Жоўтая рэвалюцыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Жоўтая рэвалюцыя
Дата 2225 лютага 1986
Месца Сталічны рэгіён, Філіпіны
Прычыны Фальсіфікацыі на прэзідэнцкіх выбарах на карысць Фердынанда Маркаса, таталітарнае праўленне Маркаса з абмежаваннем дэмакратычных свабод
Мэты звяржэнне Фердынанда Маркаса
Характарыстыка Пратэсты і страйкі
Статус рэвалюцыя
Бакі канфлікту
Фердынанд Маркас і яго прыхільнікі Апазіцыя на чале з Карасон Акіна
Ключавыя фігуры
Фердынанд Маркас
Імельда Маркас
Фабіян Вер
Карасон Акіна
Сальвадор Лаўрэль
Хуан Понсэ Энрыле
Фідэль Рамас
Грынга Ханасан
Хаймэ Сін
Лік удзельнікаў
2 000 000 пратэстуючых
Страты
15 загінулых, 20 параненых

Жоўтая рэвалюцыя (англ.: Yellow Revolution) — падзеі лютага 1986 г. на Філіпінах, якія прывялі да адхілення ад улады аўтарытарнага прэзідэнта Фердынанда Маркаса. Таксама вядомая як Рэвалюцыя народнай улады (англ.: People Power Revolution) і Рэвалюцыя EDSA (англ.: EDSA Revolution, тагальск.: Rebolusyon sa EDSA).

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Фердынанд Маркас быў абраны прэзідэнтам Філіпін у 1965 годзе. У 1969 годзе ён быў пераабраны на другі тэрмін. У 1972 годзе абвастрыліся адносіны Маркаса з Кангрэсам і палітычнымі партыямі. У гэтых умовах ён абвясціў надзвычайнае становішча ў краіне і адмяніў канстытуцыю. З гэтага часу ён кіраваў краінай фактычна як дыктатар.

У 1981 годзе Маркас выдаў «пракламацыю нумар 2045», адмяніўшы ваеннае становішча, якое дзейнічала з 1972 года, і дамогся ўражлівай перамогі на выбарах, якія, праўда, амаль цалкам байкатавала апазіцыя.

21 жніўня 1983 года быў забіты Бенігна Акіна-малодшы, даўні супернік Маркаса, якога лічылі адзіна здольным узначаліць і аб’яднаць апазіцыю маркасаўскаму рэжыму. Пахаванне Акіна сабрала самую шматлюдную маніфестацыю ў гісторыі краіны. Праціўнікі Маркаса надзелі жоўтыя стужачкі (менавіта таму наступныя падзеі называюць жоўтай рэвалюцыяй).

У лістападзе 1985 года Маркас абвясціў новыя прэзідэнцкія выбары, хоць да заканчэння яго 6-гадовага тэрміну праўлення быў яшчэ год. Адзіным кандыдатам ад апазіцыі стала ўдава Бенігна Акіна, Карасон Акіна.

Развіццё падзей[правіць | правіць зыходнік]

7 лютага 1986 года адбыліся прэзідэнцкія выбары. Выбарчая камісія COMELEC 15 лютага абвясціла аб перамозе Маркаса, паведаміўшы, што ён атрымаў 53,6% галасоў, а Акіна — 46,1 % (10 807 197 галасоў супраць 9 291 761).

Але яшчэ да гэтага грамадская Назіральная камісія NAMFREL (The National Movement for Free Elections, Нацыянальны рух за свабодныя выбары) пасля падліку траціны галасоў прапанавала Маркасу прызнаць паразу, паведаміўшы, што ён набраў толькі 33% галасоў, а Акіна набрала 55%.

16 лютага Карасон Акіна выступіла перад вялікім натоўпам сваіх прыхільнікаў у парку Лунэта і заклікала забіраць уклады з банкаў, не мець справы з кампаніямі, якія кантралююцца кіруючай клікай, не плаціць за камунальныя паслугі, ігнараваць урадавыя СМІ, ладзіць дэманстрацыі пратэсту.

Яшчэ раней ваеннымі афіцэрамі быў створаны Рух за рэформы ў войску (РАМ), які з ведама міністра абароны Хуана Энрыле[en] і начальніка паліцыі краіны Фідэля Рамаса рыхтаваў ваенны пераварот. Пераварот павінен быў адбыцца ў ноч з 22 на 23 лютага, але Маркас даведаўся пра яго падрыхтоўку. Тады Энрыле і Рамас выступілі з сумесным патрабаваннем да Маркаса сысці ў адстаўку, пакаяліся ў зробленых з іх удзелам падтасоўках вынікаў выбараў і размясціліся, адпаведна, у Міністэрстве абароны і кіраванні паліцыі на галоўнай транспартнай магістралі Манілы, авеню Епіфана дэ лос Сантас (Epifanio de los Santos Avenue), вядомай як ЭДСА (EDSA).

Маркас загадаў верным яму войскам здушыць мяцеж, але апазіцыянеры па каталіцкай радыёстанцыі «Радыё Верытас» заклікалі грамадзян збіраццана на ЭДСА і супрацьстаяць войскам негвалтоўным чынам. На працягу гадзіны колькасць удзельнікаў акцыі вырасла да некалькіх тысяч, раніцай жа 22 лютага на ЕДСА сабраліся сотні тысяч людзей, прычым немалая частка з іх, як сцвярджаецца, з уласнай зброяй.

23 лютага калона бранятэхнікі, накіраваная супраць натоўпу, загразла ў «жывой барыкадзе», якую пераадолець так і не змагла. Раніцай 24 лютага марская пяхота здолела, ужыўшы слёзатачывы газ, разагнаць натоўп на Боні Серана і захапіць частку Камп Агінальда, ваенную базу, на якой размешчана Міністэрства абароны. Супраць апазіцыі былі накіраваныя сем верталётаў, аднак іх экіпажы перайшлі на бок апазіцыі. У сярэдзіне дня гэтыя верталёты здзейснілі налёт на авіябазу Вільямор, знішчыўшы ўрадавыя самалёты на ёй, і нават выпусцілі ракету па прэзідэнцкім палацы. Вечарам у гэты дзень у цэнтры Манілы паліцыя разганяла пратэстоўцаў стральбой у паветра і вадамётамі. Маркас выступіў па тэлебачанні, каб абвергнуць чуткі аб сваёй адстаўцы, але ў сярэдзіне трансляцыі група мяцежных ваенных захапіла будынак тэлестанцыі, хоць тэлестанцыя і была затым адбітая вернымі Маркасу сіламі.

25 лютага Маркас правёў цырымонію інаўгурацыі на балконе свайго палаца перад натоўпам колькасцю ў некалькі тысяч чалавек. Паралельна Акіна праводзіла сваю ўласную цырымонію інаўгурацыі ў будынку клуба «Філіпіна» ў прэстыжным квартале Грынхіл. Замежныя паслы інаўгурацыю Маркаса праігнаравалі, а ўлады ЗША парэкамендавалі Маркасу сысці ў адстаўку. Увечары таго ж дня Маркас пакінуў палац і на амерыканскім верталёце накіраваўся на амерыканскую ваенную базу Кларк, а адтуль на амерыканскі востраў Гуам. Пакуль Маркас рыхтаваўся да ад’езду, ля палаца збіраўся натоўп праціўнікаў Маркаса, які спачатку адганялі стральбой у паветра верныя Маркасу войскі, але потым натоўп уварваўся ў палац і заняўся там рабункам.

Усяго за чацвёра сутак падзей загінула 15 і было паранена 20 чалавек.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]