Журавіны звычайныя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Журавіны звычайныя
VacciniumOxycoccos.jpg
Журавіны звычайныя з пладамі на балоце ў атачэнні моху Sphagnum rubellum. Ніжняя Саксонія, Германія.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vaccinium oxycoccos L., 1753

Сінонімы
Гл. тэкст
Арэал
выява
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   505635
NCBI   516948
EOL   484408
GRIN   t:1234
IPNI   261956-2
TPL   kew-2457265

Журавіны звычайныя (Vaccinium oxycoccos) — вечназялёная расліна роду ягаднік (Vaccinium) сямейства верасовыя (Ericaceae). Рэлікт ледавіковага перыяду[3].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Vaccinium oxycoccos Ypey28.jpg
Журавіны звычайныя. Батанічная ілюстрацыя Адольфа Іпея(англ.) бел. з кнігі Vervolg op de Afbeeldingen der Artsenij-gewassen met derzelver Nederduitsche en Latijnsche beschrijvingen, 1813
Canneberge vosges fragment.jpg
Кветка журавін звычайных буйным планам

Вечназялёны слабаразгалінаваны кусцік, які сцелецца і дасягае 15-30 см вышынёй. Парасткі тонкія, цёмна-бурыя з узыходзячымі кветаноснымі галінкамі. Маладыя галінкі апушаныя.

Лісце 5-16 мм даўжынёй, 2-6 мм у шырыню, чаргаванае, яйкападобнае або даўгаватае, завостранае, скурыстае, з кароткімі чарашкамі, пласцінка зверху бліскучая, цёмна-зялёная з загорнутымі ўніз суцэльнымі бакамі, знізу светла-зялёная, амаль белая ад васковага налёту[4].

Кветкі па адной-чатыры, паніклыя, размешчаныя на канцах леташніх парасткаў[4]. Кветаножкі доўгія, апушаныя з двума завостранымі прыкветкамі. Чашачка з чатырма круглявымі, расніцавымі па краі чашалісцікамі, спачатку зялёная, пазней чырвоная. Вяночак 5-7 мм даўжынёй, 1,5-2 мм шырынёй, калясопадобны, з ружова-чырвонымі загнутымі звонку даўгавата-ланцэтнымі долямі. Тычачак восем, а кароткімі пашыранымі густаваласістымі ніткамі, песцік адзін, завязь ніжняя.

Плод — цёмна-чырвоная сакавітая ядомая ягада[4] 8-18 мм у дыяметры. Ягады вар'іруюць па форме ад шарападобных да грушападобных, шматнасенныя, зімуюць. Насенне 1-2 мм даўжынёй, яйкападобна-выцягнутае, на верхавіне серпападобнае з буйнасеткавай лупінай.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Растуць журавіны ў забалочаных хваёвых і мяшаных лясах, на алігатрофных і мезатрофных балотах[4]. Святлалюбная расліна. Аддае перавагу вільготным і халодным мясцінах. Цвіце ў маі-чэрвені, плады спеюць у верасні.

Шырока распаўсюджаны ў паўночных і сярэдніх раёнах еўрапейскай часткі Расіі, ва ўсіх абласцях Беларусі, у Сібіры і на Далёкім Усходзе[4].

Ва Украіне распаўсюджаны ў заходнім правабярэжным Палессі, паўночна-ўсходняй частцы левабярэжнага лесастэпу, зрэдку ў Карпатах і Прыкарпацці(руск.) бел.. Нарыхтоўка магчымая ў Валынскай, Ровенскай, Жытомірскай, Чарнігаўскай абласцях і ў Карпатах.

Часам расліны гэтага віду ўтвараюць шырокія зараснікі на сфагнавых і тарфяных балотах[5][6].

Сістэматыка[правіць | правіць зыходнік]

Сістэматыка верасовых з'яўляецца складанай і шмат разоў пераглядалася. Некаторымі даследчыкамі, у тым ліку і савецкімі, з сямейства верасовыя (Ericaceae) вылучалася сямейства Vacciniaceae, да якой адносілі род ягаднік (Vaccinium)[7]. З гэтага ж роду вылучаўся ў асобны род Журавіны (Oxycoccus), да якога адносілі від журавіны звычайныя[8][9].

Цяпер звычайна гэты таксон разглядаецца альбо як адзін з двух падродаў роду Ягаднік (Vaccinium subgen. Oxycoccus), альбо як адна з больш чым трыццаці секцый гэтага ж роду (Vaccinium sect. Oxycoccus). У рускамоўнай літаратуры таксон Oxycoccus дагэтуль нярэдка разглядаецца як самастойны род[5].

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

  • [syn. Oxycoccus hagerupii Á.Löve & D.Löve (1961)]
  • [syn. Oxycoccus oxycoccos (L.) MacMill. (1892)]
  • [syn. Oxycoccus palustris Pers. (1805) — Журавіны балотныя]
  • [syn. Oxycoccus quadripetalus (Oxycoccus quadripetala) Gilib. (1782) — Журавіны чатырохпялёсткавыя]
  • [syn. Vaccinium hagerupii (Á.Löve & D.Löve) Ahokas (1971)]
  • [syn. Vaccinium palustre Salisb. (1796) — Журавіны балотныя]

Блізкі від[правіць | правіць зыходнік]

Па марфалагічных прыкметах да журавін звычайных блізкія Oxycoccus microcarpa. Адрозніваюцца ад папярэдняга віду дробным (2-3 мм даўжынёй) завостраным лісцем і дробнымі ягадамі (4-6 мм у дыяметры) зрэдку расце разам з журавінамі звычайнымі. Мае патрэбу ў ахове.

Прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Харчовая, вітамінавая, лекавая расліна[4].

У кулінарыі[правіць | правіць зыходнік]

Ягады ўжываюць у ежу як свежымі, так і перапрацаванымі ў выглядзе сокаў, сіропаў, экстракту, лікёраў, налівак, вінаў, варэння, жэле, мармеладу, начынняў, вырабаў тыпу «журавіны ў цукры». Пекцінавыя рэчывы, якія змяшчаюцца ў ягадах, валодаюць выдатнымі ўласцівасцямі ўтвараць жэле і прадастаўляць кандытарскім вырабам з іх высокую якасць[4].

У медыцыне[правіць | правіць зыходнік]

Ягады журавін утрымліваюць цукры (3-4 %), лімонную, хінную, бензойная кіслоты (3,25 %), азоцістыя рэчывы, мінеральныя солі, ёд, дубільныя і фарбавальныя рэчывы; вітамін С (10-32 мг%)[4].

Ягады журавін утрымліваюць урсолавую кіслату, якую ў апошні час здабываюць з адходаў пасля падрыхтоўкі экстракту. У адходах змест гэтай кіслаты дасягае 6 %. Урсолавая кіслата мае гармонападобнае дзеянне і прапануецца для лячэння хваробы Адысона(руск.) бел., акрамя таго, яна спрыяе пашырэнню каранарных сасудаў сэрца.

Ягады пакрытыя васковым налётам, які прадухіляе іх загніванне, а дзякуючы бензойнай кіслаце яны могуць захоўвацца працяглы перыяд (каля 10 месяцаў) у свежым выглядзе.

Адходы вытворчасці экстракту, сокаў, вінаў з журавін выкарыстоўваюцца для атрымання высакаякаснага пекціну[4] і фарбавальнікаў.

Дзякуючы ўтрыманню вітаміна С ягады журавін з'яўляюцца выдатным супрацьцынготным сродкам.

У народнай медыцыне ягады журавін ужываюць пры гіпертаніі і пры паніжанай кіслотнасці страўнікавага соку[4]. Сок і экстракт з ягад п'юць як супрацьліхаманкавы і вітамінавы сродак. Лісце выкарыстоўваюць пры асфіксіі, ягады і лісце — пры анеміі і парушэнні абмену рэчываў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Дитяча енциклопедія: Живий світ України / О. Ф. Цеханська, Д. Г. Стрєлков — Харків: «Ранок», 2007—128с., іл.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 4,5 4,6 4,7 4,8 4,9 Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Клюква болотная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение — Мн: Ураджай, 1975. — С. 64-66. — 200 с. — 130 000 экз.
  5. 5,0 5,1 Иллюстрированный определитель растений Ленинградской области / Под ред. А. Л. Буданцева и Г. П. Яковлева. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2006. — С. 178, 180—181. — 799 с. — 700 экз. — ISBN 5-87317-260-9.
  6. Кожевников Ю. П. Семейство вересковые… (гл. раздел Літаратура).
  7. Інтродукція найважливіших ягідних рослин з родини Vacciniaceae Lindl. в Україні
  8. Биология. Современная иллюстрированная энциклопедия." Гл. ред. А. П. Горкин; М.: Росмэн, 2006.
  9. «Биологический энциклопедический словарь.» Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Бабаев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд., исправл. — М.: Сов. Энциклопедия, 1986.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]