Жулавы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
На карце Польшчы.

Жулавы (Віслянскія Жулавы; польск.: Żuławy Wiślane) — нізінная вобласць у паўночнай частцы Польшчы, у дэльце Віслы.

Плошча раёна складае каля 1 000 км². Жулавы аддзелены ад Балтыйскага мора пясчанымі дзюнамі, складзены алювіяльнымі наносамі. Частка тэрыторыі знаходзіцца ніжэй за ўзровень мора (да -1,8 м). Тут пабудаваны шматлікія дамбы і звыш 17 000 км меліярацыйных каналаў.

На поўдні раёна апрацоўваюцца пшаніца, цукровы бурак, каноплі; на поўначы і ўсходзе — малочная жывёлагадоўля, на паўночным захадзе — агародніцтва.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]