Жыцень

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Скульптура Жыценя, створаная беларускім скульптарам Антонам Шыпіцай паводле ілюстрацый сучаснага беларускага графіка Валерыя Славука.

Жыцень — беларускі міфалагічны персанаж, які жыве ў палях і спрыяе росту і выспяванню збажыны.[1] Вобраз Жыценя прапанаваны (і, напэўна, выдуманы[2]) фалькларыстам П. Шпілеўскім як старажытнабеларускі бог урадлівасці і восені. Вобраз у старадаўніх павер'ях беларусаў і іншых народаў, «гаспадар» поля; яго жаночая паралель — Жытняя Баба.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

На Беларусі Жыценя уяўлялі маленькім дзядком («Жытні дзед») з доўгай барадой. Лічылася, што ён нібыта забяспечваў ураджай жыта — «даваў жыта», збіраў каласы на жытняй ніве нядбайнай гаспадыні і пераносіў іх на поле руплівай жняі. Яго паважалі таксама як духа багацця і дабрабыту. Пазней народныя вераванні пра Жыценя зліліся з уяўленнем пра бога як вытворцу ўраджаю.[3] Рэлігійнае ўяўленне пра яго знікла ў канцы XIX — пачатку XX ст. З вобразам Жыценя звязаны земляробчы абрад «завіванне барады».

Мяркуецца, што як бог ніколі не існаваў у беларускай міфалогіі. Пад імем «Жыцень» Шпілеўскі, сам таго не ведаючы, мог апісаць мясцовыя ўяўленні пра даволі распаўсюджанага ў вераваннях усходніх славян духа — палевіка (або яго рэгіянальнага аналага). У фальклоры імя (ці эпітэт) «Жыцень» часцей сустракалася ў Мінскай і Магілёўскай губернях (прымаўкі: «Жыцень хлеба даў»; «Баржджэй на Жытня, калі ў засеку хлеба не прытне», «Жыцень з кабзой, голад на двор»).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Чароўны свет: з беларускіх міфаў, паданняў і казак / рэд. Г. П. Пашкоў; маст. В. П. Славук — Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П.Броўкі, 2008.
  2. http://arche.bymedia.net/2004-1/korbut104.htm
  3. Грушко Е. А., Медведев Ю. М. «Словарь славянской мифологии» — Русский купец, Братья славяне, 1996 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Піліпенка, М. Ф. Жыцень / М. Ф. Піліпенка // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская савецкая энцыклапедыя; Рэдкалегія: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар), В. К. Бандарчык, Я. В. Малашэвіч і іншыя; Навуковыя кансультанты: М. В. Біч, А. П. Грыцкевіч, У. С. Гуркоў і іншыя. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 199.
  • Чароўны свет: з беларускіх міфаў, паданняў і казак / рэд. Г. П. Пашкоў; маст. В. П. Славук — Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П.Броўкі, 2008