Жыве Беларусь (фільм)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Жыве Беларусь
Żyvie Biełaruś
Жанр

драма

Рэжысёр

Кшыштаф Лукашэвіч

Аўтар
сцэнарыя

Вячорка Францішак Валянцінавіч

У галоўных
ролях

Vinsent,
Вадзім Афанасьеў,
Караліна Грушка,
Анатоль Кот,
Павел Крыксунаў,
Лех Латоцкі,
Аляксандр Малчанаў,
Дзяніс Тарасенка

Аператар

Вітольд Сток

Кампазітар

Лявон Вольскі

Кінакампанія

WFDiF

Працягласць

98 хв.

Бюджэт

6 млн PLN (~ 1,9 млн $)

Краіна

Сцяг Польшчы Польшча

Мова

беларуская,
руская

Год

2012

IMDb

ID 2723138

Жыве Беларусь — польскі мастацкі фільм, зняты рэжысёрам Кшыштафам Лукашэвічам паводле гісторыі Франака Вячоркі. Прэм'ера фільма адбылася 22 мая 2012 года на 65-м Канскім кінафестывалі. Дыстрыб'юцыяй фільма ў Польшчы займаецца польская кампанія Kino Świat, сусветны дыстрыб'юцыяй — італьянская Intramovies. У кінатэатрах Беларусі фільм не дэманстраваўся. Прэм'ера ў Польшчы — 19 красавіка 2013 года[1][2].

Вытворчасць: Польская дзяржаўная кінастудыя мастацкіх і дакументальных фільмаў (WFDIF) і французскі Canal+.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны герой фільма — 23-гадовы беларускі рокер Мірон Захарка. На адным з канцэртаў група Мірона «ФорZа» выконвае кампазіцыю з палітычным падтэкстам, пасля якой група правакуе натоўп на скандаванне лозунга «Жыве Беларусь!». У выніку канцэрт спынены, калектыў трапляе ў чорны спіс, а Мірона забіраюць у армію, нягледзячы на тое, што ён не годны да службы з-за хваробы сэрца. У арміі Мірон трывае жорсткую дыскрымінацыю і гвалт, яго збіваюць. У сваім блогу хлопец ананімна вядзе дзённік, дзе распавядае пра беларускае войска. У той жа час Мірон і салдаты, якія яго падтрымліваюць, супрацьстаяць камандаванню часткі. Мірон аказваецца ў цэнтры гэтага супрацьстаяння[3].

Здымачная група[правіць | правіць зыходнік]

Рэжысёр — Кшыштаф Лукашэвіч (рэжысёр «Лінч», другі рэжысёр «Бітва Варшаўская 1920», асістэнт рэжысёра «Агнём і мячом», Quo Vadis, аўтар сцэнарыя «Генерал Ніл» і інш.).
Другі рэжысёр — Агнешка Кік і Франак Вячорка
Асістэнты рэжысёра — Антон Цялежнікаў і Кася Барычка.
Мастацкі кіраўнік, сцэнаграфія — Анджэй Галіньскі («Out of Reach» са Стывенам Сыгалам, «Агнём і мячом», «Mala Matura 1947» і інш).
Аператар — Вітальд Сток (Вялікабрытанія) (серыял «Закон Мёрфі», «As if», «The Match»).
Сцэнарый — Франак Вячорка і Кшыштаф Лукашэвіч.
Мантаж — Кшыштаф Шпэтманьскі.

Акцёрскі склад[правіць | правіць зыходнік]


Уплыў фільма[правіць | правіць зыходнік]

На пачатку жніўня 2012 года з'явілася інфармацыя аб тым, што беларуская дзяржаўная кінастудыя «Беларусьфільм» скасавала кантракт з акцёрам Анатолем Котам, які сыграў у фільме «Жыве Беларусь» адну з галоўных роляў, на ролю ў серыяле «Следы апостолов». Сам акцёр распавёў пра тое, што скасаванне кантракта звязана менавіта з яго ўдзелам у фільме «Жыве Беларусь»[4].

У красавіку 2013 года Vinsent, які сыграў у фільме галоўную ролю, заявіў, што па прыбыцці ў Беларусь пасля здымак «Жыве Беларусь» яго пачалі пераследваць беларускія спецслужбы: артыста вызывалі на допыты, на яго пісаліся паклёпы; дыягназы, якія давалі артысту адтэрміноўку ад арміі, былі ануляваны. Акрамя таго, па словах Вінсэнта, яму «фактычна без падстаў» забаранілі выезд за мяжу.[5][6][7].

Фільм «Жыве Беларусь» быў раскрытыкаваны беларускім пасольствам у Польшчы. Пасол Беларусі Віктар Гайсёнак напісаў польскаму дыстрыб'ютару фільма Kino Świat ліст, згодна якому «ніводны з паказаных у стужцы фрагментаў не мае нічога агульнага з рэчаіснасцю, а дэманструе хваравітую фантазію аўтара сцэнарыя». Вобраз Беларусі, паданы ў фільме, быў названы «фальшывым», а сам фільм і яго распаўсюджванне названы спробай пасварыць Беларусь і Польшчу.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • «Найлепшы сцэнарый» на Брусельскім кінафестывалі (2013)[8]. Намінант-фіналіст на грын-пры — Le Golden Iris Award і 10 тысяч еўра на тым фестывалі.
  • Перамога ў намінацыі «Панарама» на 38-м Міжнародным кінафестывалі ў Гдыні (пераможцу ў гэтай секцыі вызначаюць гледачы праз галасаванне)[9].
  • Галоўны прыз «Залатыя шалі» на кінафестывалі «Злачынства і пакаранне» ў Стамбуле [10]
  • «Найлепшы фільм» — Міжнародны кінафестываль гістарычных і ваенных фільмаў у Варшаве (2013)[11]
  • «Найлепшы фільм» і «Прыз глядацкіх сімпатый»— Міжнародны кінафестываль GAFFA ў Вене (2013)[12]
  • Official Selection — Міжнародны кінафестываль у Сэтубале FESTROIA, Партугалія (2013)
  • Official Selection — Міжнародны кінафестываль у Празе FEBIOFEST, Чэхія (2013)

Зноскі

  1. http://www.filmweb.pl/film/%C5%BBywie+Bie%C5%82aru%C5%9B-2012-651604
  2. http://www.polskieradio.pl/75/921/Artykul/777457,W-kwietniu-film-Zywie-Bialorus-w-polskich-kinach
  3. Ася ПАПЛАЎСКАЯ. У Мінску паказалі, як “Жыве Беларусь!” (бел.) , Naviny.by (2013-04-04). Праверана 11 красавіка 2013.
  4. «Чорны спіс» нядобранадзейных акцёраў (бел.) , Радыё Свабода (2012-08-03). Праверана 13 сакавіка 2013.
  5. Спявак Вінсэнт не хоча вяртацца ў Беларусь? (бел.) , Наша Ніва (2013-04-11). Праверана 21 красавіка 2013.
  6. Войска, турма або псіхбальніца,: Спецслужбы рэалізоўваюць сцэнарый «Жыве Беларусі!»? (бел.) , БелСат (2013-04-16). Праверана 21 красавіка 2013.
  7. Герой фильма «Жыве Беларусь» опасается возвращаться в страну (руск.) , Хартия-97 (2013-04-25). Праверана 28 красавіка 2013.
  8. «Жыве Беларусь!» — узнагарода за «Найлепшы сцэнарый» на Брусельскім кінафестывалі Радыё Свабода
  9. «Жыве Беларусь!» атрымаў перамогу на найбуйнейшым польскім кінафестывалі Радыё Свабода, 14 верасня 2013
  10. «Жыве Беларусь!» — гран-пры на кінафестывалі ў Стамбуле Радыё Свабода, 19 верасня 2013
  11. «Жыве Беларусь!» получил золотую саблю на фестивале в Варшаве (2013-09-22).
  12. У Вене фільм «Жыве Беларусь!» рэкламуюць цытатамі Гётэ (2013-10-6).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]