Жодзінскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жодзінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Смалявіцкі раён
Уключае 35 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Жодзіна (не ўваходзіць у склад)
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 4 089
Жодзінскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222221
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Жо́дзінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — горад Жодзіна (не ўваходзіць у склад).

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Смалявіцкага раёна Менскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Жодзіна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смалявіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 12 лістапада 1957 года ў склад сельсавета з Пліскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Буда, Высокае Ляда № 1, Градкі, Залатая Горка, Калюжкі, Новыя Градкі, Перамежнае і Сухі Астравок)[1]. 21 студзеня 1958 года Жодзіна атрымала статус гарадскога пасёлка. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Барысаўскага раёна. 27 снежня 1962 года ў склад сельсавета ўключаны вёскі Забрадзенне I, Забрадзенне II, Жажэлка, Лютка, Падасіннік Пліскага сельсавета і вёскі Кальнікі, Напалкі Юр’еўскага сельсавета[2]. 7 сакавіка 1963 года Жодзіна атрымала статус горада. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Смалявіцкага раёна. У 1982 годзе ў склад сельсавета з Юр’еўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Арлова, Бабін Лес і Тачылішча)[3]. 23 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Пліскага сельсавета перададзены пасёлак Дарожны, у склад Усяжскага сельсавета перададзена вёска Напалкі, у склад Юр’еўскага сельсавета — вёска Кальнікі[4]. 22 мая 1998 года ў склад сельсавета з Усяжскага сельсавета вернута вёска Напалкі. 18 чэрвеня 2008 года ў склад сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Восава, Калюга і Чорны Лес), якія знаходзіліся ў раённым падпарадкаванні[5]. 5 сакавіка 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Барсукі[6]. 4 красавіка 2013 года скасавана вёска Новыя Градкі (уключана ў склад Жодзіна)[7]. 28 кастрычніка 2013 года цэнтр сельсавета вернуты ў горад Жодзіна[8].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3327 чалавек[9], з іх 90,1 % — беларусы, 8,0 % — рускія, 1,3 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года — 4089 чалавек[11].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  3. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 25 студзеня і 8 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 18 июня 2008 г. № 115 Об изменении границ Жодинского, Плисского сельсоветов и г.Смолевичи Смолевичского района Архівавана 24 кастрычніка 2021.
  6. Решение Смолевичского районного Совета депутатов от 5 марта 2008 г. № 66 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов в агрогородки(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2021. Праверана 24 кастрычніка 2021.
  7. Указ Президента Республики Беларусь от 4 апреля 2013 г. № 161 О некоторых вопросах административно-территориального устройства г. Жодино и Смолевичского района
  8. Решение Смолевичского районного Совета депутатов от 28 октября 2013 г. № 174 О переносе административных центров сельсоветов Смолевичского района
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  11. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.