Жораўка (Пухавіцкі раён)
Вёска
Жораўка
|
Жо́раўка[1] (трансліт.: Žoraŭka, руск.: Жоровка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Знаходзіцца за 32 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск-Асіповічы, каля р. Свіслач.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]
У сярэдзіне пачатку 19 ст. у Дукорскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
Паводле перапісу 1897 г. дзейнічала капліца. піцейны дом. У тымжа годзе пабудаваны школьны будынак з дрэва і адкрыта школа царкоўнай граматы.
Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Пасля рэвалюцыі дзейнічает працоўная школа 1-ай ступені, у якой у 1922 г. працавала 2 настаўнікі, вучыліся каля 100 хлопчыкаў і дзяўчынак.
У часе Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да 4 ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 1897 — 140 двароў, 959 жыхароў.
- пачатак XX ст. — 172 двары, 1050 жыхароў.
- 1917 — 170 двароў, 1095 жыхароў.
- 1 студзеня 2002 — 19 двароў, 45 жыхароў.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]
- Капліца.
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
- Базавая школа
Культура[правіць | правіць зыходнік]
Медыцына[правіць | правіць зыходнік]
- Фельчарска-акушэрскі пункт.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх