Жужа Полгар
| Жужа Полгар | |
|---|---|
| Polgár Zsuzsa | |
| | |
| Краіны: |
|
| Дата нараджэння: | 19 красавіка 1969 |
| Месца нараджэння: | Будапешт, Венгрыя |
| Званне: | гросмайстар (1991) |
| Максімальны рэйтынг: | 2577 (студзень 2005) |
| Актуальны рэйтынг: | 2577 (неактыўная) |
| Асабістая картка на сайце ФІДЭ | |
| susanpolgar.com (англ.) | |
Жу́жа По́лгар[1] (венг.: Polgár Zsuzsa; [ˈpolɡaːr ˈʒuʒɒ]; пры нараджэнні Жужанна Полгар, венг.: Polgár Zsuzsanna; таксама вядомая як Сьюзан Полгар[2], англ.: Susan Polgar; нар. 19 красавіка 1969, Будапешт) — венгерская і амерыканская шахматыстка, гросмайстар, восьмая чэмпіёнка свету з 1996 да 1999 года. Старшы трэнер ФІДЭ (2004), арбітр ФІДЭ (2015).[3]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]
У чатыры гады Полгар перамагла ў чэмпіянаце Будапешта сярод дзяўчынак да 11 гадоў, набраўшы 10 балаў з 10. У ліпені 1984 года, ва ўзросце 15 гадоў, яна стала першай у сусветным жаночым рэйтынгу.[4]
У 1991 годзе Полгар атрымала званне гросмайстра, стаўшы трэцяй жанчынай у гісторыі, якой ФІДЭ прысвоіла гэтае званне.[3]
У 1996 годзе Полгар стала чэмпіёнкай свету, перамогшы ў матчы за тытул дзейную чэмпіёнку Се Цзюнь з лікам 8½:4½.[4]
У 2002 годзе Полгар пачала прадстаўляць у спаборніцтвах ЗША, а ў 2019 годзе зноў перайшла пад юрысдыкцыю Венгерскай шахматнай федэрацыі.[3]
Пасля завяршэння актыўнай гульнявой кар’еры Полгар займалася трэнерскай і арганізацыйнай працай. Яна ўзначальвала шахматныя праграмы Тэхаскага тэхналагічнага ўніверсітэта і Уэбстэрскага ўніверсітэта. У 2024 годзе на юбілейнай цырымоніі FIDE 100 Awards была прызнана найлепшым жаночым трэнерам.[5]
Жужа Полгар валодае некалькімі мовамі, у тым ліку венгерскай, англійскай, нямецкай, рускай, іспанскай, іўрытам і эсперанта, якую разам з шахматамі вывучала з дзяцінства.
У 2007 годзе Полгар стала галоўнай гераіняй дакументальнага фільма My Brilliant Brain: Make Me a Genius пра развіццё памяці і шахматных здольнасцей, знятага для National Geographic.[6]
Сёстры
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Дракахруст Ю. Вайна і мір палоў // Радыё Свабода. — 12 сакавіка 2008.
- ↑ Трохі пра рэкардсмэнаў // Наша Ніва. — 18 лютага 2006.
- 1 2 3 Polgar, Susan // FIDE Ratings.
- 1 2 Susan Polgar // FIDE Open Chess Museum.
- ↑ FIDE 100 Awards make history Архівавана 22 жніўня 2026. // FIDE. — 20 верасня 2024.
- ↑ My Brilliant Brain // Windfall Films.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Жужы Полгар
- Асабістая картка Жужа Полгар на сайце ФІДЭ
- Партыі Жужа Полгар у базе Chessgames