Пашырэнне: Еўропа (не вышэй за 70° пн.ш.). Вядомы таксама ў Заходняй Сібіры. Месцы пражывання — драбналістыя лясы. Жыве ў падсцілцы, пад апалай карой, ламаччам.
Драпежнік-паліфаг. Паядае дажджавых чарвей, павукоў, лічынак, кукалак і імага каларадскага жука, вусеняў лугавога матылька, совак, маладых смаўжоў.
Від з асеннім тыпам размнажэння. Характарызуецца высокай актыўнасцю. На адкрытых месцах жукі актыўны толькі ўначы, на ўзлесках і ў насаджэннях - на змярканні і ўначы, іншы раз цэлыя суткі, але праз акрэсленыя прамежкі часу становіцца нерухомым. Зімуюць імага і лічынкі. Жукі ляцяць на святло.