Жытомірскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Івана Франка
Жытомірскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Івана Франка | |
---|---|
Житомирський державний університет імені Івана Франка | |
Арыгінальная назва | Житомирський державний університет імені Івана Франка |
Міжнародная назва | Zhytomyr Ivan Franko State University |
Заснаваны | 1919 |
Студэнты | 7 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Жытомір |
Юрыдычны адрас | вул. Вялікая Бэрдычыўская 40, Жытомір, Украіна |
Сайт | zu.edu.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жытомірскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Івана Франка — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Жытоміры.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя стварэння вучэльні звязаная з Жытомірскай мужчынскай гімназіяй, адкрытай 1 студзеня 1833 года, на базе якой 16 кастрычніка 1919 года быў адкрыты інстытут — першая вышэйшая навучальная ўстанова ў краі. Ён атрымаў у спадчыну матэрыяльную базу гімназіі, яе бібліятэку, музей, метэаралагічную станцыю. Спачатку ён называўся Валынскім настаўніцкім інстытутам, а пасля - Жытомірскім педагагічным інстытутам. За ўсю сваю гісторыю ён неаднаразова мяняў назву. У 1926 годзе адзначала 70-годдзе з дня нараджэння Івана Франка. Урад УССР прыняў рашэнне аб прысваенні яго імені Жытомірскаму інстытуту народнай адукацыі. У 1999 годзе Жытомірскі педагагічны інстытут імя Івана Франка быў рэарганізаваны ў Жытомірскі педагагічны універсітэт імя Івана Франка, а ў 2004 годзе - у Жытомірскі дзяржаўны універсітэт імя Івана Франка.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытут замежнай філалогіі
- Інстытут педагогікі
- Інстытут філалогіі і журналістыкі
- Гістарычны факультэт
- Прыродазнаўчы факультэт
- Сацыяльна-псіхалагічны факультэт
- Фізіка-матэматычны факультэт
- Факультэт фізічнага выхавання і спорту
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жытомірскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Івана Франка
- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286