Жоўты палац

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Жоўты палац
Цэнтральны фасад Жоўтага палаца
Цэнтральны фасад Жоўтага палаца
55°40′59″ пн. ш. 12°35′34″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль класіцызм
Архітэктар Nicolas-Henri Jardin[d]
Дата заснавання 1764
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жоўты палац (дац. Det Gule Palæ) ці асабняк Bergum — невялікі палац каля каралеўскага палаца Амаліенбарг у раёне Фрэдэрыкстад у Капенгагене. Палац лічыцца адным з першых капенгагенскіх будынкаў у стылі класіцызму.

Першапачаткова палац будаваўся як дом бюргера, але быў набыты дацкай каралеўскай сям'ёй. У палацы пасяліўся прынц Крысціян Глюксбургскі, калі ўпершыню прыехаў у Капенгаген. У 1863 годзе ён стаў дацкім каралём пад імем Крысціяна IX. У палацы нарадзіліся дзеці будучага караля: Аляксандра, каралева Вялікабрытаніі, Дагмар, імператрыца Расіі, Георг, кароль Грэцыі, Фрэдэрык, кароль Даніі, Вальдэмар і Тыра. Так, Жоўты палац стаў месцам нараджэння продкаў усіх каралеўскіх сем'яў Еўропы.

У наш час палац належыць Дацкай дзяржаўнай кампаніі, якая займаецца кіраваннем дзяржаўнай уласнасцю Даніі, у тым ліку палацамі і сядзібамі.

Кароль Крысціян IX з малодшым сынам Вальдэмарам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Фрэдэрыкстад быў закладзены ў 1748 годзе і прадугледжваўся як адзіны раён, вытрыманы ў стылі ракако. Усе будынкі мусілі былі быць пабудаваны па адзіным прынцыпе, прадугледжаным найбуйнейшым дацкім архітэктарам Мікалаем Эйтведам. Пасля яго смерці ў 1754 годзе стыль ракако выйшаў з моды. Жоўты палац быў пабудаваны ў 17591764 гадах па праекце архітэктара Мікалая Генрыха Жардзіна ў стылі класіцызму, стаўшы першым будынкам у Капенгагене ў гэтым стылі.

Кароль Фрэдэрык VI набыў палац у 1810 годзе ў якасці месца для пражывання сваякоў дацкай каралеўскай сям'і. У 1837 годзе кароль Фрэдэрык VII перадаў палац прынцу Крысціяну Глюксбургскаму, які ўпершыню наведаў Капенгаген. Прынц пражываў там да 1865 года, калі ён ужо стаў каралём Даніі пад імем Крысціяна IX. Пасля гэтага ён пераехаў у каралеўскі палац Амаліенбарг.

Пасля Жоўты палац стаў рэзідэнцыяй прынца Вальдэмара Дацкага, малодшага сына караля Крысціяна XI і яго жонкі Марыі Арлеанскай. Прынц пражыў у ім да самай смерці ў 1839 годзе. Ён быў апошнім членам каралеўскай сям'і, які пражываў у палацы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]