Жыдча (вадасховішча)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Жыдча
Каардынаты: 51°56′36″ пн. ш. 25°56′35″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Flag of Belarus.svg Беларусь, Брэсцкая вобласць, Пінскі раён
Даўжыня 3,2 км
Шырыня 2,8 км
Плошча 1,166 км²
Аб'ём 0,0046 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,186 км
Найбольшая глыбіня 9 м
Сярэдняя глыбіня 4,1 м
Год напаўнення 1981
Жыдча (Беларусь)
Жыдча
Жыдча
Жыдча (Брэсцкая вобласць)
Жыдча
Жыдча

Жы́дча[1], Жыдчэ[2] — вадасховішча ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, каля аграгарадка Жыдча.

Вадасховішча наліўное. Створана ў 1981 годзе ў пойме ракі Прыпяць на месцы выпрацаванага радовішча торфу. Плошча паверхні вадасховішча 1,166[2] км². Даўжыня 3,2 км, найбольшая шырыня 2,8 км[1]. Даўжыня агараджальнай дамбы 4186[2] м. Глыбіня да 9[1] м, сярэдняя 4,1[1] м. Напаўняецца вадой па канале з ракі Прыпяць з дапамогай помпавых станцый.

Вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах назапашвання веснавога сцёку з сеткі меліярацыйных каналаў, арашэння сельскагаспадарчых зямель, рыбагадоўлі і адпачынку.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 161. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.(руск.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 Галковский С. В., Галковский В. Ф., Куземкин Д. В., Пекун В. В. Технико-экономические показатели наливных водохранилищ польдерных систем в зоне Полесья(руск.)  // Палескі дзяржаўны ўніверсітэт

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 161. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]