Жуан Перэйра
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Жуан Педру да Сілва Перэйра | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
25 лютага 1984[1][2][3] (37 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 172 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 64 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 47 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Жуа́н Пе́дру да Сі́лва Перэ́йра (парт.: João Pedro da Silva Pereira; нар. 25 лютага 1984, Лісабон, Партугалія) — партугальскі футбаліст, абаронца турэцкага клуба «Трабзанспор» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
«Бенфіка»[правіць | правіць зыходнік]
Жуан з’яўляецца выхаванцам юнацкіх каманд футбольных клубаў «Дамунгуш Савію» і «Бенфіка». У дарослым футболе дэбютаваў у 2003 годзе за асноўную каманду «Бенфікі», у якой правёў тры сезоны, прыняўшы ўдзел у 58 матчах чэмпіянату. У складзе «Бенфікі» заваяваў тытул чэмпіёна Партугаліі.
«Жыл Вісенты»[правіць | правіць зыходнік]
У 2006 годзе далучыўся на ўмовах арэнды да клуба «Жыл Вісенты», у тым жа годзе гэты клуб выкупіў трансфер іграка.
«Брага»[правіць | правіць зыходнік]
Зрэшты ўжо ў 2007 годзе абаронца перайшоў у іншы партугальскі клуб, «Брагу», у складзе якога правёў наступныя два гады сваёй кар’еры. Большасць часу, праведзенага ў складзе «Брагі», быў асноўным іграком абароны каманды.
«Спортынг»[правіць | правіць зыходнік]
У склад «Спортынга» трапіў 22 снежня 2009 года за 3 млн еўра[4]. Перэйра рэгулярна з’яўляўся ў складзе клуба і гуляў, у асноўным, на пазіцыі абаронцы ці паўабаронцы.
«Валенсія»[правіць | правіць зыходнік]
24 мая 2012 года Перэйра падпісаў кантракт з «Валенсіяй» за 3,6 млн еўра[5]. Пагадненне было складзена на тры гады з магчымасцю падаўжэння яго яшчэ на год.
У студзені 2015 года падпісаў кантракт з нямецкім клубам «Гановер 96» да канца сезону. 13 ліпеня 2015 года вярнуўся ў склад «Спортынга».
«Трабзанспор»[правіць | правіць зыходнік]
У студзені 2017 года стаў іграком «Трабзанспора»[6].
Міжнародныя выступы[правіць | правіць зыходнік]
Перэйра ўпершыню быў выкліканы ў склад зборнай Партугаліі ў кастрычніку 2010 года, пасля прызначэння на пост галоўнага трэнера партугальцаў Паўлу Бенту. Дэбютаваў у адборачным матчы да чэмпіянату Еўропы 2012 супраць зборнай Даніі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
«Бенфіка»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2005
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2004
«Спортынг»:
- Уладальнік Суперкубка Партугаліі: 2015
«Трабзанспор»:
- Уладальнік Кубка Турцыі: 2020
Зноскі
- ↑ João Pereira // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ JOAO PEREIRA pedro da silva // Base de Datos del Futbol Argentino
- ↑ Joao Pedro Da Silva Pereira // As — Madrid: PRISA, 1967.
- ↑ Official: Joao Pereira moves to Sporting. Portugal Football.
- ↑ El Valencia confirma el fichaje de Joao Pereira. Marca
- ↑ «Трабзонспор» приобрел Жоау Перейру и защитника сборной Аргентины Маса. by.tribuna.com
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жуан Перэйра
- Прафайл на сайце footballzz.co.uk
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)