53°51′46″ пн. ш. 27°36′20″ у. д.HGЯO{{#coordinates:}}: cannot have more than one primary tag per page

Серабранка (жылы раён, Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Жылы раён Серабранка, Мінск)
Jump to navigation Jump to search
Мікрараён
Серабранка
Выява
Праспект Ракасоўскага
Горад: Мінск
Адміністрацыйны раён горада: Ленінскі раён
Дата заснавання: 1551
Каардынаты: 53°51′46″ пн. ш. 27°36′20″ у. д.HGЯO
Ранейшы статус: маёнтак, пасёлак
Ранейшыя назвы: Срэбны Лог, Срэбныя Млыны
Паштовыя індэксы: 220085, 220094, 220095, 220111, 220101
Плошча: 4,6 км²
Насельніцтва: 150 тыс. чал.

Серабранка, жылы раён у паўднёва-ўсходняй частцы Мінска. Размешчаны ў спрыяльных прыродных умовах: на захадзе — Мінскі водна-зялёны дыяметр, на поўдні — Чыжоўскае вадасховішча, на ўсходзе і поўначы — пойма ручая Сляпянка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Серабранка ў 1980-я гг.

Назву атрымала ад маёнтка Сярэбраны Лог (вядомы з 1551, у 19 стагоддзі называўся Сярэбраны Млын, у 20 стагоддзі тут існавалі Сярэбраная вуліца і Сярэбраны завулак).

Серабранка з боку Чыжоўскага вадасховішча

Забудоўваецца з 1969. Разлічаны на 150 тысяч жыхароў. Уключае 9 мікрараёнаў. Па перыметры абмежаваны вуліцамі Ванеева, Малініна, Якубава. Кампазіцыйна заснаваны на дзвюх узаемна перпендыкулярных восях: праспекце Ракасоўскага і вуліцы Пляханава. Забудаваны пераважна буйнапанэльнымі 5-, 9-, 12-павярховымі і падоўжанымі шматсекцыйнымі 9-павярховымі дамамі. У 1970-х на месцы пасёлка і вёскі Шчэпічы створаны мікрараён.[1] На пачатак 1990-х забудова раёна збольшага завершана, у цяперашні час будуюцца асобныя будынкі (жылыя дамы, убудаваныя аб'екты абслугоўвання, гіпермаркет).

Святлана Ермаковіч. «Дарога на Серабранку», 2013

Асноўныя вуліцы[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Грамадская інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У жылым раёне існуе развітая гарадская інфраструктура. У жылым раёне існуе досыць развітая сетка гандлёвых аб'ектаў, аптэк і іншых аб'ектаў грамадскага абслугоўвання, у тым ліку кінатэатр «Салют», аддзяленні паштовай сувязі РУП «Белпошта» і аддзяленні ААБ «Беларусбанк». Раён абслугоўвае дарослая (№ 23) і дзіцячая (№ 7) паліклінікі. У кожным мікрараёне маюцца школы і дзіцячыя дашкольныя установы. У мікрараёне Серабранка-8 размешчаны ГЦ «Гіпа».

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Праз раён праходзяць аўтобусныя, тралейбусныя і трамвайныя маршруты. Раён абслугоўвае дыспетчарская станцыя Серабранка, побач з раёнам знаходзіцца аўтавакзал Усходні і тралейбусны парк № 2.

Нумар маршрута: Назва маршрута: Заўвагі:
Аўтобусныя маршруты:
9 Серабранка-9 — Завод ЖБВ
д/с Шабаны — Серабранка-9 Панядзелак — пятніца
56 д/с Серабранка — Дражня Панядзелак — пятніца
82с д/с Серабранка — Каржанеўскага Панядзелак — пятніца
127 д/с Серабранка — пл. Незалежнасці
151э д/с Серабранка — ГЦ Ждановічы Акрамя панядзелка
Тралейбусныя маршруты:
19 д/с Серабранка — д/с Курасоўшчына
20 д/с Серабранка — Вакзал
24 д/с Серабранка — Чэрвеньскі рынак
30 д/с Малініна — Вакзал
35 д/с Славінскага — д/с Серабранка
35д д/с Серабранка — Круглая плошча Панядзелак — пятніца
36 д/с Паўднёвы Захад — д/с Серабранка
41 д/с Уручча-2 — д/с Малініна
41д д/с Малініна — Запарожская плошча Панядзелак — пятніца
49 д/с Чыжоўка-1 — А. Кашавога
Трамвайныя маршруты:
3 д/с Возера — д/с Серабранка
6 д/с Серабранка — д/с Зялёны Луг
7 д/с Серабранка — Мяснікова
9 д/с Серабранка — Трактарны завод Панядзелак — пятніца

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]