Перайсці да зместу

Жорж Леметр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жорж Леметр
фр.: Georges Lemaître[1]
Імя пры нараджэнні фр.: Georges Henri Joseph Édouard Lemaître[1]
Род дзейнасці касмолаг, матэматык, каталіцкі святар, выкладчык універсітэта, фізік, багаслоў, астрафізік
Дата нараджэння 17 ліпеня 1894(1894-07-17)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 чэрвеня 1966(1966-06-20)[5][2][…] (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне каталіцтва
Месца працы
Альма-матар
Член у
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жорж Леметр (поўнае імя — Жорж Анры Жазеф Эдуар Леметр, фр.: Georges Henri Joseph Édouard Lemaître); 17 ліпеня 1894, Шарлеруа, Эно — 20 чэрвеня 1966, Лёвен, Брабант) — бельгійскі святар, астрафізік, касмолаг і матэматык, аўтар тэорыі Вялікага выбуху. Адзін з найбольш уплывовых астрафізікаў XX стагоддзя.

Нарадзіўся ў Шарлеруа (Бельгія), у 1914 годзе скончыў езуіцкі каледж у Шарлеруа, пасля чаго працягнуў адукацыю ў Лёвенскім універсітэце па інжынернай спецыяльнасці. У час Першай сусветнай вайны быў мабілізаваны ў армію, служыў у артылерыі, быў узнагароджаны Ваенным Крыжам (фр. Croix de guerre). Пасля вайны працягнуў навучанне ў Лёвенскім універсітэце, дзе вывучаў матэматыку, фізіку, астраномію і тэалогію. У 1923 годзе атрымаў сан абата, пасля чаго накіраваўся ў Кембрыджскі ўніверсітэт. У якасці студэнта-даследчыка каледжа Святога Эдмунда Леметр пад кіраўніцтвам А. С. Эдынгтана выканаў шэраг работ па касмалогіі, зорнай астраноміі і вылічальнай матэматыцы. Заняткі астраноміяй ён працягнуў у ЗША — у Гарвардскай абсерваторыі, дзе ён працаваў з Харлоу Шэплі ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, дзе Леметр атрымаў ступень доктара навук.

З 1925 года, вярнуўшыся ў Бельгію, працаваў прафесарам астрафізікі, а пазней — прыкладной матэматыкі Лёвенскага ўніверсітэта.

У 1936 годзе быў абраны членам Папскай акадэміі навук, а ў сакавіку 1960 года быў прызначаны яе прэзідэнтам і займаў гэтую пасаду да сваёй смерці. У 1960 г. папам Янам XXIII быў узведзены ў сан прэлата. У канцы працы Другога Ватыканскага сабора Леметр са здзіўленнем даведаўся, што пастаўлены на чале камісіі па даследаванні пытанняў, звязаных з кантролем нараджальнасці, але адмовіўся ад гэтага прызначэння з прычыны слабога здароўя, якое перашкаджае яму здзяйсняць паездкі ў Рым (перанёс сардэчны прыступ у снежні 1964 года).

Член Амерыканскага філасофскага таварыства (1945).

Зноскі

  1. а б в Deutsche Nationalbibliothek Record #119526514 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 сакавіка 2024.
  2. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  3. AA.VV. Georges Lemaître // Biographie Nationale de Belgique / Académie royale des sciences, des lettres et des beaux-arts de BelgiqueBXL. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://link.springer.com/content/pdf/10.1007/978-94-009-6487-7_30.pdf
  5. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/335644/Georges-Lemaitre
  6. Find a Grave — 1996. Праверана 17 сакавіка 2021.
  7. а б в MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  8. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 17 сакавіка 2021.
  9. Матэматычная генеалогія — 1997.
  10. ODIS — 2003. Праверана 13 жніўня 2022.
  11. www.pas.va