Жоржы ды Сена

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Жоржы ды Сена
Jorge de Sena.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 2 лістапада 1919(1919-11-02)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 чэрвеня 1978(1978-06-04)[1][3][2] (58 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мовазнавец, паэт, перакладчык, пісьменнік
Гады творчасці 1939 — цяп. час
Узнагароды
Commander of the Order of Prince Henry Grand Cross of the Military Order of Saint James of the Sword

Жоржы ды Сена (парт.: Jorge de Sena; 2 лістапада 1919, Лісабон — 4 чэрвеня 1978, Санта-Барбара, штат Каліфорнія) — партугальскі празаік, паэт, драматург, крытык, эсэіст, перакладчык. Адзін з найбуйнейшых партугальскіх інтэлектуалаў 2-й паловы XX ст. Узнагароджаны міжнароднай паэтычнай прэміяй Этна-Таарміна, а таксама двума нацыянальнымі ордэнамі (Ордэнам Генрыха Мараплаўца і Ордэнам святога Якава).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў інжынерны факультэт Універсітэта ў Порту і з 1948 года працаваў па спецыяльнасці, спалучаў працу з творчай дзейнасцю. У 1959 годзе эміграваў у Бразілію, баючыся пераследу за ўдзел у спробе перавароту супраць рэжыму Салазара. У Бразіліі атрымаў ступень доктара філалогіі і цалкам прысвяціў сябе выкладчыцкай дзейнасці. У 1965 годзе пераязджае у ЗША, дзе пачынае выкладаць ва універсітэце Вісконсіна. З 1970 года і да канца жыцця Сена займаў пасаду кіраўніка аддзялення іспанскай і партугальскай мовы у Каліфарнійскім універсітэце.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Шматгранная творчая спадчына Сены налічвае больш за ста апублікаваных твораў, сярод якіх дваццаць паэтычных зборнікаў, трыццаць апавяданняў, аўтабіяграфічны раман «Вогненныя знакі» (Sinais de fogo), дзясятак п’ес, каля 40 тамоў крытыкі і эсэ (сярод якіх асабліва вылучаюцца даследаванні творчасці Л. Камоэнша і Ф. Песоа), працы па гісторыі і тэорыі літаратуры і культуры не толькі Партугаліі і Бразіліі, але таксама Іспаніі, Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі і Злучаных Штатаў. Сэна таксама нястомна перакладаў і быў укладальнікам зборнікаў паэтычных перакладаў (дзвюх вялікіх анталогій, якія ахоплівалі творы ад антычнай класікі да мадэрнізму, і двух зборнікаў — К. Кавафіса і Э. Дзікінсан), празаічных і драматычных твораў (Фолкнер, Хемінгуэй, По, Грын, Брэхт, О’Ніл і інш.).

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Jorge de Sena // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Jorge de Sena // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Jorge De Sena // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Падарунак на Каляды: зборнік святочнага апавядання / Укладанне Ганна Янкута. — Мінск : Кнігазбор, 2014. — 196 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum»). — ISBN 978-985-7119-15-8

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]