Жуан V

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Жуан V, кароль Партугаліі)
Жуан V
парт.: João V, o Magnânimo
манарх Партугаліі
1706 — 1750

Нараджэнне 22 кастрычніка 1689(1689-10-22)[1][2][…]
Смерць 31 ліпеня 1750(1750-07-31)[1][2][…] (60 гадоў)
Месца пахавання
Род Браганса
Бацька Педру II
Маці Марыя Сафія Нойбургская[d]
Жонка Марыя Ганна Аўстрыйская[d][3]
Дзеці Barbara of Portugal, Queen of Spain[d][4], Жазэ I[4], Педру III, Infante Alexandre of Portugal[d][5], José de Bragança[d], Gaspar de Bragança[d], António de Bragança[d], Maria Rita de Bragança[d], Pedro, Prince of Brazil[d][5] і Infante Carlos of Portugal[d][5]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Член у
Дзейнасць суверэн
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жуан V (парт.: D. João V, o Magnânimo; 22 кастрычніка 1689, палац Ribeira, Лісабон, Партугалія — 31 ліпеня 1750, палац Ribeira, Лісабон, Партугалія) — 24-ы кароль Партугаліі з 1706 года, 11-ы герцаг Браганскі, унук Жуана IV, сын Педру II.

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

У якасці саюзніка імператара і Англіі ваяваў з Францыяй у вайне за іспанскую спадчыну. У 1717 годзе па просьбе Папы Клімента XI накіраваў магутную эскадру на барацьбу з туркамі, якая разам з караблямі іншых хрысціянскіх краін прыняла ўдзел у бітве ля мыса Матапан.

Быў заступнікам навук і мастацтва. У 1720 годзе заснаваў Акадэмію гісторыі Партугаліі.

Выдаткоўваў значныя сумы на пабудову манастыроў (найбольш значны — манастыр у горадзе Мафра) і за права мець свайго патрыярха ў Лісабоне. У 1748 годзе атрымаў тытул Rex fidelissimus ад Папы Бенедыкта XIV. Апошнія гады на яго меў вялікі ўплыў францысканец Гаспар.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Быў жанаты з Марыяй Ганнай, дачкой імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Леапольда I.

Незадоўга да смерці караля сталі знясільваць хвароба і меланхолія. Нягледзячы на шчодрыя дары манастырам, шматлікія малітвы і працэсіі, здароўе яго не паправілася, і ён памёр ад вадзянкі. Спадчыну атрымаў яго старэйшы сын Жазэ (Іосіф) I.

Зноскі

  1. а б John V // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. João V de Bragança, Rei de Portugal // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. а б Union List of Artist Names — 2016. Праверана 22 мая 2021.
  5. а б в Lundy D. R. The Peerage