Жулі Дэльпі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Жулі Дэльпі
Julie Delpy
Julie Delpy 02.jpg
Дата нараджэння: 21 снежня 1969(1969-12-21) (48 гадоў)
Месца нараджэння: Парыж, Францыя
Грамадзянства: Сцяг Францыі Францыя
Бацька: Albert Delpy[d]
Маці: Marie Pillet[d]
Муж: Marc Streitenfeld[d]
Адукацыя:
Прафесія:
Кар'ера: з 1985 г.
Узнагароды: Оскар за лепшы адаптаваны сцэнарый 2005 г.
IMDb: ID 0000365
Commons-logo.svg Жулі Дэльпі на ВікіСховішчы

Жулі Дэльпі (фр.: Julie Delpy; род. 21 снежня 1969, Парыж) — франка-амерыканская актрыса і рэжысёр.

Жулі Дэльпі нарадзілася ў Парыжы ў сям'і акцёраў Мары Піле і Альбера Дэльпі. Вучылася рэжысуры ў Нью-Ёрку. Дэбютавала на сцэне ва ўзросце пяці гадоў. Першую невялікую кінаролю Дэльпі сыграла ў фільме Жан-Люк Гадара 1985 года «Дэтэктыў». Першую галоўную ролю атрымала ў фільме Бертрана Тавернье «Запал Беатрыс». Міжнароднага прызнання Дэльпі дамаглася ў 1990 годзе дзякуючы галоўнай ролі ў нашумелым фільме Агнешкі Холанд «Еўропа, Еўропа» (1990). На хвалі гэтага поспеху пачаўся ўзлёт акцёрскай кар'еры Дэльпі , і ў наступныя гады яна знялася ў фільмах такіх вядомых рэжысёраў, як Фолькер Шлёндарф («Падарожнік», 1991) і Кшыштаф Кеслёўскі («Тры колеры: Белы», 1994).

Падвойны поспех на Берлінале Жулі Дэльпі і яе партнёру па фільме «Перад світанкам» (1995) і яго працягу «Перад заходам» (2004) амерыканскаму акцёру Ітану Хоўку забяспечыў рэжысёр Рычард Лінклейтэр. Дэльпі сама дэбютавала ў якасці рэжысёра ў фільме 2007 года «2 дні ў Парыжы».

У 2003 годзе выйшаў дыск Жулі Дэльпі з песнямі яе ўласнага сачынення на французскай мове, дзе яна сама акампануе сабе на гітары.

У наш час пражывае ў Лос-Анджэлесе. Зняла па ўласным сцэнарыі фільм пра крывавую графіню Эржэбет Батары «Графіня». У 2011 годзе выйшаў фільм «Канікулы на моры», зняты Дэльпі.

Абраная фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]