Жуан Піньейру Шагаш

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Жуан Піньейру Шагаш
парт.: João Pinheiro Chagas
Жуан Піньейру Шагаш
сцяг
2-і прэм'ер-міністр Партугаліі
3 верасня 1911 — 12 лістапада 1911
Папярэднік: Тэофілу Брага
Пераемнік: Аўгусту ды Вашканселуш
 
Партыя: Партугальская рэспубліканская партыя
Дзейнасць: палітык, журналіст, пісьменнік, дыпламат
Нараджэнне: 1 верасня 1863(1863-09-01)[1]
Смерць: 28 мая 1925(1925-05-28)[1] (61 год)

Жуа́н Пінье́йру Ша́гаш (парт.: João Pinheiro Chagas; 1 верасня 1863, Рыа-дэ-Жанэйра — 28 мая 1925, Эштарыл) — партугальскі палітык, другі прэм'ер-міністр Партугаліі пасля рэвалюцыі 1910 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Жуан Піньейру Шагаш нарадзіўся ў Рыа-дэ-Жанэйра ў сям'і партугальскага эмігранта. Вучыўся ў Лісабоне, затым стаў журналістам. Калі ў 1890 годзе Вялікабрытанія прад'явіла Партугаліі ўльтыматум, запатрабаваўшы вываду партугальскіх войскаў з часткі калоній Мазамбік і Ангола (сучасныя тэрыторыі Замбіі і Зімбабвэ), ён уступіў у Рэспубліканскую партыю. У 1891 годзе ўдзельнічаў у паўстанні 31 студзеня, за што быў сасланы ў Анголу. З Анголы бег у Бразілію, дзе працягнуў прарэспубліканскую дзейнасць. Быў адным з актыўных праціўнікаў аўтарытарнага ўрада Жуана Франку ў 19061908 гадах.

Пасля рэвалюцыі 1910 года быў прызначаны дыпламатычным прадстаўніком у Парыжы. З 3 верасня па 12 лістапада 1911 года выконваў абавязкі главы ўрада Партугаліі, змяніўшы на гэтай пасадзе Тэофілу Брагу.

Зноскі

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Pihneiro Chagas (João), Portugal — Dicionário Histórico, Corográfico, Heráldico, Biográfico, Bibliográfico, Numismático e Artístico, Volume IV, págs. 762—763. (парт.) 
  • Vasco Pereira, A Vida de João Chagas — de degredado de 1ª classe a Primeiro-Ministro, com texto introdutório de João Medina, Lisboa, 2005. (парт.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]