Жульен Абсалон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Велагоншчык
Жульен Абсалон
фр.: Julien Absalon
Julien Absalon La Bresse 2012.jpg
Асабістая інфармацыя
Імя пры нараджэнні фр.: Julien Arnaud Absalon
Грамадзянства
Дата нараджэння 16 жніўня 1980(1980-08-16)[1][2] (41 год)
Месца нараджэння
Рост 180 см
Вага 68 кг
Інфармацыя пра гоншчыка
Спецыялізацыя маўнтынбайкер, крос-кантры[d], велакрос[d], крос-кантры
Каманды па ходзе кар'еры
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Жульен Абсалон (фр.: Julien Absalon; нар. 16 жніўня 1980, Рэмірмон, Вагезы) — французскі прафесійны велагоншчык у дысцыпліне крос-кантры. Алімпійскі чэмпіён 2004 і 2008 гадоў. Шматразовы чэмпіён свету і Еўропы.

Жульен Абсалон выйграў залатыя медалі на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 і летніх Алімпійскіх гульнях 2008 гадоў. На летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года ў яго на першым крузе пракалолася веласіпедная шына.

Быў шэсць разоў абсалютным пераможцам Кубка свету па маўнтынбайку ў 2003, 2006—2009, 2014 гадах. 7 жніўня 2016 года заваяваў Кубак свету па крос-кантры. Пяціразовы чэмпіён свету 2004—2007, 2014 гадоў у гонках крос-кантры горным ровары. Ён таксама выйграў усе чатырнаццаць французскіх крос-кантры чэмпіянатаў у перыяд з 2003 па 2016 год і пяць чэмпіянатаў Еўропы (2006, 2013—2016). Завяршыў кар’еру ў 2018 годзе.

Зноскі

  1. Julien Absalon // GeneaStar
  2. Julien Absalon // Roglo — 1997. — 8549233 экз.