Перайсці да зместу

Жыватворны Крыж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Жыватворнае Дрэва)
Гэта артыкул пра хрысціянскую рэліквію. Пра крыж як сімвал гл. Укрыжаванне. Пра горад, які раней называўся «Святы Крыж», гл. Будзёнаўск.
«Укрыжаваны Хрыстос».
Д. Веласкес, каля 1632, палатно, алей, Прада, Мадрыд.
Над галавой Ісуса размешчана таблічка з надпісамі на трох мовах (яўрэйскай, грэчаскай, лацінскай): «Ісус Назарэй, Цар Іўдзейскі». (Ян. 19:19—20)

Жыватво́рны Крыж (грэч. ὁ ζῳοποιὸς σταυρός), таксама Сапраўдны Крыж, або Крыж Гаспо́дні, і Жыватво́рнае Дрэ́ва[1] — крыж, на якім, згодна з хрысціянскім веравучэннем, быў укрыжаваны Ісус Хрыстос. З’яўляецца адной з прылад Пакут Хрыстовых і адносіцца да галоўных хрысціянскіх рэліквій.

Апакрыфічныя паданні пра Крыж

[правіць | правіць зыходнік]
«Смерць Адама»
(на дальнім плане Сіф атрымлівае ад анёла райскую галінку).
П’ера дэла Франчэска. 1452—1465. Дэталь фрэскі царквы Сан-Франчэска ў Арэцца

Евангеллі не паведамляюць якіх-небудзь падрабязнасцей пра крыж, на якім Хрыстос быў пакараны смерцю праз укрыжаванне. Ён згадваецца як ужо гатовы прадмет пры апісанні яго нясення Хрыстом на Галгофу (напрыклад, аповед пра крыжовы шлях у евангеліста Лукі ў Лк. 23:26—31).

Апакрыфічная ж літаратура, у адрозненне ад кананічных тэкстаў, змяшчае мноства дэталяў легендарнай гісторыі Жыватворнага Крыжа. Аднак гісторыя крыжа ў якасці значнай для хрысціянскага свету рэліквіі, падмацаваная дакладнымі сведчаннямі, пачынаецца толькі з раскопак, праведзеных роўнаапостальнай імператрыцай Аленай і апісаных многімі раннехрысціянскімі гісторыкамі.

Цыкл легенд пра Жыватворны Крыж узнік пераважна ў Палесціне і мае старажытнае паходжанне. Асноўны акцэнт у апакрыфічных паданнях зроблены на сувязі прылады крыжовай смерці Хрыста з адным з райскіх дрэў або з іншымі, якія згадваюцца ў Старым Запавеце[2]. Таксама апокрыфы апавядаюць і пра акалічнасці здабыцця Крыжа.

Апакрыфічная гісторыя Жыватворнага Крыжа знайшла сваё адлюстраванне ў шматлікіх выявах. Найбольш поўны цыкл выяў гэтай гісторыі выкананы ў 1452—1466 гадах П’ера дэла Франчэска на фрэсках у галоўнай капэле базілікі Сан-Франчэска  (англ.) ў Арэцца.

Паданне пра трохсастаўны васьміканцовы Крыж

[правіць | правіць зыходнік]
Васьміканцовы крыж на іконе «Услаўленне крыжа». Адваротны бок іконы Спас Нерукатворны. XII стагоддзе)

На думку расійскага багаслова М. І. Барсава  (руск.), з даўніх часоў існуе меркаванне, што Крыж Ісуса Хрыста быў складзены з розных відаў дрэва: падоўжны брус — з кіпарысу, папярочны — з фінікавага дрэва, падножжа — з кедру, дошчачка з надпісам — з маслінавага дрэва. Відазмяненнем гэтага меркавання з’яўляецца перакананне рускіх стараабрадцаў, што Крыж Хрыста быў складзены з пеўгу (хвоі), кіпарысу і кедру. Такое меркаванне, выказанае ў розных апакрыфічных паданнях і ў творах рускай вуснай народнай славеснасці, не мае падстаў у старажытных пісьмовых сведчаннях і ў рэчавых помніках даўніны, але збольшага апраўдваецца існуючым у Іерусаліме паданнем[3].

У якасці пацвярджэння свайго меркавання стараабрадцы прыводзілі словы з Кнігі прарока Ісаі[4]перакладзе Сёмухі слова «пеўг» перакладзена як «ядловец»): «Слава Лівана прыйдзе да цябе, кіпарыс, ядловец і кедр злучацца, каб упрыгожыць месца сьвяцілішча Майго, — і Я праслаўлю падножжа ног Маіх» (Іс. 60:13). .

Аднак блажэнны Феадарыт Кірскі адносіў гэты верш да Іерусалімскага храма. Блажэнны Еранім Стрыдонскі ў тлумачэнні гэтага верша лічыў, што «елка, кіпарыс, хвоя і кедр, якія былі калісьці высокімі дрэвамі на Ліване, праславяць храм Божы і месца ног Яго і зробяць слаўным», разумеючы пад дрэвамі мучаніка Кіпрыяна і вызнаўцу Іларыя[5]. Свяціцель Кірыл Александрыйскі таксама лічыў, што гэтыя ліванскія дрэвы маюць іншасказальны сэнс: імі называюцца святыя, якімі Царква, як Ліван квітнее і славіцца. Архіепіскап Нікіфар Феатокі  (руск.) (1731—1800) пісаў, што ні ў згаданых старажытных святых айцоў, ні ў найстаражытнейшых царкоўных гісторыкаў нічога падобнага датычна Крыжа няма[4]. З ім былі згодныя праведны Іаан Кранштадскі[6] і архімандрыт Міхаіл (Казлоў), які пісаў, што «многія з настаўнікаў царкоўных сведчаць, што крыж, як прылада для пакарання злачынцаў, быў з аднаго дрэва зроблены і для Збавіцеля; але з якога менавіта дрэва, ніхто з евангелістаў пра гэта не гаворыць, роўна ніхто з іншых Апосталаў Хрыстовых і са святых айцоў царквы не сцвярджае»[7].

Паданне пра трохсастаўны крыж выкладзена ў змешчаным у Вялікіх Чэцці Мінеях жыціі свяціцеля Грыгорыя Амірыцкага  (руск.), епіскапа Негранскага (памяць 19 снежня), спрэчцы Грыгорыя з равінам Ерванам[8]. Аповед пра трохсастаўны Крыж знайшоў адлюстраванне ў богаслужэбных тэкстах Праваслаўнай царквы, у Актоіху[9], у Мінеях[10], у Поснай Трыёдзі[11].

Згадка пра трохсастаўны Крыж у Актоіху адносіцца да IX стагоддзя. Архіепіскап Нікіфар Феатокі лічыў гэты дадатак выдумкай[4].

Багамільская легенда

[правіць | правіць зыходнік]

Багамілам (папу Багамілу) прыпісваецца адна з дуалістычных легенд пра Жыватворны Крыж, якая распавядае пра стварэнне свету і насаджэнне рая адначасова Богам і Сатанаілам[12]. Паводле гэтай легенды, Бог пры насаджэнні дрэва пасярод рая кажа Сатанаілу: «Тут будзе цела маё, і дрэва паслужыць для твайго выгнання». Калі ж Сатанаіл адрынуў Бога, ён прыйшоў паглядзець на гэта дрэва, але яно выгнала яго сваёй таямнічай сілай з рая, і д’ябал упершыню стаў чорным. Дрэва ж разраслося на тры ствалы, якія называюцца ствалы Адама, Евы і Госпада (у цэнтры). Пасля выгнання першых людзей з рая дрэва распалася. Частка Адама ўпала ў раку Тыгр і была прынесена вадой у зямлю Мадыямскую  (англ.), а частка Евы падчас сусветнага патопу трапіла ў Меру  (англ.), і толькі частка Госпада засталася на месцы. Гэта легенда асуджалася рускімі індэксамі ілжывых кніг[2].

«Залатая легенда»

[правіць | правіць зыходнік]
«Царыца Саўская ўкленчаная перад Жыватворным Дрэвам».
П’ера дэла Франчэска. Дэталь фрэскі царквы Сан-Франчэска ў Арэцца. 1452—1466
«Слугі Саламона закопваюць Жыватворнае Дрэва».
П’ера дэла Франчэска

У Залатой легендзе Якава Варагінскага  (руск.) (XIII стагоддзе) ў апавяданні «Аб Здабыцці Святога Крыжа» паведамляецца, што ў адным грэчаскім апокрыфе гаворыцца, што анёл перадаў Сіфу галінку ад дрэва пазнання дабра і зла і сказаў, што яго бацька вылечыцца пасля таго, як галінка прынясе плады. Вярнуўшыся, Сіф знайшоў Адама ўжо памерлым і пасадзіў гэтую галінку на яго магіле. Галінка разраслася і ператварылася ў вялікае дрэва, якое працягвала стаяць і ў часы цара Саламона[13].

Цар Саламон, убачыўшы такое цудоўнае дрэва, загадаў яго ссячы і выкарыстаць пры будаўніцтве свайго дома з ліванскага кедру каля Храма ў Іерусаліме. Аднак гэта дрэва не маглі нікуды прыладзіць і адшукаць яму належнае месца, бо яно было альбо занадта кароткім, альбо занадта доўгім. Таму разгневаныя майстры адрынулі гэта дрэва і выкарысталі пры будаўніцтве моста. Калі царыца Саўская нанесла візіт Саламону, яна схіліла перад дрэвам калені. Пакланіўшыся, яна прадраклу, што Збавіцель свету будзе павешаны на гэтым дрэве, і ад таго царству іўдзеяў прыйдзе разарэнне і канец. Тады Саламон забраў гэта дрэва і загадаў схаваць яго ў глыбіні зямлі[13].

Шмат пазней на месцы пахавання гэтага дрэва была ўзведзена Авечая купель, дзе нефінеі абмывалі ахвярных жывёл. Распавядаюць, што рухі вод і вылячэнні расслабленых адбываліся не толькі таму, што ў купель сыходзіў анёл, але дзякуючы сіле самога дрэва. Калі наблізіўся час Пакут Хрыстовых, дрэва ўсплыло на паверхню вады. Убачыўшы гэта, іўдзеі дасталі яго і падрыхтавалі Крыж для Ісуса Хрыста[13].

Затым у Залатой легендзе паведамляецца, што Крыж Хрыстовы, як сцвярджаюць, быў зроблены з чатырох відаў дрэва: пальмы, кіпарысу, масліны і кедру. Крыж быў сабраны з чатырох частак, а менавіта: прамая бэлька, папярочная бэлька, прыбітая таблічка і аснова, на якой быў замацаваны Крыж, або папярочная дошка, якая знаходзілася пад нагамі Хрыста. Такім чынам, кожная з частак Крыжа магла быць зроблена з любой драўніны згаданых відаў[13].

«Слова пра Крыжовае дрэва»

[правіць | правіць зыходнік]
«Гісторыя Майсея».
Мініяцюра з Парыжскага псалтыра, Візантыя, X стагоддзе
Манастыр Святога Крыжа ў Іерусаліме на месцы, дзе, паводле падання, расло дрэва Крыжа

Згодна з рускім апокрыфам «Слова пра Крыжовае дрэва  (руск.)» (прыблізна XII стагоддзе), дрэва пазнання дабра і зла вырасла ў тры ствалы: «адзін ствол — Адам, 2-гі ствол — Ева, 3-ці ствол, сярэдні, — сам Гасподзь». Калі Адам паміраў, архангел адламаў галіны ад Гасподняй часткі дрэва пазнання дабра і зла і даў іх сыну Сіфу. Адам зрабіў з іх вянок, у якім яго пахавалі. На тым месцы з гэтага вянка вырасла дрэва. Пасля на гэтым дрэве ўкрыжавалі Ісуса Хрыста[14].

Таксама апокрыф паведамляе пра дрэвы, на якіх былі ўкрыжаваны разбойнік верны і разбойнік няверны. Частку дрэва, на якім быў укрыжаваны верны разбойнік, вынесла рака Тыгр з рая. Калі Сіф захацеў памянуць свайго бацьку Адама, анёл паказаў яму гэта дрэва, Сіф запаліў агонь на рацэ Ніл і так стварыў памяць свайму бацьку. Гэты агонь сцераглі лютыя звяры. Калі саграшыў Лот і прыйшоў да Аўраама на пакаянне, Аўраам так жахнуўся, што паслаў Лота на пагібель і сказаў яму: «Пайдзі і прынясі агню, што гарыць на рацэ Ніл». Лот пайшоў і ўбачыў, што ўсе звяры спяць, узяў тры галавешкі і прынёс Аўрааму. Аўраам загадаў яму пасадзіць іх на высокім месцы, паліваць вадою і сказаў: «Калі дадуць парасткі галавешкі, тады даруецца табе грэх той». Лот паліваў галавешкі, і яны прараслі. Пасля гэтага вырасла цудоўнае дрэва[14]. Археолаг Васіліяс Цаферыс  (англ.) прыводзіў аповед, што Лот паліваў тры кіі анёлаў, якія з’явіліся Аўрааму. Лот пасадзіў кіі ў даліне, дзе сёння знаходзіцца манастыр Святога Крыжа ў Іерусаліме. Кіі пусцілі парасткі і выраслі ў трыадзінае дрэва — пінію-кіпарыс-кедр. Гэта незвычайнае дрэва для будаўніцтва Іерусалімскага храма не спатрэбілася. Бэлькі, зробленыя з яго, не падыходзілі па памеры і былі выкінутыя як праклятыя і бескарысныя. Пазней з гэтых бэлек быў збудаваны Крыж Хрыстовы[15].

Апокрыф пра Крыжовае дрэва паведамляе, што частку ад таго дрэва, на якім быў укрыжаваны няверны разбойнік, прынесла вада падчас патопу. Калі вада спала, дрэва засталося пры рацэ Меры. Калі Майсей вывеў ізраільцянаў, не было ў іх што піць, паколькі была вада горкая. Тады ён узнёс малітву Богу, і паказаў яму анёл дрэва, і тое дрэва ляжала каля ракі і цвіло. Майсей узяў галіны ад дрэва і крыжападобна пасадзіў іх у рацэ, і стала вада прэснай. Тады вырасла дрэва вельмі вялікае, дзіўнае і цудоўнае. Калі цар Саламон будаваў Іерусалімскі храм, ён шукаў дрэва, каб накрыць яго. Яму паказалі на дрэва, што пасадзіў Майсей у Меры. Ён ссек гэта дрэва, але падчас буры яно патанула ў рацэ Іардан і яго не знайшлі[14].

Тады Саламону паказалі іншае дрэва, якое вырасла з галавешак, і Саламон пайшоў да яго. Гэта дрэва стварыла вялікія цуды і ўсе думалі, што на тым дрэве будзе ўкрыжаваны Ісус Хрыстос. Калі Саламон хацеў ссекчы гэта дрэва, людзі не давалі яму і казалі яму: «О Саламон, не дазволім табе дрэва ссекчы жыватворнае». Саламон жа многіх забіў, ссек дрэва і прынёс яго ў Храм, але яно не падышло туды, куды хацелі яго паставіць. Тады пачула сівіла пра дрэва, і прыйшла паглядзець на яго, і села на дрэва, і апаліў яе агонь. Тады сівіла прамовіла: «О тройчы праклятае дрэва!» Аднак усё ж людзі ўсклікнулі ў адзін голас: «О тройчы блажэннае дрэва, на якім будзе ўкрыжаваны Гасподзь». Тады Саламон падняў дрэва і прыставіў яго ў храме[14].

Затым дрэва, на якім, згодна з апокрыфам, быў пасля ўкрыжаваны разбойнік няверны, было знойдзена цесляром Елісеем і перададзена Саламону. Тады Саламон пажадаў знайсці трэцяе дрэва, ён звярнуўся да дэманаў. Яны ж сказалі: «Бачылі дрэва далёка, у Эдэме, высокае і дзіўнае, і цудоўнае». Тады дэманы па просьбе Саламона прынеслі яму гэта дрэва. Дэманы вырвалі дрэва з коранем, і захапілі галаву Адама ў каранях, і прынеслі ў Іерусалім, і адсеклі дрэва ад каранёў. Саламон прыставіў тры дрэвы ў храме, і паставіў вартаўнікоў, каб ахоўвалі дрэвы[14].

Калі прывялі да Пілата Ісуса Хрыста і двух разбойнікаў, ён загадаў, каб зрабілі з тых дрэў 3 крыжы. Хрыста ўкрыжавалі на дрэве, што вырасла з вянка на галаве Адама, а разбойніка вернага ўкрыжавалі па правую руку Хрыста на дрэве, якое вырасла з галавешак, а разбойніка нявернага ўкрыжавалі па левую руку Хрыста на дрэве, якое вырасла ў рацэ Меры, пасаджанае Майсеем[14].

Здабыццё крыжа

[правіць | правіць зыходнік]
«Узвіжанне Крыжа»

(перад Укрыжаваннем Хрыстовым). Каля 1497 года (?), растоўская школа (?), Успенскі сабор Кірыла-Белазерскага манастыра

Дата здабыцця Крыжа

[правіць | правіць зыходнік]

Дакладная дата здабыцця Крыжа невядомая. Відаць, яно мела месца ў 325 ці ў 326 годзе, як пра гэта паведамляў прападобны Феафан Вызнаўца (IX стагоддзе)[16]:

…боскі Канстанцін адправіў са скарбамі блажэнную Алену для адшукання жыватворнага крыжа Гасподняга. Іерусалімскі патрыярх, Макарый, сустрэў царыцу з належнаю пашанай і разам з ёю шукаў жаданае жыватворнае дрэва, знаходзячыся ў цішыні і руплівых малітвах і пашчэннях[17].

—«Хранаграфія» Феафана, год 5817 (325/326)

Усходазнавец Іосіф Асемані  (руск.) (захавальнік Ватыканскай бібліятэкі) у XVIII стагоддзі меркаваў, што Крыж быў знойдзены святой Аленай 3 мая 326 года (паводле юліянскага календара)[18].

Беларуска-рускі багаслоў, прафесар Міхаіл Скабалановіч, грунтуючыся на александрыйскай хроніцы VI стагоддзя, адносіў здабыццё Крыжа да 320 года[19]. Пры гэтым ён не быў згодны з датаваннем гэтай падзеі 326 годам, бо, на яго думку, святая Алена, якая, паводле падання, знайшла Крыж, памерла ў год правядзення Першага Нікейскага сабору, гэта значыць у 325 годзе[18].

Сведчанні царкоўных гісторыкаў

[правіць | правіць зыходнік]

Параўнанне апавяданняў гісторыкаў IV—V стагоддзяў

[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова царыцу Алену, маці імператара Канстанціна, не звязвалі са здабыццём Крыжа Гасподняга[20]. Пра наяўнасць у хрысціян Крыжа паведамляў у канцы 340-х гадоў свяціцель Кірыл Іерусалімскі ў сваіх «Аглашальных павучаннях»[21][22]. Таксама ў 351 годзе ў лісце да Канстанцыя (кіраваў 337—361), сына Канстанціна Вялікага, з нагоды з'яўляення знака крыжа на небе, якое адбылося 7 мая таго года, ён пісаў пра здабыццё Крыжа ў Іерусаліме ў часы цара Канстанціна без згадкі пра царыцу Алену: «Бо пры Богаласкавым, і блажэннай памяці Канстанціне Бацьку Тваім, здабыта ў Іерусаліме Збавіцельнае дрэва Крыжа: калі ён маючы найвялікшую руплівасць да пабожнасці, праз садзейнічанне Боскай ласкі знайшоў запаветныя Святыя месцы»[23].

Аповеды пра здабыццё Крыжа царыцай Аленай засведчаны толькі з канца IV стагоддзя. Менавіта з гэтага часу яна пачынае набываць вядомасць як адкрывальніца Крыжа падчас яе падарожжа ў Іерусалім, здзейсненага з мэтай паломніцтва і пошуку хрысціянскіх рэліквій[24].

Першай крыніцай, якая дае поўнае апісанне знаходкі Крыжа Аленай, з’яўляецца «Слова на смерць Феадосія Вялікага», напісанае свяціцелем Амвросіем Медыяланскім у 395 годзе[25]. Ён распавядаў пра тое, як блажэнная Алена загадала капаць на Галгофе і знайшла там 3 крыжы. Па надпісе «Ісус Назарэй, Цар Іўдзейскі» яна знайшла сапраўдны Крыж і пакланілася яму. Таксама яна знайшла цвікі, якімі быў укрыжаваны Гасподзь, і адзін з іх уставіла ў аброць, а іншы ў дыядэму[26]. Прыкладна ў той жа час падобны аповед прывёў Іаан Златавуст у сваёй 85-й гутарцы на Евангелле ад Іаана, аднак ён не згадваў, што Крыж быў знойдзены Аленай[25]. Такім чынам, свяціцель Амвросій паведамляў, што разам з Крыжам Гасподнім Аленай былі здабытыя цітла INRI і цвікі[16]. Пры гэтым галоўнай падзеяй у Амвросія з’яўляецца не выяўленне і апазнанне Крыжа, а знаходжанне цвікоў. Паколькі царыца Алена загадала зрабіць аброць з аднаго цвіка, то выяўленне цвікоў Амвросій лічыў фактам першараднай важнасці, паколькі яно выконвала прароцтва Захарыі: "У той дзень будзе на бомах конскіх [напісана]: “Святое для ГОСПАДА”» (Зах. 14:20) і тым самым зацвярджала хрысціянскае кіраванне[27].

Пра здабыццё Крыжа таксама паведамляла «Царкоўная гісторыя» епіскапа Геласія Кесарыйскага  (руск.), напісаная ім у 390—395 гадах па даручэнні свайго дзядзькі Кірыла Іерусалімскага. Доўгі час яна лічылася страчанай. Аднак у XX стагоддзі нямецкімі навукоўцамі было выяўлена, што X і XI кнігі «Царкоўнай гісторыі» Руфіна Аквілейскага (345—410) былі лацінскім перакладам «Царкоўнай гісторыі» Геласія[28]. Такім чынам, Геласій быў першым, хто запісаў апавяданне пра здабыццё Аленай свяшчэннага дрэва[29]. Гісторыя пра здабыццё Крыжа ў Геласія хутчэй за ўсё ўзыходзіць да вусных крыніц[30].

«Імператрыца Алена назірае за раскопкамі».
Ян ван Эйк. Мініяцюра з «Цудоўнага Часаслова Нотр-Дам»

Геласій Кесарыйскі быў крыніцай для ўсіх аўтараў V стагоддзя, якія ўключалі гісторыю здабыцця Крыжа ў свае «Царкоўныя гісторыі». Прама ці ўскосна, Руфін Аквілейскі, Сакрат Схаластык (каля 380—440), Сазамен (каля 400—450), Феадарыт Кірскі (386—458) і Геласій Кізіцкі  (руск.) (другая палова V стагоддзя) запазычылі свае апавяданні пра гэтую падзею ў Геласія Кесарыйскага. Аповеды свяціцеля Амвросія, епіскапа Паўліна Наланскага (353—431) і Сульпіцыя Севера (каля 363—410) не ўзыходзяць напрамую да Геласія[31].

Гісторыя, выкладзеная Руфінам, якая фактычна з’яўляецца перакладам «Царкоўнай гісторыі» Геласія, паведамляе, што Крыж быў знойдзены цудоўным чынам на месцы пакарання смерцю Хрыста, замаскіраваным статуяй Венеры. Таксама ён апавядае пра цудоўнае вылячэнне паміраючай жанчыны епіскапам Макарыем пасля яе дакранання да аднаго з трох крыжоў, якое стала «боскім сведчаннем», які пацвердзіў надпіс на крыжы Ісуса Хрыста. Алена пабудавала храм на гэтым месцы, а знойдзеныя цвікі даслала сыну[32][33][34].

«Царкоўная гісторыя» Сакрата Схаластыка (каля 439 года) з’яўляецца першым паведамленнем, які дайшоў да нашага часу на грэчаскай мове, і якое апавядае пра знаходжанне Крыжа царыцай Аленай[35]. Сакрат так паведамляў пра крыніцу гэтай знаходкі: «Гэта напісаў я хоць і па чутках, аднак пра сапраўднасць гэтай падзеі гавораць амаль усе жыхары Канстанцінопаля»[36].

Самая доўгая грэчаская версія гісторыі пра здабыццё Крыжа змешчана ў «Царкоўнай гісторыі» Сазамена, напісанай у 440 годзе[37][38]. Феадарыт Кірскі быў трэцім грэчаскім аўтарам, які ўключыў паданне пра здабыццё Крыжа Аленай у сваю «Царкоўную гісторыю», напісаную ў 440-х гадах. У той час як іншыя царкоўныя гісторыкі тлумачылі паездку Алены ў Іерусалім яе імкненнем шукаць Крыж, Феадарыт сцвярджаў, што яна адправілася ў Іерусалім, каб перадаць ліст Канстанціна епіскапу Макарыю[39][40].

Месца раскопак

[правіць | правіць зыходнік]
Здабыццё Крыжа святой Аленай, 1516—1533 гады

Усе ўказанні гісторыкаў, найбліжэйшых па часе да пошукаў, зводзяцца да таго, што крыжы былі знойдзены недалёка ад Труны Гасподняй, аднак не ў самой Труне. І хоць існавала іўдзейскае абрадавае прадпісанне, якое патрабавала, каб дрэва, на якім хто-небудзь быў укрыжаваны, было пахавана разам з пакараным смерцю, яно не магло было быць выканана пабожнымі вучнямі Хрыста[41].

Існавала верагоднасць, што ўсе тры крыжы, выкарыстаныя пры пакаранні смерцю ў той дзень, маглі быць закапаныя паблізу ад месца ўкрыжавання[42]. Сазамен у сваёй працы выказвае наступнае меркаванне пра магчымы лёс Крыжа пасля зняцця з яго цела Ісуса: «Воіны, як апавядае гісторыя, спачатку знайшлі мёртвым на крыжы Ісуса Хрыста і, зняўшы Яго, аддалі для пахавання; потым, маючы намер паскорыць смерць укрыжаваных па абодва яго бакі разбойнікаў, перабілі ім галёнкі, а самі крыжы кідалі адзін за адным, як папала»[38].

Як паведамляў царкоўны пісьменнік Руфін у сваёй «Царкоўнай гісторыі», X і XI кнігі якой з’яўляюцца лацінскім перакладам «Царкоўнай гісторыі» Геласія Кесарыйскага, Крыж быў знойдзены цудоўным чынам на месцы пакарання смерцю Ісуса Хрыста, дзе ў той час была ўстаноўлена статуя Венеры[32].

Мармуровая пліта, якая адзначае месца здабыцця Крыжа

На месцы грабніцы Ісуса Хрыста, Галгофы і месца здабыцця Крыжа быў збудаваны Храм Труны Гасподняй. Месца здабыцця Крыжа знаходзіцца ў прыдзеле Здабыцця Крыжа ў былой каменяломні. Яно адзначана ўмураванай у падлогу плітой з чырвонага мармуру з выявай праваслаўнага крыжа. Пліта з трох бакоў абнесена металічнай агароджай, тут жа першы час захоўваўся Крыж. У прыдзел Здабыцця Крыжа з падземнай армянскай царквы Святой Алены ўніз вядуць 23 прыступкі, гэта самая нізкая і самая ўсходняя кропка Храма Труны Гасподняй, два паверхі ўніз ад асноўнага ўзроўню[43]. У прыдзеле Здабыцця Крыжа пад столлю каля спуску ёсць акно, якое адзначае месца, з якога Алена назірала за ходам раскопак і кідала для заахвочвання працаўнікоў грошы[44]. Гэта месца належыць Іерусалімскай праваслаўнай царкве[45].

Вызначэнне сапраўднасці крыжа

[правіць | правіць зыходнік]
Вызначэнне сапраўднасці крыжа, Джавані Т’епола, 1740-я гады

Згодна з найбольш старажытнай версіяй, якая прыводзіцца ў царкоўных гісторыкаў V стагоддзя Руфіна Аквілейскага[33], Сакрата Схаластыка[36], Сазамена[38], Феадарыта Кірскага[40] і якая, верагодна, узыходзіць да страчанай «Царкоўнай гісторыі» Геласія Кесарыйскага (IV стагоддзе), для таго каб даведацца, які з трох крыжоў з’яўляецца Крыжам Ісуса Хрыста, іерусалімскі епіскап Макарый прапанаваў прыкласці па чарзе кожны з крыжоў да цяжкахворай жанчыны. Пасля таго, як яна вылечылася пасля дакранання да аднаго з крыжоў, быў вызначаны Крыж Хрыстоў[16].

Сакрат Схаластык пісаў:

Іерусалімскі епіскап, па імі Макарый вырашыў неразуменне вераю, гэта значыць прасіў у Бога знака і атрымаў яго. Гэты знак заключаўся ў наступным: у той краіне адна жанчына апантаная была доўгачасовай хваробай, і нарэшце, знаходзілася ўжо пры смерці. Епіскап намерыўся паднесці да паміраючай кожны з тых крыжоў, веруючы, што, дакрануўшыся да каштоўнага крыжа, яна паправіцца. Надзея не падманула яго. Калі падносілі да жанчыны два крыжы не Гасподнія, паміраючай ніколькі не было лепш, а як хутка паднесены быў трэці, сапраўдны — паміраючая адразу ўмацавалася і вярнулася да поўнага здароўя[36].

Таксама гэтую версію прыводзіць візантыйскі храніст Феафан (760—818): «Да адной жанчыны знатнага роду, адчайна хворай і напаўмёртвай, Макарый падносіў усе крыжы, і пазнаў крыж Гасподні. Ледзь цень яго крануўся хворай, як нежывая і нерухомая боскаю сілаю адразу ўстала і гучным голасам уславіла Бога»[17].

Згодна з другой версіяй, якая ўзнікла ў канцы IV — пачатку V стагоддзя, адшукаць Крыж Хрыстовы дапамог цуд — уваскрашэнне праз дакрананне да сапраўднага дрэва мерцвяка. Пра гэтую версію паведамляў Паўлін Наланскі ў лісце да Сульпіцыя Севера, напісаным ім у 403 годзе[46][47]. Нягледзячы на старажытнасць першай версіі падання пра здабыццё Крыжа і на тое, што менавіта першай версіі прытрымліваліся найбольш аўтарытэтныя візантыйскія гісторыкі, у позневізантыйскую эпоху больш распаўсюджанай стала другая версія[16]. Гэта версія змешчана ў гісторыі, у якой апісваецца дапамога яўрэя Іуды Кірыяка  (руск.) у пошуку Крыжа Гасподняга[48]. Таксама гэтая версія прыведзена ў «Залатой легендзе» Якава Варагінскага (XIII стагоддзе)[34].

Свяціцель Дзімітрый Растоўскі ў Жыціях святых у заўвазе заканчвае сваё апавяданне пра Узвіжанне Крыжа Гасподняга паведамленнем пра тое, што Нікіфар Каліст (1256—1317) казаў, «што абодва цуды былі здзейсненыя тады Крыжам Гасподнім: і ўдава, якая ляжала дома хвораю і ўжо памірала, ад брамы смяротнай была вернутая да жыцця і здароўя, і мярцвяк, якога неслі для пахавання, быў уваскрошаны»[49].

Дапамога Іуды Кірыяка

[правіць | правіць зыходнік]
«Іуду Кірыяка  (руск.) апускаюць у калодзеж».
П’ера дэла Франчэска, 1452—1465 гады, царква Сан-Франчэска ў Арэцца  (англ.)

У першай палове V стагоддзя з’явілася гісторыя пра ўдзел яўрэя Іуды Кірыяка  (руск.) ў пошуку Крыжа Гасподняга[50]. У Сярэднія вякі яна была вельмі ўпадабаная па ўсёй Еўропе і была перакладзена на многія мовы. Самыя раннія версіі гэтай гісторыі існуюць на сірыйскай, грэчаскай і лацінскай мовах[48]. Ленінградскі рукапіс N.S. 4, датаваны прыкладна 500 годам н. э., змяшчае найстаражытнейшы з захаваных сірыйскіх тэкстаў гэтай гісторыі[51]. Аднак найбольш дакладны з наяўных тэкстаў змяшчаецца ў сірыйскім рукапісе «BL Add. 14644», які датуецца V ці VI стагоддзем[48].

Згодна з гэтай гісторыяй, царыца Алена прыбыла ў Іерусалім, каб знайсці Крыж Гасподні. Для гэтага яна загадала сабраць жыхароў горада і яго ваколіц. У Іерусаліме тады знайшлося каля 3000 іўдзеяў. Адзін з іх, па імені Іуда, продкам якога з’яўляўся першамучанік Стэфан, сказаў ім:

Я ведаю і думаю, што яна выкарыстае нас, каб дапытаць пра дрэва, на якім нашы продкі ўкрыжавалі Ісуса. Але паклапаціцеся пра тое, каб, калі хто-небудзь з нас даведаецца пра гэта, ён не прызнаўся. І калі хто-небудзь гэта зробіць, усе святы нашых продкаў спыняцца, і закон таксама будзе скасаваны.

Іуда сказаў, што яго бацька наказаў яму, што калі будуць шукаць Крыж, ён паказаў яго, а калі не, то даў указанне яго сынам. Аднак іўдзеі не пагадзіліся, каб Іуда паказаў месцазнаходжанне Крыжа. Тады Алена загадала аддаць іх агню. Спалохаўшыся, яны перадалі ёй Іуду, сказаўшы, што ён больш за ўсіх дасведчаны ў законе. Аднак на просьбу Алены паказаць месцазнаходжанне Крыжа Іуда адказаў, што не ведае пра яго. Тады Алена загадала кінуць Іуду ў сухі калодзеж на сем дзён і пакінуць там без ежы, пакуль ён не скажа праўду. Калі прайшло сем дзён, Іуда закрычаў з калодзежа і сказаў, што згодны паказаць месца, дзе схаваны Крыж Хрыстовы. Выйшаўшы з калодзежа, ён пайшоў да таго месца і маліўся, каб яму было паслана знаменне. Пасля гэтага пачуўся гучны голас і з’явіўся моцны пах цудоўнага фіміяму, так што Іуда прасвятлеў, і сказаў: «Сапраўды, Ты — Хрыстос, Збавіцель Сусвету». Затым ён, выкапаўшы каля дваццаці локцяў, знайшоў тры схаваныя крыжы і прынёс іх у горад да царыцы.

Крыж Гасподні быў пазнаны па тым, што калі міма праносілі мярцвяка на насілках, Іуда ўсклаў на яго па чарзе тры крыжы, і мярцвяк устаў, калі быў пастаўлены крыж, на якім быў укрыжаваны Ісус Хрыстос. Побач знаходзіўся апантаны чалавек, але бес выйшаў з яго па загадзе Іуды. Пасля гэтага Іуда прыняў хрышчэнне ад мясцовага епіскапа. Калі епіскап памёр, царыца Алена звярнулася да Еўсевія, епіскапа Рыма, які быў з ёй, і ён усклаў рукі на Іуду і паставіў яго епіскапам у Іерусаліме. Яна таксама змяніла яго імя і назвала яго Кірыякам. Затым царыца паклапацілася пра пошук цвікоў ад Крыжа. Яна паклікала Кірыяка, просячы яго паказаць месцазнаходжанне цвікоў. Кірыяк разам са шматлікімі братамі і вернікамі адправіўся да таго месца, дзе быў знойдзены Крыж. Прыйшоўшы туды, ён стаў чытаць малітву і калі скончыў яе, з’явілася знаменне ў выглядзе ўспышкі маланкі, «і гэтыя цвікі, з’явіліся з зямлі, як зіхатлівае чыстае золата, так што ўсе, хто бачыў гэта, уверавалі» і казалі, што ўкрыжаваны Ісус ёсць Бог. Кірыяк прынёс цвікі Алене. Яна загадала зрабіць з іх аброці для каня цара Канстанціна, каб ён быў непераможным супраць усіх яго ворагаў. Пасля гэтага яна ўзвяла вялікае ганенне на іўдзейскі народ і загадала выгнаць іх з Іўдзеі[52].

Гэта гісторыя атрымала прызнанне не адразу. У Liber Pontificalis згадваецца, што Іуда Кірыяк быў ахрышчаны ў той жа дзень, калі быў знойдзены Крыж. Царкоўны гісторык Сазамен (440 год) відавочна згадваў гэтую гісторыю ў сваім апавяданні пра выяўленне Крыжа Аленай[38]. Таксама Грыгорый Турскі (573—591 гады) сцвярджаў, што Алена знайшла Крыж з дапамогай Іуды[53]. З тых часоў гэтая гісторыя стала найбольш упадабанай сярэднявечнымі хрысціянамі на Захадзе[54].

Аповед пра дапамогу Іуды Кірыяка ў пошуку Крыжа таксама прыведзены «Залатой легендзе» Якава Варагінскага (XIII стагоддзе)[34].

Пра прыцягненне мясцовых жыхароў да пошукаў Крыжа пісалі таксама Руфін, Паўлін Наланскі[55] і Сульпіцый Север[56]. Аднак пазней у VII стагоддзі Іаан Нікійскі паведамляў, што чалавекам, які знайшоў для Алены Крыж быў некі Аблавіус, «шчыры хрысціянін, адзін з самых знакамітых людзей [імперыі]»[34][57].

Апакрыфічная гісторыя пра першае здабыццё Крыжа

[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку V стагоддзя з’явілася апакрыфічная гісторыя пра першае здабыццё Крыжа Гасподняга ў I стагоддзі царыцай Пратонікай, якая, як меркавалася, была жонкай імператара Клаўдзія. Найбольш дакладная з вядомых версій захавалася ў сірыйскім тэксце «Вучэнне Адая апостала», датаваным канцом IV — пачаткам V стагоддзя[58][59]. З пяці апублікаваных рукапісаў гэтай гісторыі, Ленінградскі рукапіс N.S. 4, датаваны прыкладна 500 годам н.э., змяшчае найбольш дакладную версію[58]. У «Вучэнні Адая» гісторыя пра здабыццё Крыжа Пратонікай выкладаецца ад імя апостала Адая (гісторык Яўсевій Кесарыйскі ідэнтыфікаваў яго як Фадзея, апостала ад сямідзесяці[60]), які вылечыў Аўгара, цара Эдэсы, і падчас свайго знаходжання пры двары цара распавёў яму, ягонай сям’і і прыдворнай свіце гэтую гісторыю. У той час як гісторыя, якая адводзіць галоўную ролю царыцы Алене, заснавана на гістарычных сведчаннях і на гістарычных акалічнасцях свайго часу, гісторыя пра Пратоніку — гэта апавяданне, якое не мае пацверджання ў гістарычных падзеях. Яна вядомая толькі ў сірыйскай, а пазней і ў армянскай мовах[58]. На думку гісторыка Яна Вілема Дрэйверса  (англ.), «Вучэнне Адая» з’яўляецца гістарычнай выдумкай[60]. Матыў дадання легенды ў «Вучэнне Адая» заключаецца ў антыяўрэйскім характары легенды[61].

Гэты апокрыф адносіць здабыццё Крыжа да кіравання імператара Тыберыя, які, як паведамляе апокрыф, будучага імператара Клаўдзія «зрабіў другой асобай у дзяржаве»[62]. Жонка Клаўдзія, названая ў апокрыфе Пратонікай (верагодна, імя звязана з грэчаскім выразам «першая перамога» (стар.-грэч.: ἡ πρώτη νίκη), якое па задуме аўтара апокрыфа павінна было падкрэсліць першаснасць гэтай легенды адносна гісторыі здабыцця Крыжа імператрыцай Аленай), якая была павернутая ў Рыме ў хрысціянства пропаведдзю апостала Пятра, захацела «ўбачыць Іерусалім і тыя месцы, дзе Гасподзь наш здзейсніў подзвігі Свае»[63].

Пратоніка ўзяла ў падарожжа двух сваіх сыноў і адзіную дачку. Па прыездзе ў Іерусалім яна была сустрэтая з імператарскімі ўшанаваннямі, але на яе просьбу паказаць ёй Галгофу і Труну Гасподнюю апостал Якаў, першы епіскап Іерусаліма, паведаміў ёй, што яны пад наглядам іўдзеяў, якія «не дазваляюць нам хадзіць туды і маліцца перад Галгофай і грабніцай». Даведаўшыся пра гэта, Пратоніка сустрэлася з іўдзейскімі старэйшынамі і загадала ім перадаць Галгофу і Труну Гасподнюю хрысціянам, а пасля пайшла туды і знайшла ў грабніцы тры крыжы. Калі яна ўваходзіла ў грабніцу разам з дзецьмі, то «яе юная дачка ўпала і памерла без болю, без пакуты, без якой бы то ні было прычыны для смерці». Тады Пратоніка стала маліцца Богу і казаць, што людзі сталі насміхацца з яе і казаць, што «ўсё гэта здарылася з ёй таму, што яна адрынула багоў, якім пакланялася, і ўверавала ў Хрыста, якога не ведала, і пайшла, каб ушанаваць месца грабніцы Яго і ўкрыжавання Яго». Яна прасіла Бога дараваць ёй за тое, што раней пакланялася ідалам. Аднак яе старэйшы сын сказаў ёй, што раптоўная смерць яго сястры неспраста, гэтая падзея — цуд, за які будуць усхваляць Бога, а не ганіць Яго імя, бо дзякуючы смерці яго сястры яны змогуць убачыць і даведацца, які крыж — Хрыста. Пасля гэтага Пратоніка з малітвай ускладала па чарзе крыжы на сваю дачку і пасля ўскладання Сапраўднага Крыжа яе дачка ажыла і «ўславіла Бога, які вярнуў ёй жыццё пры дапамозе крыжа Свайго»[63].

Пасля гэтага Пратоніка перадала Жыватворны Крыж апосталу Якаву і загадала, каб вялікі і прыгожы будынак быў пабудаваны на месцы здабыцця Крыжа. Калі яна вярнулася ў Рым, то расказала пра ўсё Клаўдзію, які, калі пачуў пра гэта, загадаў усім іўдзеям пакінуць Італію[63].

Паколькі ў сірыйцаў існавалі дзве легенды пра «Здабыццё крыжа» (царыцай Аленай пры дапамозе Іуды Кірыяка ў IV стагоддзі і Пратонікай у I стагоддзі), то ўзнікла супярэчнасць, з якой мэтай царыцы Алене зноў давялося шукаць Крыж, які быў перададзены Пратонікай Якаву, першаму епіскапу Іерусаліма. Таму з’явілася неабходнасць развіць апавяданне далей, крыж аказваецца пахаваным у часы імператара Траяна (кіраваў 98—117), пры Сымоне, другім епіскапе Іерусаліма[64].

Прынята лічыць, што пасля складання першай версіі тэксту «Вучэння Адая» на сірыйскай мове ў канцы III стагоддзя, ён дапаўняўся, пакуль не дасягнуў свайго канчатковага выгляду каля 400 года, прычым адным з галоўных дапаўненняў быў аповед пра выяўленне Крыжа Пратонікай[65]. На думку гісторыка Яна Вілема Дрэйверса, легенда пра Пратоніку з’явілася раней гісторыі пра Алену і Іуду Кірыяка[50]. Аднак раней расійскі гісторык Н. В. Пігулеўская прыйшла да высновы, што легенда пра першае здабыццё Крыжа Пратонікай з’яўляецца больш позняй версіяй, якая з’явілася ў візантыйскай Сірыі пад уплывам грэчаскай легенды пра Алену і Кірыяка[64].

Існуе таксама эфіопская версія дадзенай легенды, якая прыпісвае здабыццё Крыжа Гасподняга Феадосіі, якая ў легендзе названая сястрой імператара Канстанціна і дачкой царыцы Алены. Гэтая версія заснавана на копцкай версіі легенды, якая прыпісвае выяўленне грабніцы Ісуса Хрыста, цітла INRI і целаў разбойнікаў Еўдакіі, якую ў копцкай легендзе называюць сястрой імператара Канстанціна. Гісторыя Еўдакіі напісана ў сярэдзіне VII стагоддзя, а працэс трансфармацыі «Падання пра здабыццё Грабніцы Еўдакіяй» у «Паданне пра здабыццё Крыжа Феадосіяй» павінен быў адбывацца паміж пачаткам XV стагоддзя і сярэдзінай XVI стагоддзя, якім датуецца найстаражытнейшы з вядомых рукапісаў, які змяшчае эфіопскі тэкст[66].

Гістарычнасць традыцыйнай версіі здабыцця Крыжа

[правіць | правіць зыходнік]

Царкоўны гісторык Яўсевій Кесарыйскі (каля 263—340) у сваёй працы «Жыццё Канстанціна», апісваючы будаўніцтва Храма Труны Гасподняй па загадзе імператара Канстанціна, не згадвае пра Крыж і пра ўдзел у будаўніцтве базілікі царыцы Алены. Па яго апавяданні, пячору, дзе быў пахаваны Хрыстос, знайшлі падчас раскопак язычніцкага капішча. Калі па загадзе Канстанціна зрывалі насып храма «юрліваму дэману кахання»[67] (гэта значыць багіні Венеры), то «раптам у глыбіні зямлі, звыш усякага спадзявання, паказалася пустая прастора, а потым Пачэсны і Усесвяты Знак збавіцельнага Уваскрэсення. Тады найсвятая пячора стала для нас вобразам Збавіцеля, які вярнуўся да жыцця»[68]. Гісторык Ян Вілем Дрэйверс мяркуе, што «Пачэсны і Усесвяты Знак збавіцельнага Уваскрэсення» не можа адносіцца ні да чаго, акрамя грабніцы Хрыста[69].

Аднак Яўсевій Кесарыйскі ўставіў у сваё сачыненне «Жыццё Канстанціна» паміж апісаннямі раскопак і завершанай Канстанцінавай базілікі ліст Канстанціна да Макарыя Іерусалімскага. У гэтым лісце Канстанцін пісаў[70]:

Ласка Збавіцеля Нашага такая вялікая, што, здаецца, ніякае слова недастатковае для годнага апісання сапраўднага цуду. Знак найсвяцейшых пакут, які хаваўся так доўга пад зямлёй і заставаўся ў невядомасці на працягу цэлых стагоддзяў, нарэшце, праз звяржэнне агульнага ворага, заззяў для рабоў божых, якія вызваліліся ад яго.

Згодна з гісторыкамі Гаральдам А. Дрэйкам і Зеевам Рубінам, гэтым «знакам найсвяцейшых пакут» не можа быць нічога, акрамя Крыжа[69]. На думку Дрэйка, Яўсевій, за выключэннем ліста Канстанціна, не згадвае Крыж проста таму, што для яго Крыж меў толькі сімвалічнае значэнне, хоць ён ведаў, што знаходжанне Крыжа было непасрэднай прычынай для будаўніцтва базілікі Канстанціна ў Іерусаліме[71]. Рубін лічыў, што Яўсевій не згадаў пра выяўленне Крыжа з-за асаблівага статусу, які пры гэтым атрымаў Іерусалім і яго епіскап. Епіскап Іерусаліма імкнуўся да панавання ў Палесціне, у той час як епіскап Кесарыі спрабаваў любой цаной паменшыць яго ўплыў. Таму Яўсевій, будучы мітрапалітам Кесарыі, хацеў адцягнуць увагу ад Крыжа да менш важнай грабніцы[72]. Гісторык П. У. Л. Уокер лічыў, што галоўным у адсутнасці згадкі Яўсевіем Крыжа было тое, што ён хацеў падкрэсліць Уваскрэсенне больш, чым смерць Хрыста, і таму яго больш цікавіла Грабніца, чым Галгофа і Крыж[73]. Таму гісторык Ян Вілем Дрэйверс меркаваў, што хоць Яўсевій замоўчваў пра Крыж, ён сапраўды быў здабыты ў часы кіравання Канстанціна ў 320-х гадах, як сцвярджаў свяціцель Кірыл у сваім лісце да Канстанцыя, у памяць пра гэтую падзею Канстанцін загадаў пабудаваць пышную царкву на месцы здабыцця Крыжа і прылеглым месцы пахавання Хрыста[74].

Паломнік з Бардо, які наведаў Іерусалім у 333 годзе, прама згадваў Галгофу як месца, дзе Канстанцін пабудаваў базіліку, аднак ён не паведамляў пра Крыж[75]. На думку Яна Вілема Дрэйверса, гэта нядзіўна, улічваючы, што паломнік з Бардо амаль не цікавіўся рэліквіямі і цудамі[76].

Да сярэдзіны IV стагоддзя ў Іерусаліме і ў іншых частках Рымскай імперыі развілося моцнае шанаванне Крыжа[21]. Лічыцца, што культ Жыватворнага Крыжа ўзнік у прамежак часу паміж 333 годам і сярэдзінай IV стагоддзя, калі ў «Агалашальных павучаннях» Кірыла Іерусалімскага з’яўляюцца сведчанні пра гэты культ, а крыху пазней у яго ж лісце да імператара Канстанцыя сустракаецца і згадка пра здабыццё Крыжа ў часы цара Канстанціна без згадкі царыцы Алены[22][23][34]. Што тычыцца гісторыі пра знаходжанне Крыжа Аленай, доўгі час лічылася, што яна ўзнікла на захадзе, але даследаванні апошняга часу паказалі, што яе вытокі хутчэй варта шукаць у Іерусаліме ў сярэдзіне ці другой палове IV стагоддзя[31][77][78]. Раннія версіі гэтай гісторыі, верагодна, існавалі спачатку толькі ў вуснай форме[77].

На думку Яна Вілема Дрэйверса, гісторыя здабыцця Крыжа Аленай з’яўляецца легендарнай, але да канца IV стагоддзя яна была прынята як гістарычны і дакладны факт. На яго думку, здабыццё Крыжа сталі звязваць з царыцай Аленай, таму што яна была выбітным членам дынастыі Канстанціна, але галоўным чынам таму што яна, як было вядома, наведвала святыя месцы ў Палесціне[79].

«Узвіжанне Крыжа Гасподняга».
Ікона работы Гурыя Нікіціна. 1680

Узвіжанне Крыжа Гасподняга

[правіць | правіць зыходнік]

У гонар здабыцця Крыжа было ўсталявана свята Узвіжанне Крыжа Гасподняга, якое атрымала сваю назву праз тое, што епіскап Макарый I, каб усе вернікі маглі ўбачыць Крыж, узводзіў (гэта значыць падымаў) яго. Указанне на час усталявання свята Узвіжання маецца ў Велікоднай хроніцы, напісанай у VII стагоддзі, якая адносіць пачатак свята да 333—334 гадоў, калі, згодна з Хронікай, быў «асвечаны Храм Святога Крыжа, пабудаваны Канстанцінам пры епіскапе Макарыі»[80][81][82]. Аднак шырокае распаўсюджанне на Усходзе свята атрымала пасля перамогі імператара Іраклія над персамі і ўрачыстага вяртання Крыжа ў Іерусалім пасля 17-гадовага палону ў 631 годзе[16][80].

Рымская царква прыняла свята толькі ў VII стагоддзі[16]. Гэта свята ёсць у сакраментарыях папы Геласія (які прыпісваецца папу Геласію (492—496), але ўзыходзіць да VII—VIII стагоддзяў[83]) і Грыгорыя (які прыпісваецца папу Грыгорыю Вялікаму (590—604), аднак многія сучасныя даследчыкі абвяргаюць такую атрыбуцыю, даказваючы, што ядро гэтага сакраментарыя магло з’явіцца толькі праз чвэрць стагоддзя пасля скону свяціцеля[84])[80].

Свята Узвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга адзначаецца як праваслаўнай, так і каталіцкай цэрквамі 14 верасня (паводле юліянскага календара ў некаторых праваслаўных цэрквах, і паводле грыгарыянскага календара ў каталіцтве).

У Праваслаўнай царкве асобна ўсталяванае святкаванне ва ўспамін здабыцця царыцай Аленай Крыжа Гасподняга і цвікоў, якое адзначаецца 6 сакавіка (паводле юліянскага календара)[85].

Вынясенне пачэсных дрэў Жыватворнага Крыжа

[правіць | правіць зыходнік]
«Вынясенне пачэсных дрэў Жыватворнага Крыжа».
Ікона. 1510

Пачынаючы з IX стагоддзя ў Канстанцінопалі ўзнікла традыцыя «выносіць Пачэснае Дрэва Крыжа на дарогі і вуліцы для асвячэння месцаў і дзеля адхілення хвароб»[86]. У сучасных царкоўных календарах свята мае назву: «Вынясенне Пачэсных Дрэў Жыватворнага Крыжа Гасподняга»[87]. Святкаванне здзяйсняецца ў першы дзень Успенскага паста — 1 жніўня паводле юліянскага календара. Паводле Устава яно адносіцца да малых свят «са славаслоўем», але мае адзін дзень перадсвята.

Месцазнаходжанне

[правіць | правіць зыходнік]
Рэлікварый для захоўвання часціцы Жыватворнага Крыжа (Візантыя, IX стагоддзе)

Як заведчыў Кірыл Іерусалімскі ў канцы 340-х гадоў у сваіх «Аглашальных павучаннях» ужо ў яго час часткі Жыватворнага Крыжа былі разнесены сярод хрысціян па ўсім свеце[21]. Таксама Іаан Златавуст (IV стагоддзе) казаў, што часціцы Жыватворнага Крыжа былі ў многіх вернікаў: «Многія, як мужы, так і жонкі, атрымаўшы малую часціцу гэтага дрэва і абклаўшы яе золатам, вешаюць сабе на шыю»[42]. Паўлін Наланскі ў 403 годзе паслаў часціцу Святога Крыжа свайму сябру Сульпіцыю Северу, паведаміўшы ў лісце гісторыю яго здабыцця. Таксама Паўлін паведамляе, што «хоць яго штодня дзеляць, ён, здаецца, застаецца цэлым для тых, хто яго падымае, і заўсёды цэлым для тых, хто яму пакланяецца»[21].

Згодна з Сакратам Схаластыкам (каля 439 года), імператрыца Алена падзяліла Жыватворны Крыж на дзве часткі: адну змясціла ў сярэбраную захавальніцу і пакінула ў Іерусаліме «як помнік для наступных гісторыкаў», а другую адправіла свайму сыну Канстанціну, які змясціў яе ў сваю статую, устаноўленую на калоне ў цэнтры Канстанцінавай плошчы. Звесткі пра гэта, па сцвярджэнні самога Сакрата, напісаныя ім «па чутках», аднак пра сапраўднасць гэтай падзеі гавораць амаль усе жыхары Канстанцінопаля[36].

Візантыйскі храніст Феафан Вызнаўца (IX стагоддзе) у сваёй «Хранаграфіі» так апісвае раздзяленне Крыжа:

Найласкавейшая Алена са страхам і вялікаю радасцю ўзвёўшы жыватворнае дрэва, частку яго з цвікамі павезла да сына, іншую ж, уклаўшы ў срэбны каўчэг, уручыла епіскапу Макарыю, у памяць будучым пакаленням. Тады ж загадала яна ўвесці цэрквы на Святой Труне, лобным месцы, і ў імя сына свайго там, дзе здабыта жыватворнае дрэва; таксама ў Віфлееме і на гары Елеонскай, і потым вярнулася да найслаўнага Канстанціна. Ён сустрэў яе з вялікаю радасцю, частку жыватворнага дрэва паклаў у залаты каўчэг і аддаў на захаванне епіскапу, цвікі ж адны ўкаваў у свой шлем, а іншыя ўставіў у аброць свайго каня[88].

— «Хранаграфія» Феафана, год 5817 (325/326)

Паломніца Эгерыя  (руск.), якая здзейсніла паломніцтва ў Палесціну ў 381—384 гадах, апавядала пра абрад пакланення дрэву Крыжа Гасподняга ў Вялікую пятніцу, а таксама пра меры, якія прадпрымаліся супраць раскрадання часціц дрэва паломнікамі.

Статуя святой Алены ў саборы Святога Пятра. Скульптар А. Больджы

Такім чынам, пасля адпусту каля Крыжа, яшчэ да ўсходу сонца, усе адразу з бадзёрасцю ідуць на Сіён памаліцца каля таго слупа, каля якога бічавалі Госпада. Вярнуўшыся адтуль, сядзяць крыху ў сябе дома і адразу ўсе бываюць гатовыя. Затым на Галгофе, за Крыжам, узводзіцца епіскапу кафедра, якая стаіць цяпер; на гэтую кафедру садзіцца епіскап; ставіцца перад ім стол, пакрыты палатном, вакол стала стаяць дыяканы, і прыносіцца сярэбраны пазалочаны каўчэг, у якім знаходзіцца Святое дрэва крыжа; адкрываецца і вымаецца; кладзецца на стол, як дрэва крыжа, так і надпіс. Такім чынам, калі гэта пакладзена на стол, епіскап, седзячы, прытрымлівае сваімі рукамі канцы Святога дрэва, а дыяканы, стоячы вакол, ахоўваюць. Яно ахоўваецца так таму, што існуе звычай, па якім увесь народ, падыходзячы па адзіночцы, як верныя, так і агалошаныя, схіляюцца перад сталом, цалуюць Святое дрэва, і затым праходзяць. І паколькі, распавядаюць, не ведаю калі, нехта адгрыз і скраў часціцу Святога дрэва, таму цяпер дыяканы, якія стаяць вакол, ахоўваюць, каб ніхто з тых, хто падыходзіць, не адважыўся зрабіць таго ж. І так праходзіць увесь народ, па адзіночцы, усе схіляючыся і дакранаючыся крыжам і надпісам спярша чала, а потым вачэй; затым, пацалаваўшы крыж, праходзяць; руку ж ніхто не працягвае для дотыку[89].

У 614 годзе персідскі цар Хасроў II разрабаваў Іерусалім і павёз іерусалімскую частку Крыжа ў Вавілон. Манах Антыёх Стратыг  (руск.), таксама ўведзены ў палон, паведамляў, што гэтая частка Крыжа знаходзілася ў персідскім палоне да 631 года («да лета сямнаццатага пасля паланення Іерусаліма»). Таксама ён пісаў, што персідскі военачальнік Раcмі-Азан  (руск.) забіў персідскага цара Ардасіра  (руск.), унука Хасрова, і завалодаў царствам. У той час цар Іраклій са сваім войскам ужо дасягнуў Персіі, завалодаў многімі яе гарадамі і вынішчыў тысячы салдат персідскага войска. Тады Расмі-Азан пасябраваў з грэкамі і падарыў цару Іраклію ў падзяку Жыватворны Крыж Хрыста. Антыёх паведамляў, што 21 сакавіка (631 года) Іраклій узняў у Іерусаліме на былым месцы дрэва Крыжа, «запячатанае па-ранейшаму ў скрыні, як ён і быў узяты»[90][91].

У 638 годзе пасля захопу Іерусаліма арабамі, іерусалімскую частку Крыжа падзялілі на часткі і вывезлі ў Канстанцінопаль і іншыя месцы. Гэта прывяло да шырокага распаўсюджвання на Усходзе свята Узвіжання Крыжа Гасподняга, а таксама ўстанаўлення свята Здабыцця Крыжа і цвікоў святой царыцай Аленай у Іерусаліме 6 (19) сакавіка і Крыжапаклоннай нядзелі (3-я нядзеля Вялікага посту). Адну з частак праз некаторы час вярнулі назад у Іерусалім, дзе яна знаходзілася да эпохі Крыжовых паходаў[92].

Пра раздзяленне іерусалімскай часткі Крыжа паведамляў Ансел, кантар Труны Гасподняй, у лісце да епіскапа парыжан Галона ад 1108 ці 1109 года пад назвай «Пра часціцу Крыжа Гасподняга, якая трапіла са скарбніцы цара Давіда Будаўніка ў сабор Парыжскай Божай Маці»:

Аднак па смерці Эраклія [візантыйскі імператар Іраклій] (641 год) народ няверных настолькі прыгнёў хрысціян, што імя Хрыстова намерваліся выкараніць і памяць пра Крыж і Труну знішчыць. Так, усклаўшы кучу бярвення, спалілі частку Труны, і падобным чынам хацелі спаліць і Крыж, але хрысціяне схавалі яго, з-за чаго многія з іх былі забітыя. Нарэшце, хрысціяне, параіўшыся, разрэзаўшы, падзялілі на шмат частак і па цэрквах верных размеркавалі… Так, у Канстанцінопалі, акрамя імператарскага крыжа, ёсць адсюль тры крыжы, на Кіпры — два, на Крыце — адзін, у Антыяхіі — тры, у Эдэсе адзін, у Александрыі адзін, у Аскалоне адзін, у Дамаску адзін, у Іерусаліме — чатыры; сірыйцы маюць адзін, грэкі са Святога Савы — адзін, манахі з даліны Іасафат — адзін; мы, лаціняне, пры Святой Труне маем адзін, які мае паўтары пядзі даўжыні і адзін палец шырыні і таўшчыні столькі ж. Таксама патрыярх Геаргіянаў мае адзін; цар яшчэ Геаргіянаў меў адзін, які цяпер па ласцы Божай маеце вы[93].

Прынамсі, у пачатку IX стагоддзя ў ліку кліра храма Уваскрэсення былі два прэсвітары вартавыя, у абавязку якіх было ахоўваць святы Крыж і сударый[94].

У X стагоддзі ў часы кіравання Канстанціна Багранароднага была створана адмысловая стаўратэка (вядомая пад назвай Лімургскай), змешчаная ў імператарскую скарбніцу, дзе захоўвалася шмат часціц Жыватворнага Крыжа Хрыстовага, якія браліся для таго, каб змясціць іх у Крыж Канстанціна[95].

Частка Крыжа, якая знаходзілася ў Іерусаліме, была страчана ў 1187 годзе ў бітве пры Хатыне, калі пасля разгрому рыцарскага войска святыню мабыць захапілі мусульмане, як пра гэта паведамляў франк Ернул, удзельнік той бітвы. Ён таксама распавядаў гісторыю пра нейкага тампліера, які пазней паведаміў графу Генры, кіраўніку Іерусалімскага каралеўства з 1192 па 1197 год, пра тое, што ён закапаў Крыж і можа паказаць тое месца. Граф Генры даў яму свой дазвол і эскорт. Яны адправіліся ў тайне і капалі тры ночы, але не змаглі нічога знайсці[96].

У Кёльнскай каралеўскай хроніцы (XII—XIII стагоддзі) паведамляецца, што Канстанцінопальская частка Крыжа была вывезена з Канстанцінопаля крыжакамі ў 1204 годзе: «калі горад быў узяты, былі знойдзены незлічоныя багацці, каштоўнейшыя і непараўнальныя камяні, а таксама частка дрэва Гасподняга, прывезенага Аленай з Іерусаліма, упрыгожанага золатам і каштоўнымі камянямі, і якое карысталася там найвялікшым шанаваннем. Яе разрэзалі прысутныя епіскапы, а астатнія каштоўнейшыя рэчы былі падзелены паміж знатнымі людзьмі, а затым, па вяртанні іх на радзіму, размеркаваны па цэрквах і манастырах»[97].

Часціцы Крыжа ў цяперашні час

[правіць | правіць зыходнік]

За сваю гісторыю дрэва Жыватворнага Крыжа было падзелена на часціцы рознага памеру, якія цяпер можна сустрэць у многіх храмах і манастырах свету. Магчыма, што сярод іх існуюць падробкі, але іх колькасць вызначыць цяжка. Царкоўны рэфарматар Жан Кальвін палемічна заяўляў у XVI стагоддзі ў сачыненні «Трактат пра рэліквіі», што шматлікія часткі Крыжа склалі б груз цэлага карабля[98][99]. Аднак даследчык канца XIX стагоддзя Шарль Рао дэ Флеры  (фр.) у сачыненні «Памяць пра прылады пакут Хрыстовых» (фр.: «Mémoire sur les instruments de la passion de la N.-S. J.-C.»)[100] паведамляе, што сумарная вага ўсіх дакументальна зафіксаваных фрагментаў Крыжа складае ўсяго каля траціны аб’ёму ад Крыжа[101][102].

У Праваслаўнай царкве

[правіць | правіць зыходнік]
Часціца Жыватворнага Крыжа. Праваслаўная скарбніца побач з Галгофай, Храм Труны Гасподняй

У адным з самых ранніх помнікаў (1-я палова XI стагоддзя) старажытнарускай славеснасці, «Слове пра Закон і Благадаць» мітрапаліта Іларыёна Кіеўскага, ёсць згадка Жыватворнага Крыжа: «Ён [імператар Канстанцін] з маці сваёй Аленай Крыж ад Іерусаліма прынёс [і], па ўсім свеце сваім разаслаўшы, веру зацвердзіў»[103].

У праваслаўі лічыцца, што найбуйнейшы ў свеце фрагмент Жыватворнага Крыжа памерам 31 x 16 x 2,5 см знаходзіцца ў манастыры Ксірапатам на гары Афон. Паводле адной версіі гэтая рэліквія была падораная імператарам Раманам I Лакапінам у X стагоддзі. Паводле іншай версіі яна была падораная Ксірапатамскаму манастыру імператарам Раманам III Аргірам, пра што сведчыць яго грамата ад лютага 1034 года[104]. Часціца Крыжа Гасподняга захоўваецца ў багата ўпрыгожаным рэлікварыі[105].

У XII стагоддзі ў напрастольны крыж, выкананы па заказе прападобнай Ефрасінні Полацкай, была ўстаўлена часціца Крыжа Гасподняга, прывезеная ў XII стагоддзі з Канстанцінопаля ў ліку іншых рэліквій. Выкананы ў форме шасціканцовага крыжа вышынёй 51 сантыметр. У наш час месцазнаходжанне гэтага крыжа невядомае[106][107].

Часціца дрэва Крыжа, прывезеная на Русь з Канстанцінопаля ў 1383 годзе, была змешчана ў «Каўчэг Дыянісія», які ў завяшчаннях маскоўскіх вялікіх князёў XV стагоддзя ўзначальваў пералік святынь, якія перадаваліся па спадчыне. У XV—XVII стагоддзях каўчэг знаходзіўся ў вялікакняжацкай казне або непасрэдна ў Крыжовым (або маленным) пакоі, у XVII — пачатку XX стагоддзяў — у Дабравешчанскім саборы Маскоўскага Крамля, з’яўляючыся адной з найгалоўных яго святынь[108][109]. У наш час знаходзіцца ў музеях Маскоўскага Крамля[110].

У перыяд патрыярства Нікана ў Расіі сталі вырабляць крыжы-машчавікі «мераю і падабенствам Крыжа Хрыстовага»[111]. Адным з іх стаў «Кійскі крыж», створаны 1656 годзе, у які акрамя часціцы Жыватворнага Крыжа, было змешчана каля 300 святынь. У цяперашні час часціца Крыжа не захавалася[112].

Рускія паломнікі ў Святую зямлю з першай паловы XIX стагоддзя, з ліку асабліва знакамітых асоб, атрымлівалі ад Іерусалімскага патрыярха крыжы з часціцай Дрэва Крыжа Гасподняга ў якасці благаслаўлення, а пазней і ўзнагароды[113].

З 1800 года Свяцейшы ўрадавы сінод устанавіў на 12 кастрычніка свята ў гонар «Перанясення з Мальты ў Гатчыну часткі дрэва Жыватворнага Крыжа Гасподняга, Філермскай іконы Божай Маці і правіцы святога Іаана Хрысціцеля  (руск.)». Рэліквіі былі паднесены 12 кастрычніка 1799 года імператару Паўлу I рыцарамі Мальтыйскага ордэна, якія прыбылі ў Гатчыну (45 км на поўдзень ад цэнтра Пецярбурга). З пабудаванага для ордэна Прыярацкага палаца восенню таго ж года святыні перавезлі ў Пецярбург, дзе іх змясцілі ў Вялікай царкве Зімовага палаца  (руск.)[114]. У цяперашні час часціца Крыжа Гасподняга знаходзіцца ў Цэтынскім манастыры ў Чарнагорыі[115].

У Каталіцкай царкве

[правіць | правіць зыходнік]
Магчыма, самая вялікая частка Крыжа, якая захоўваецца ў манастыры Санта Торыбіа дэ Льебана, Кантабрыя, Іспанія
Рэлікварый з часткай Жыватворнага Крыжа. Сабор Парыжскай Божай Маці

У каталіцтве лічыцца, што самая вялікая частка Крыжа знаходзіцца ў іспанскім францысканскім манастыры Санта Тарыбіа дэ Льебана ў Кантабрыі. Яго памеры: вертыкальная перакладзіна — 63,5 cм, гарызантальная перакладзіна — 39,3 cм, таўшчыня — 3,8 cм. Ён прывезены ў манастыр у VIII стагоддзі і знаходзіцца ў пазалочаным сярэбраным рэлікварыі з пялёсткамі на канцах у гатычным стылі, вырабленым у 1679 годзе[116][117].

Таксама часціцы Крыжа захоўваюцца рэлікварыях у базіліцы Санта-Крочэ-ін-Джэрусалемэ ў Рыме[118], саборы Парыжскай Божай Маці[119], музеі кафедральнага сабора Фларэнцыі[120]. Пры даследаванні гэтых рэліквій пацверджана, што ўсе часціцы Жыватворнага Крыжа складаюцца з драўніны алівы[121].

У 1188 годзе герцаг Аўстрыі Леапольд V падарыў манастыру Хайлігенкройц  (ням.) вялікую часціцу Крыжа, якую шануюць і дагэтуль. Гэтая часціца з’яўляецца самай вялікай часціцай Крыжа Гасподняга ў Еўропе, якая ляжыць на поўнач ад Альпаў[122].

Каля 1380 года Аньёла Гадзі распісаў галоўную капэлу царквы Санта Крочэ ў Фларэнцыі сюжэтамі гісторыі Крыжа Гасподняга. Сцэны фрэсак паўтаралі тэкст Залатой легенды Якава Варагінскага. Фрэскі Аньёла Гадзі сталі эталонам для роспісаў францысканскіх цэркваў. На іх аснове ў 1410 года Чэні дзі Франчэска  (англ.) распісаў галоўную капэлу царквы Святога Францыска ў Вальтэры[123].

У 1424 годзе Мазаліна да Панікале ў царкве Санта-Стэфана-дэльі-Агасцініяні ў горадзе Эмпалі стварыў фрэскі з «Гісторыямі Сапраўднага Крыжа», якія захоўваюцца ў Манастырскім музеі[124].

У 1452—1466 гадах П’ера дэла Франчэска ў базіліцы Сан-Франчэска ў Арэцца  (англ.) стварыў цыкл фрэсак Гісторыя Жыватворнага Крыжа[123]. Разуменне тэксту «Залатой легенды» ў П’ера дэла Франчэска глыбока адрознае ад прачытання яго майстрам з Санта-Крочэ. У адрозненне ад Аньёла Гадзі, які паслядоўна выкладае гісторыю Крыжа Гасподняга, ён выкарыстоўвае іншы спосаб пабудовы фрэскавага цыкла, заснаваны на алегарычным тлумачэнні яе сюжэтаў[123].

Іншыя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]
  1. У хрысціянскай традыцыі прымяненне да Крыжа эпітэта Жыватворны звязваецца са збавіцельнай сілай крыжовай смерці Ісуса Хрыста, якая дае вечнае жыццё, а таксама з цудам, які адбыўся, паводле падання, пры здабыцці Крыжа — гл. раздзел Вызначэнне сапраўднасці крыжа.
  2. а б Крест Христа // Новый энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона, Том 23. — С. 230—231. (руск.)
  3. Крест Иисуса Христа и его изображения // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  4. а б в Архиепископ Никифор (Феотокис). Ответы на вопросы старообрядцев. Глава 8. И самый истинный и животворящий Крест Христов, от трёх древ, от певга и кедра, и кипариса сотворённый, отставили, и возненавидели его, и непотребна сотворили, и возлюбили крыж Латинский, и во всём почитают его паче истинного и Божественного Креста Христова, от трёх Древ сотворённого. (руск.)
  5. Блажэнны Еранім Стрыдонскі. Тлумачэнне на кнігу прарока Ісаі. Кніга сямнаццатая.
  6. Праведный Иоанн Кронштадтский (Сергиев). О Кресте Христовом. Ж. О крестном знамении как постоянном памятнике истинной формы Святого Креста. (руск.)
  7. Архимандрит Михаил (Козлов). Беседы со старообрядцами начальника Забайкальской противораскольнической миссии. VI. Беседа с забайкальскими старообрядцами о кресте, на котором был распят Иисус Христос (руск.)
  8. Великие Минеи Четьи, собранные всероссийским митрополитом Макарием. Декабрь, дни 18—23. Москва, 1907. (руск.)
  9. Тон 2, Нядзеля Раніцай, Канон уваскросны, Песьня 5, першы трапар;
    Тон 2, Серада Раніцай, Канон, Песня 9;
    Тон 3, Серада Раніцай, Сядальная песня;
    Тон 3, Пятніца Раніцай, Сядальная песня;
    Тон 3, Пятніца Раніцай, Канон, Песня 7;
    Тон 7, Серада Раніцай, Сядальная песня;
    Тон 7, Пятніца Раніцай, Сядальная песня.
  10. Мінея, 21 траўня, Святых роўнаапостальных Канстанціна і Алены, Песня 6, Ікас;
    Мінея, 14 верасня, Узвіжанне Пачэснага і Жыццядайнага Крыжа, На вялікай вячэрні, На ліціі: сціхіры самагалосныя, Тон 2.
  11. Посная Трыёдзь, служба чацвёртай сядміцы Вялікага посту, пятніца, на ранішняй, канон, песня 5, трыпеснец, апошні трапар.
  12. Крылов Н. История Креста, на котором был распят Христос. — М., 1855. (руск.)
  13. а б в г Иаков Ворагинский. Золотая легенда. Том I, 2017. — C. 395—396. (руск.)
  14. а б в г д е Слово о Крестном Древе. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2008. Праверана 30 сакавіка 2008.
  15. Монастырь Святого Креста в Иерусалиме. Архівавана 22 жніўня 2007. (руск.)
  16. а б в г д е Диакон Желтов М. С., Лукашевич А. А., Квливидзе Н. В.. Воздвижение Честного и Животворящего Креста Господня // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2005. — Т. IX. — С. 160-171. — 752 с. — 39 000 экз. — ISBN 5-89572-015-3.
  17. а б «Хранаграфія» Феафана, л. м. 5817, Р. Х. 317. Феафан у сваёй «Хроніцы» выкарыстоўвае александрыйскую эру ад стварэння свету, па якой лічылася, што Раство Хрыстова адбылося ў 5501 г., а не ў 5508 г., як гэта прынята па візантыйскай эры, распаўсюджанай у Візантыі ў больш познія стагоддзі. У перакладзе В. І. Абаленскага і Ф. А. Цярноўскага даты ад Р. Х. пералічаны зыходзячы менавіта з ліку 5501. Як пішуць у літаратуры, фактычна неабходна аднімаць 5492 (ці 5493, бо год у Візантыі пачынаўся 1 верасня). (руск.)
  18. а б Тайна Креста // Журнал Московской патриархии, 1958 год, № 9. Архівавана 10 ліпеня 2009. (руск.)
  19. Скабалланович М. Н. Крестовоздвижение. История праздника Крестовоздвижения. Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2008. Праверана 22 студзеня 2008.
  20. Jan Willem Drijvers 1992, с. 81.
  21. а б в г Jan Willem Drijvers 1992, с. 82.
  22. а б Святой Кирилл Иерусалимский. Огласительные поучения, 4:10, 10:19, 13:4. (руск.)
  23. а б Кирилл Иерусалимский. Послание к Константию, благочестивейшему царю, о явившемся на небе светозарном знамении Креста. Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2017. Праверана 24 сакавіка 2017.
  24. Jan Willem Drijvers 1992, с. 93.
  25. а б Jan Willem Drijvers 1992, с. 95.
  26. Амвросий Медиоланский. «Слово на кончину Феодосия». Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2008. Праверана 24 кастрычніка 2008.
  27. Jan Willem Drijvers 1992, с. 111—112.
  28. Jan Willem Drijvers 1992, с. 96.
  29. Barbara Baert. A Heritage Of Holy Wood: The Legend of the True Cross in Text and Image, Brill, 2004. — pp. 30—32. Архівавана 31 сакавіка 2015.. Арыгінальны тэкст Геласія, вызвалены ад уставак і змяненняў, унесеных Руфінам, рэканструяваны ў кнізе Stephan Borgehammar. How the Holy Cross was Found: From Event to Medieval Legend. — Stockholm: Almquist & Wiksell International, 1992. — pp. 11—14, 31—55
  30. Jan Willem Drijvers 1992, с. 98.
  31. а б Jan Willem Drijvers 1992, с. 99.
  32. а б Jan Willem Drijvers 1992, с. 101.
  33. а б Руфин, пресвитер Аквилейский. Церковная история, X (I), 7—8. О Елене, матери Константина. О Кресте Спасителя, найденном в Иерусалиме Еленой. (руск.)
  34. а б в г д Деревенский Б. Г. О местоположении Голгофы и гробницы Христа. Глава 2. Церковное открытие Голгофы и Гроба Господня. Архівавана 6 сакавіка 2008. (руск.)
  35. Jan Willem Drijvers 1992, с. 102.
  36. а б в г Сакрат Схаластык. Царкоўная гісторыя, 1:17. Праверана 19 кастрычніка 2007. (руск.)
  37. Jan Willem Drijvers 1992, с. 104.
  38. а б в г Ермій Сазамен. Царкоўная гісторыя, II, 1. (руск.)
  39. Jan Willem Drijvers 1992, с. 107.
  40. а б Феадарыт Кірскі. Царкоўная гісторыя, I, 18.
  41. «Калі, паводле рабінскага прадпісання, „камень, якім хто-небудзь быў забіты, дрэва, на якім хто-небудзь быў павешаны, меч, якім хто-небудзь быў абезгалоўлены, і вяроўка, якой хто-небудзь быў задушаны, павінны быць пахаваныя разам з пакараным смерцю“ (Sanhedr. fol. 45, 2), то такое прадпісанне не магло быць выканана тут. Пахаванне прачыстага цела Госпада Ісуса Хрыста здзяйснялася пабожнымі рукамі Яго вучняў-сяброў, а целы двух разбойнікаў, можа быць, зусім не мелі яўрэйскага пахавання: рымскія салдаты, якія вартавалі каля іх крыжоў, маглі кінуць іх потым у найбліжэйшую пячору» (Маккавейский Н. К. Археология истории страданий Господа Иисуса Христа. — Киев: Пролог, 2006. — С. 263. — ISBN 966-8538-00-5.)
  42. а б Скабалланович М. Н. Крестовоздвижение. Судьба Креста Христова, его обретение и воздвижение. Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2008. Праверана 4 снежня 2007.
  43. Святая Земля: Исторический путеводитель по памятным местам Израиля, Египта, Иордании и Ливана / Ред. М. В. Бибиков. М., 2000. — С. 51. (руск.)
  44. Спутник паломника по Святым местам. Иерусалим. Место обретения Креста Господня. (руск.)
  45. Пресвятой Гроб Господень и Храм Воскресения. Приделы. Сайт Иерусалимской православной церкви. (руск.)
  46. Paulinus of Nola. Epistle 31, 6.
  47. Letters of St. Paulinus of Nola, 1967. — P. 327.
  48. а б в Jan Willem Drijvers 1992, с. 165.
  49. Шаблон:Кніга:Жыціі святых Дзімітрыя Растоўскага
  50. а б Jan Willem Drijvers 1992, с. 175.
  51. Han J.W. Drijvers, J.W. Drijvers. The Finding of the True Cross. The Judas Kyriakos Legend in Syriac. Introduction, Text and Translation, 1997.
  52. Jan Willem Drijvers 1992, с. 165—171.
  53. Григорий Турский. История франков, 1:36. (руск.)
  54. Jan Willem Drijvers 1992, с. 174—175.
  55. Паўлін Ноланскі. Лісты, 31, 4—5.
  56. Сульпіцый Север. Хроніка, II, 33—34.
  57. Іаан Нікійскі. Хроніка, 76, 71.
  58. а б в Jan Willem Drijvers 1992, с. 147.
  59. А. В. Пастэрнак. Аддай // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2006. — Т. XI. — С. 296. — 752 с. — 39 000 экз. — ISBN 5-89572-017-Х.
  60. а б Jan Willem Drijvers 1992, с. 151.
  61. Jan Willem Drijvers 1992, с. 161.
  62. Клаўдзій ніколі не прыцягваўся на дзяржаўную службу пры імператарах Актавіяне Аўгусце і Тыберыі, толькі ў 37 годзе Калігула прызначыў яго консулам
  63. а б в Вучэнне Адая апостала // Мещерская Е. Н. Апокрифические деяния апостолов Новозаветные апокрифы в сирийской литературе. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2008. Праверана 20 студзеня 2008.
  64. а б Пигулевская Н. В., Мартирий Кириака Иерусалимского. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2008. Праверана 24 студзеня 2008.
  65. Jan Willem Drijvers 1992, с. 152—153.
  66. Witold Witakowski. Theodoxia and her finding of the Holy Cross: an Ethiopic version of the Legend of the Finding of the Holy Cross in the Miracles of Mary, 1999. — P. 263—268.
  67. Евсевий Памфил (Кесарийский), «Жизнь Константина», книга 3, глава 26. Праверана 23 студзеня 2008.
  68. Евсевий Памфил (Кесарийский), «Жизнь Константина», книга 3, глава 28. Праверана 23 студзеня 2008.
  69. а б Jan Willem Drijvers 1992, с. 85.
  70. Евсевий Памфил (Кесарийский), «Жизнь Константина», книга 3, глава 30. Праверана 23 студзеня 2008.
  71. Jan Willem Drijvers 1992, с. 86.
  72. Jan Willem Drijvers 1992, с. 87.
  73. Jan Willem Drijvers 1992, с. 88.
  74. Jan Willem Drijvers 1992, с. 89.
  75. Бордосский Путник. Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2008. Праверана 24 студзеня 2008.
  76. Jan Willem Drijvers 1992, с. 84.
  77. а б Jan Willem Drijvers 1992, с. 139.
  78. S. Heid. Der Ursprung der Helenalegende im Pilgerbetrieb Jerusalems. — JbAC, 32, 1989. — Pp. 41—71.
  79. Jan Willem Drijvers 1992, с. 140, 142.
  80. а б в Архиепископ Сергий (Спасский). Полный месяцеслов Востока. Том II. Святой Восток. Часть II. Сентябрь, 14. (руск.)
  81. Пятроўскі А. В. Воздвижение Креста Господня. Архівавана 19 мая 2014. // Праваслаўная багаслоўская энцыклапедыя. Том 3. Выданне Петраград. Дадатак да духоўнага часопіса «Странник» за 1902 год. (руск.)
  82. Chronicon Paschale, 2007. — P. 19—20.
  83. Ткаченко А. А.. Геласия сакраментарий // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2006. — Т. X. — С. 547-551. — 752 с. — 39 000 экз. — ISBN 5-89572-016-1.
  84. Ткаченко А. А.. Григория сакраментарий // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2006. — Т. XIII. — С. 97-99. — 752 с. — 39 000 экз. — ISBN 5-89572-022-6.
  85. Обретение Честного креста и гвоздей св. равноапостольной царицею Еленою во Иерусалиме (326). 6 марта. Православный церковный календарь. (руск.)
  86. Празднование Происхождения (изнесения) Честных Древ Животворящего Креста Господня. Праверана 2025-10-010.
  87. Крюкова А. Н., Крашенинникова Н. Н., Маханько М. А.. Происхождение честных древ честного и животворящего Креста Господня // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2020. — Т. LVIII. — С. 284—291. — 752 с. — ISBN 978-5-89572-065-3.
  88. «Хранаграфія» Феафана, л. м. 5817, Р. Х. 317. (руск.)
  89. Этерия (Сильвия Аквитанка). Паломничество по святым местам конца IV века. Православный палестинский сборник. Выпуск 20. Санкт-Петербург, 1889. (руск.)
  90. Антыёх Стратыг. Паланенне Іерусаліма. Архівавана 27 лістапада 2007.. (руск.)
  91. Antiochus Strategos. The Capture of Jerusalem by the Persians in 614 AD. Архівавана 12 кастрычніка 2018..
  92. Крест Господень / Лукашевич А. А. // Конго — Крещение. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2010. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 978-5-85270-346-0.
  93. Письмо Анселла, кантора Гроба Господня, из Иерусалима. Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2008. Праверана 4 лютага 2008. (руск.)
  94. Скабалланович М. Н. Воздвижение Честного и Животворящего Креста Господня. Судьба Креста Христова, его обретение и воздвижение. (руск.)
  95. Николай Погребняк, протоиерей Первый Спас // Московские епархиальные ведомости, 2004 год, № 6—8. Архівавана 6 сакавіка 2008. (руск.)
  96. Ернул. Хаттинская битва, 1187. Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2008. Праверана 4 лютага 2008. (руск.)
  97. Chronica Regia Coloniensis. — P. 203.
  98. M. Iehan Calvin. Traité des reliques, 1543. Éditions Bossard, Paris, 1921. — P. 113.
  99. Христианский культ: Культ реликвий. Архівавана 11 снежня 2007. // Настольная книга атеиста / С. Ф. Анисимов, Н. А. Аширов, М. С. Беленький и др.; Под общ. ред. С. Д. Сказкина. — 9-е изд., испр. и доп. — М.. Политиздат, 1987. (руск.)
  100. Charles Rohault de Fleury «Mémoire sur les instruments de la passion de la N.-S. J.-C.» 1870. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2015. Праверана 16 мая 2015.
  101. The True Cross. Catholic Encyclopedia. Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2004. Праверана 21 студзеня 2008.
  102. Перну Р. Крестоносцы. Дух завоевания. II. Коронация императора. (руск.)
  103. Иларион, митрополит Киевский. Слово о законе и благодати. (руск.)
  104. Любимец императоров. (руск.)
  105. The Largest Piece of the True Cross Of Christ—Holy Monastery of Xeropotamou, Mount Athos, 27.09.2015.
  106. Э. В. Ш.. Евфросинии Полоцкой, преподобной, крест // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2008. — Т. XVII. — С. 502-504. — 752 с. — 39 000 экз. — ISBN 978-5-89572-030-1.
  107. Митрополит Владимир (Иким). Книга I. Слово в день памяти преподобной княжны Евфросинии, игумении Полоцкой. (руск.)
  108. Маханько М. А.. Ковчег архиепископа Дионисия Суздальского // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2014. — Т. XXXVI. — С. 182-184. — 752 с. — 29 000 экз. — ISBN 978-5-89572-041-7.
  109. Выставка «Царский храм. Святыни Благовещенского собора в Кремле». Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2008. Праверана 5 снежня 2007.
  110. Ковчег-мощевик. 1383. Музеи Московского Кремля. (руск.)
  111. Василий Омелин. Крест — хранитель всея вселенныя. Православие.ru, 18.08.2005. (руск.)
  112. Кийский крест // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2013. — Т. XXXIII. — С. 424-428. — 752 с. — 33 000 экз. — ISBN 978-5-89572-037-0.
  113. Гнутова С. В. Иерусалимский Крест с частицей Животворящего Древа. Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2008. Праверана 5 снежня 2007.
  114. Перенесение из Мальты в Гатчину части древа Животворящего Креста Господня, Филермской иконы Божией Матери и десной руки святого Иоанна Крестителя. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2010. Праверана 4 жніўня 2010.
  115. The Monastery of Cetinje.
  116. Liébana «Lignum crucis».
  117. Lignum crucis (Leño de la Cruz).
  118. Relics. The Basilica of The Holy Cross in Jerusalem.
  119. Veneration of the Holy Crown of Thorns. Notre Dan de Paris.
  120. The Diamond, the Cross and the Medici Grand Duchess. Opera di Santa Maria del Fiore.
  121. William Ziehr. Das Kreuz. Stuttgart 1997. — P. 67.
  122. Афіцыйны сайт манастыра Хайлігенкройц. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2010. Праверана 1 красавіка 2022.
  123. а б в Кувшинская И. В. История Святого креста: фрески Пьеро делла Франческа в церкви Cвятого Франциска в Ареццо. — Искусствознание. 2014, 1—2. — С. 345—369. (руск.)
  124. Фрески Мазолино да Паникале выставлены в тосканском Эмполи, 17.11.2023. (руск.)
  125. Святейший Патриарх Алексий II встретился с Руководителем Роскосмоса А. Н. Перминовым. Архівавана 6 сакавіка 2008. (руск.)