Жылы дом на Кудрынскай плошчы
Выгляд
| Славутасць | |
| Жылы дом на Кудрынскай плошчы | |
|---|---|
| руск.: Дом на Кудринской площади | |
| | |
| 55°45′32″ пн. ш. 37°34′50″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Архітэктар | Міхаіл Васільевіч Пасохін[d] і Ashot Mndoyants[d] |
| Дата заснавання | 1954 |
| Статус |
|
Жылы дом на Кудрынскай плошчы (руск.: Жило́й дом на Ку́дринской пло́щади) — гмах, пабудаваны ў Маскве ў 1948—1954 гадах, адна з сямі пабудаваных «сталінскіх гмахаў». Праект будынка выкананы архітэктарамі магістральнай майстэрні № 9 інстытута «Маспраект» Міхаілам Пасохіным і Ашотам Мндаянцам, канструктарам М. М. Валхонскім. У гістарычнай літаратуры часта выкарыстоўваюць вызначэнне «вышынніца на Паўстанні», тапонім звязаны з былой назвай Кудрынскай плошчы. Небаскроб адрозніваўся ўнікальнымі для савецкага жылога домабудавання рашэннямі: наяўнасцю падземнай паркоўкі, аддзялення для дзіцячых калясак на першым паверсе і сучаснай кухоннай тэхнікай.
