Журналісцкая этыка
Журналістычная этыка або медыяэтыка — гэта сукупнасць правілаў і нормаў паводзін, якіх павінны прытрымлівацца ўсе, хто збірае, апрацоўвае і распаўсюджвае масавую інфармацыю. Нормы медыяэтыкі у першую чаргу накіраваны на праўдзівасць інфармацыі, яе дакладнасць і аб’ектыўнасць, а таксама на мінімізацыю магчымай рэпутацыйнай шкоды для аб’ектаў публікацый. У ідэале нормаў медыяэтыкі павінны прытрымлівацца ўсе, хто збірае, апрацоўвае і распаўсюджвае масавую інфармацыю. У некаторых краінах этычныя нормы замацаваны заканадаўча або падтрымліваюцца самарэгулюемымі медыйнымі арганізацыямі і служаць падмуркам для даверу паміж журналістамі і грамадствам, забяспечваючы права на праўдзівую і актуальную інфармацыю.
Асноўныя прынцыпы
[правіць | правіць зыходнік]- Аб’ектыўнасць і непрадузятасць. Журналіст абавязаны аддзяляць факты ад меркаванняў, пазбягаць прадузятасці і маніпуляцыі інфармацыяй.
- Сумленнасць і дакладнасць. Інфармацыя павінна быць праверанай, а крыніцы — надзейнымі. Журналіст абавязаны пазбягаць скажэнняў і наўмыснай дэзынфармацыі.
- Адказнасць перад грамадствам. Журналіст абавязаны ўлічваць грамадскія інтарэсы, пазбягаючы публікацый, здольных нанесці шкоду, выклікаць паніку ці распаліць варожасць.
- Канфідэнцыяльнасць крыніц. Захаванне ананімнасці інфарматараў пры іх жаданні — адзін з ключавых этычных стандартаў.
- Павага да прыватнага жыцця. Журналіст павінен паважаць права на прыватнасць, пазбягаючы ўмяшання ў асабістае жыццё без дастатковых падстаў.
Парушэнні і выклікі
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджванне фэйкавых навін, канфлікт інтарэсаў, выкарыстанне сенсацыйных матэрыялаў для павелічэння аўдыторыі з’яўляюцца асноўнымі праблемамі, звязанымі з парушэннем этычных норм.
Рэгуляванне медыяэтыкі ў Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]У Беларусі рэгуляваннем пытанняў журналісцкай этыкі з 1995 года займаецца Беларуская асацыяцыя журналістаў. Пасля падзей 2020—2021 гадоў арганізацыя рашэннем Вярхоўнага суд Беларусі 27 жніўня 2021 года была ліквідавана[1], а 28 лютага 2023 года КДБ прызнаў асацыяцыю экстрэмісцкім фарміраваннем[2] і з гэтага моманту арганізацыя вымушана працуе ў выгнанні.
У сакавіку 2025 года 15 сродкаў масавай інфармацыі і тры мэдыяарганізацыі падпісалі Пагадненне аб самарэгуляванні сектара незалежных СМІ[3], а таксама Кодэкс этыкі беларускіх журналістаў[4]. Да пагаднення далучыліся беларускія медыя і медыяарганізацыі, якія вымушана працуюць з Грузіі, Літвы, Польшчы і Чэхіі, у тым ліку[5]:
- 6TV Biełaruś
- Belarus tomorrow
- Hrodna.life
- Malanka media
- Reform.news
- Беларускі расследавальніцкі цэнтр
- Белсат TV
- «Брестская газета»/BGmedia
- «Еўрапейскае радыё для Беларусі»
- «Новы Час»
- «Позірк»
- «Флагшток»
- Прэс-клуб Беларусь
- Free Press for Eastern Europe
- Віцебскі Кур’ер NEWS
- MOST Media
- This Minsk Media
Момант падпісання Пагаднення лічыцца момантам стварэння Медыяасамблеі, якая на тры гады абірае Раду па медыяэтыцы з 7 незалежных экспертаў. У сваю чаргу Рада ў далейшым будзе разглядаць скаргі на парушэнні этычных стандартаў (прапісаных у Кодэксе этыкі беларускіх журналістаў) у недзяржаўных беларускіх медыя і выносіць рашэнні. У прэс-рэлізе БАЖ, са слоў намесніка старшыні Алега Агеева, паведамляцца[6], што з прыняццем гэтых дакументаў:
Пачынае дзейнічаць новая сыстэма этычнага самарэгуляваньня і разгляду скаргаў на матэрыялы СМІ. Аналагічныя органы існуюць у многіх дэмакратычных краінах у розных фарматах — з удзелам дзяржавы або без яго. Наш вопыт унікальны тым, што, нягледзячы на гэтыя цёмныя часы, нам удалося атрымаць згоду 18 суб’ектаў сэктара незалежных СМІ, а па-другое, прынялі этычныя стандарты і абавязаліся іх выконваць
7 траўня 2025 года адбыліся[7] выбары першага складу Рады па медыяэтыцы. Па выніках галасавання ў Раду ўвайшлі Валер Карбалевіч, Зміцер Гурневіч, Ірына Новік, Лола Бурыева, Надзея Белахвосцік, Ганна Соўсь і Зоя Хруцкая.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кодэкс этыкі беларускіх журналістаў
- Пагадненне аб самарэгуляванні незалежнага беларускага медыясектара
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Суд ликвидировал Белорусскую ассоциацию журналистов (руск.). interfax.ru (27 жніўня 2021).
- ↑ БАЖ признали в Беларуси "экстремистским формированием" – DW – 07.03.2023 (руск.). dw.com. Праверана 28 красавіка 2025.
- ↑ Кодэкс этыкі беларускіх журналістаў апублікаваны(недаступная спасылка). web.archive.org (24 сакавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2025. Праверана 28 красавіка 2025.
- ↑ Позірк. 15 незалежных беларускіх СМІ і тры мэдыяарганізацыі падпісалі Кодэкс этыкі журналістаў . Радыё Свабода (21 сакавіка 2025). Праверана 28 красавіка 2025.
- ↑ Рэестр удзельнікаў Медыяасамблеі . Беларуская асацыяцыя журналістаў. Праверана 2 мая 2025.
- ↑ Новы Кодэкс этыкі падпісаны(недаступная спасылка). web.archive.org (22 сакавіка 2025). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2025. Праверана 28 красавіка 2025.
- ↑ Абраны першы склад новай Рады па медыяэтыцы . Беларуская асацыяцыя журналістаў. Праверана 7 мая 2025.