Жупанія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Жупа́нія (харв.: županija) — асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Харватыі, якую ўзначальвае жупанам. У наш час у склад Харватыі уваходзіць 21 жупанія, уключаючы сталічны горад Заграб, які мае статус асобнай жупаніі. Харвацкае насельніцтва Босніі і Герцагавіны таксама заве жупаніямі кантоны Федэрацыі Босніі і Герцагавіны.