Журавель (танец)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Журавель, танец)
Журавель
Кірунак: народны
Памер: 3/4, 4/4
Тэмп: ад маруднага да ўмерана-хуткага
Вытокі: беларускі вясновы абрадавы танец
Роднасныя:
карагод
Гл. таксама:
Благавешчанне

Журавель — беларускі танец-гульня, дзе галоўным персанажам выступаў «журавель».

Некалькі дзяўчат танчаць, іншыя ахоўваюць іх ад «жураўлёў» (хлопцаў), спяваюць:

Пасею я лён, канапель,
Налятае журавель…

Калі хлопцы лавілі дзяўчат, спявалі ўсе разам:

Ішлі хлопцы мяжою,
Пілі смалу дзяжою…

У іншым варыянце выканаўцы павольна падымаюць то правую, то левую нагу, імітуючы крокі жураўля. У цэнтры круга ходзіць хлопец — «журавель». Калі пары круцяцца, «журавель» імкнецца вырваць якую-небудзь дзяўчыну з рук кавалера. Дзяўчаты спяваюць:

Да ўнадзіўся журавель
Да да нашых канапель…

Калі дзяўчаты закрычаць: «Хапай, журавель!» — Ён павінен схапіць дзяўчыну за руку і станцаваць з ёй адзін круг. «Жураўлём» у крузе застаецца хлопец без пары.

Вядома і гульня «У жураўля», у якой дзеючымі асобамі выступалі «маці», «журавель» і «дзеці». «Маці» размаўляе з «жураўлём», які хоча злавіць і з'есці «дзяцей». «Жураўль» хапае «дзяцей», яны ловяць злодзея і дзяўбуць яго пальцамі па верхавіне. Тое ж робяць і з «маці», калі яна не зберагла «дзяцей». У танцах і гульнях пра жураўля праяўляюцца старажытныя вераванні ў культ птушак (жывёльны татэмізм). Па назіраннях Н. Н. Нікольскага, на Палессі журавель лічыўся «падаўцам усякага дабра»[1].

На тэатральнай сцэне[правіць | правіць зыходнік]

У 1922 годзе К. А. Алексютовіч уключыў элементы «Жураўля» ў танцы ражаных для спектакля «Машэка» па п'есе Е. Міровіча. Танец быў зроблены ў гульнявым плане, галоўную ролю ў танцы выконваў Г. Ю. Грыгоніс[2].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Лозка 1989, с. 196–197.
  2. Алексютович Л. К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры / Под ред. М. Я. Гринблата. — Мн.: Вышейш. школа, 1978. — 528 с..

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]