Валеры Жыскар д’Эстэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Жыскар д’Эстэн)
Валеры Жыскар д’Эстэн
Valéry Giscard d’Éstaing
Сцяг20-ы прэзідэнт Францыі
3-ці прэзідэнт Пятай рэспублікі
Сцяг
з 27 мая 1974
Папярэднік Жорж Пампіду,
Ален Паэр (в. а.)
Пераемнік Франсуа Мітэран
Сцяг Князь Андоры Сцяг
27 мая 1974 — 21 мая 1981
Сумесна з Жаан Марці-і-Аланіс
Папярэднік Жорж Пампіду
Пераемнік Франсуа Мітэран

Нараджэнне 2 лютага 1926(1926-02-02)[1][2][…]
Смерць 2 снежня 2020(2020-12-02)[4][5][…] (94 гады)
Месца пахавання
Род Жыскар д’Эстэны[d]
Імя пры нараджэнні фр.: Valéry René Marie Georges Giscard d'Estaing[9]
Бацька Эдмон Жыскар д’Эстэн[d][7]
Маці May Bardoux[d][7]
Жонка Ан-Эйман Саваж дэ Брант
Дзеці Louis Giscard d'Estaing[d], Valérie-Anne Giscard d'Estaing[d], Henri Giscard d'Estaing[d] і Jacinte Giscard d'Estaing[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя Саюз за французскую дэмакратыю (UDF)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[8] і літаратурная дзейнасць[d][8]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Бітвы
Узнагароды
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна За заслугі, Францыя
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна За заслугі, Францыя
Ваенны крыж 1939—1945 (Францыя)
Вялікі крыж, дэкараваны вялікі стужкай Ордэна За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай
Вялікі крыж, дэкараваны вялікі стужкай Ордэна За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай
Кавалер ордэна Слана
Кавалер Мальтыйскага ордэна
Кавалер Мальтыйскага ордэна
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Кавалер ордэна Серафімаў
Кавалер ордэна Серафімаў
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Інфанта дона Энрыке
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Інфанта дона Энрыке
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Валеры Рэнэ Мары Жыскар д’Эстэн (фр.: Valéry René Marie Georges Giscard d’Estaing; 2 лютага 1926, Кобленц, Германія — 2 снежня 2020) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Францыі. Прэзідэнт Французскай Рэспублікі (1974—1981).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў германскім Кобленцы. Бацька яго займаў пасаду ў адміністрацыі Рэйнскай вобласці, часова акупаванай Антантай пасля Першай сусветнай вайны. Маці была дачкой сенатара і даводзілася далёкай сваячніцай Бурбонам. Бацька пасля камандзіроўкі ў Германію працаваў генеральным інспектарам Міністэрства фінансаў.

Калі саюзнікі высадзіліся ў Нармандыі, 18-гадовы юнак неадкладна ўступіў добраахвотнікам у войска Шарля дэ Голя, удзельнічаў у вызваленні Парыжа, быў узнагароджаны французскімі і амерыканскімі медалямі.

Скончыў Політэхнічны інстытут і Нацыянальны інстытут адміністрацыйных кадраў у Парыжы.

У 1956—76 і 1984—89 гадах — член Нацыянальнага сходу. У 1962—66 і 1969—74 гадах — міністр эканомікі і фінансаў Францыі. У 36 гадоў ён стаў самым маладым у гісторыі Францыі міністрам фінансаў і займаў гэтую пасаду пры прэзідэнтах Ш. дэ Голі і Ж. Пампіду.

У 1974—81 гадах — Прэзідэнт Францыі. У знешняй палітыцы выступаў за інтэграцыю Францыі ў Еўрапейскае супольніцтва, падтрымліваў добрыя сувязі з ЗША і СССР. Ва ўнутранай палітыцы імкнуўся знізіць узровень беспрацоўя і інфляцыі, кіраваў праграмай мірнага выкарыстання атамнай энергіі.

Сузаснавальнік і ў 1966—73 гадах — старшыня партыі Нацыянальная федэрацыя незалежных рэспубліканцаў. У 1977 годзе заснаваў і з 1988 года ўзначаліў Саюз за французскую дэмакратыю. 3 1989 года — дэпутат Еўрапарламента.

Аўтар успамінаў «Улада і жыццё» (т. 1—2, 1988—91).

Памёр 2 снежня 2020 года ад ускладненняў, выкліканых COVID-19. Ён быў апошнім сусветным лідарам-удзельнікам Другой сусветнай вайны і апошнім з дэпутатаў парламентаў шасці еўрапейскіх краін, якія ратыфікавалі ў 1957 годзе Рымскі дагавор, які паклаў пачатак стварэнню ЕС[11].

На чале дзяржавы[правіць | правіць зыходнік]

Прэзідэнцтва Валеры Жыскар д’Эстэна адзначылася будаўніцтвам хуткасных чыгунак і атамных электрастанцый, ростам узроўню жыцця і зніжэннем выбарчага ўзросту да 18 гадоў, але больш за ўсё — паглыбленнем еўраатлантычнай інтэграцыі. У 1975 годзе ён арганізаваў у Рамбуйе пад Парыжам першую сустрэчу лідараў сямі вядучых індустрыяльных дэмакратый (G7). Адначасова ён працягваў падтрымліваць асаблівыя адносіны з СССР, якія дасталіся яму ад Ш. дэ Голя і Ж. Пампіду. З усіх лідараў Захаду ў яго быў самы даверны кантакт з Леанідам Брэжневым, які нават абмяркоўваў з ім сваё здароўе. Яшчэ больш цесна ён зблізіўся з камуністычным лідарам Польшчы Эдвардам Герэкам, які правёў дзяцінства ў Францыі і Бельгіі з бацькам-шахцёрам і свабодна валодаў французскай[11].

Зноскі

  1. Valéry GISCARD D'ESTAING // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Valéry Giscard d'Estaing // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Europe 1 L'ancien président Valéry Giscard d'Estaing est mort — 2020. Праверана 2 снежня 2020.
  5. Financial TimesNikkei Inc., 2020. — ISSN 0307-1766; 1476-8844
  6. Agence France-Presse https://twitter.com/afpfr/status/1334260242776023041 — 2020. Праверана 2 снежня 2020.
  7. а б в Le Monde / J. FenoglioParis: Société éditrice du Monde, 1944. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694
  8. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  9. Fichier des personnes décédées Праверана 19 студзеня 2021.
  10. https://racef.es/es/academicos/correspondiente-extranjero/excmo-sr-dr-d-valery-giscard-destaing
  11. а б Ад каранавіруса памёр былы прэзідэнт Францыі Жыскар д’Эстэн — заснавальнік ЕС і каханак Эмануэль

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]