Жуан IV (кароль Партугаліі)
| Жуан IV | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| парт.: João IV | |||||||
| | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Філіп IV | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
19 сакавіка 1604 |
||||||
| Смерць |
6 лістапада 1656[1] (52 гады) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Браганса | ||||||
| Бацька | Teodósio II, Duke of Braganza[d] | ||||||
| Маці | Ana de Velasco y Girón[d] | ||||||
| Жонка | Луіза ды Гусман[d][2][3] | ||||||
| Дзеці | Кацярына Браганская[2], Teodósio, Prince of Brazil[d][4], Infanta Joana, Princess of Beira[d], Афонсу VI[d], Педру II, Ana de Bragança[d] і Manuel of Braganza[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
| Аўтограф |
|
||||||
Жуан IV Аднаўляльнік (парт.: João IV, o Restaurador; 19 сакавіка 1604 — 6 лістапада 1656) — кароль Партугаліі з 1640 года, першы прадстаўнік дынастыі Браганса на троне. Яго продак — Альфонс, 1-ы герцаг Браганса, быў пазашлюбным сынам караля Жуана Добрага. З яго імем звязваюць аднаўленне незалежнасці краіны.
Складаная эканамічная сітуацыя, паразы Іспаніі ў войнах, захопу партугальскіх калоній галандцамі — Бразіліі, Сан-Тамэ, Анголы — усё больш выклікала незадаволенасць усіх слаёў насельніцтва Партугаліі. Першым сігналам было паўстанне ў 1637—1638 гадах у горадзе Эвара. Падзеяй, якая падштурхнула да пачатку барацьбы за незалежнасць, было паўстанне ў 1640 годзе ў Каталоніі. Значныя іспанскія сілы прыцягваліся для яго падаўлення.
1 снежня 1640 года 40 мяцежнікаў захапілі каралеўскі палац у Лісабоне, прымусілі намесніцу Партугаліі Маргарыту зрачыся пасады. 15 снежня таго ж года адбылася каранацыя Жуана IV. Неўзабаве, ужо да канца месяца, уся Партугалія перайшла на бок новага караля. Да студзеня 1641 года Партугалія фактычна атрымала незалежнасць. Картэсы ў Лісабоне прынялі Маніфест па абвяшчэнні Партугаліі суверэннай дзяржавай. Былі заключаны пагадненні з Францыяй, Швецыяй і Нідэрландамі. Але Іспанія не вызначала незалежнасць Партугаліі. Вайна працягвалася 28 гадоў. Жуан IV не дачакаўся прызнання з боку іспанскіх каралёў, якое адбылося у 1668 годзе.
Зноскі
- ↑ John IV // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage