Жынчыца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Жынчыца (славацк.: Žinčica, польск.: Żętyca, верагодна паходзіць ад рум.: Jintiţă) — папулярны малочны напой у Славакіі і ў польскіх карпацкіх гураляў, субпрадукт пры вытворчасці брынзы і ошцьепкаў. Жынчыца ўяўляе сабой сыроватку з авечага малака з прымешкам сыру. П'ецца гарачая і астуджаная. Лічыцца, што жынчыца карысная для здароўя.