Журава Магіла
Жу́рава Магі́ла — урочышча ў Ігуменскім павеце, у Цітвянскай воласці, пры гасцінцы паміж вёскамі Русаковічы і фальваркам Крысцінполь.
Урочышча апісаў у канцы XIX стагоддзя краязнавец Аляксандр Ельскі, у наш час урочышча з такой назвай не фіксуецца.
Паводле Ельскага, гэта даволі значны насып, на якім расце вялізная сасна. Народнае паданне, запісанае Ельскім, кажа, што калісьці ў суседняй вёсцы Азярычын быў памор быдла, і паводле забабонаў мясцовы азярыцкі жыхар, нейкі Жур, прывёз падлу на мяжу Русаковічаў, хацеў яе там закапаць, каб выратаваць сваю вёску і перавесці памор на суседзяў. Жыхары Русаковічаў былі папярэджаныя пра гэта, чакалі яго, і калі Жур прыйшоў, закапалі яго жыўцом разам з канём і прывезеным быдлам, а над той магілай зрабілі насып[1].
Сучасны краязнавец Максім Ляшко мяркуе, што гэтае ўрочышча месціцца на могілках вёскі Вераб’ёўка, ці суседніх пагорках[2].
Зноскі
- ↑ Jelski A., 1895, с. 896
- ↑ Санько, 2021, с. 10
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Jelski A. Żurowa-Mogiła // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XIV. — 1895. — 930 с.
- Санько З., Санько Ю. Мемарыяльны крыж у гонар першага згадвання вёскі Азярычына ў гістарычных крыніцах. — Мінск: Тэхналогія, 2021. — 12 с. — ISBN 978-985-458-317-4.