Жуліу Баптыста
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
1 кастрычніка 1981[1][2][3] (41 год) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 185 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 86 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Жу́ліу Бапты́ста[4] або Жуліа Баптыста (парт.: Júlio Baptista; нар. 1 кастрычніка 1981, Сан-Паўлу) — былы бразільскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2001—2010).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З 2000 па 2003 гады выступаў у бразільскім клубе «Сан-Паўлу». З 2003 па 2005 гады футбаліст гуляў за іспанскі клуб «Севілья», які купіў яго за 1,75 мільёна фунтаў стэрлінгаў. У 2005 годзе ён перайшоў у «Рэал Мадрыд». З жніўня 2006 года па жнівень 2007 года гуляў у лонданскім «Арсенале» (знаходзячыся ў арэндзе). З 2001 па 2010 года гуляў за зборную Бразіліі.
14 жніўня 2008 года Жуліу перайшоў у «Рому». Італьянскі клуб заявіў, што кошт трансферу 26-гадовага бразільца склаў 9 мільёнаў еўра[5].
У 2011—2013 гадах гуляў за «Малагу», з якой дайшоў да чвэрцьфінала Лігі чэмпіёнаў. У 2013 вярнуўся ў Бразілію. У сакавіку 2016 года папоўніў склад амерыканскага клуба «Арланда Сіці»[6]. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў «Арланда Сіці» ў якасці свабоднага агента. У 2017 годзе некаторы час трэніраваўся з моладзевай камандай англійскага клуба «Болтан Уондэрэрс».
У жніўні 2018 года падпісаў кантракт з румынскім клубам ЧФР[7]. Пакінуў каманду ў сакавіку 2019 года. У маі 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[8].
Зноскі
- ↑ Júlio Baptista // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ JULIO BAPTISTA cesar // Argentine Soccer Database
- ↑ Julio César Baptista // As — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ Баптиста перешел из «Реала» в «Рому». sports.ru (руск.)
- ↑ «Орландо Сити» объявил о переходе Жулио Баптисты. by.tribuna.com (руск.)
- ↑ 36-летний экс-хавбек «Реала» Жулио Баптиста перешел в ЧФР. by.tribuna.com (руск.)
- ↑ Экс-хавбек «Реала» и сборной Бразилии Жулио Баптиста завершил карьеру игрока. by.tribuna.com (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Нарадзіліся 1 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Сан-Паўлу
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Бразіліі
- Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
- Ігракі ФК ЧФР
- Ігракі ФК Арланда Сіці
- Ігракі ФК Крузейру
- Ігракі ФК Малага
- Ігракі ФК Рома
- Ігракі ФК Рэал Мадрыд
- Ігракі ФК Арсенал Лондан
- Ігракі ФК Севілья
- Ігракі ФК Сан-Паўлу
- Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе