Жыццядзейнасць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Жыццядзейнасць — сукупнасць працэсаў, якія праходзяць у жывым арганізме і служаць для падтрымцы ў ім жыцця і якія з’яўляюцца праявамі жыцця.

Для жыццядзейнасці характэрны абмен рэчываў і падтрыманне гамеастазу. Жыццядзейнасць можа заключацца як у актыўным перамяшчэнні ў прасторы для падтрымання абмену рэчываў і больш складаных дзеяннях, так і ў нерухомым існаванні з абменам пажыўнымі рэчывамі са знешнім асяроддзем.

Біялагічная жыццядзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Жыццядзейнасць арганізма падтрымліваецца біялагічнымі працэсамі, складзенымі з некаторай колькасці хімічных, фізіка-хімічных і электра-хімічных рэакцый, якія абумоўліваюць трансфармацыю іхніх элементаў.

Рэгуляцыя біялагічнага працэсу жыццядзейнасці адбываецца са зменай яго межаў, хуткасці і частаты, часта такая рэгуляцыя адбываецца з дапамогай генетыкі. Адрозненні фенатыпу мутанта ад яго бацькоў могуць прывесці да парушэння працэсаў жыццядзейнасці.

Такія працэсы ўключаюць:

Жыццядзейнасць чалавека[правіць | правіць зыходнік]

Жыццядзейнасць чалавека — гэта спосаб яго існавання, і нармальная штодзённая дзейнасць і адпачынак. Жыццядзейнасць працякае ў пастаянным кантакце са асяроддзем пасялення. Камфортнымі называюцца такія параметры навакольнага асяроддзя, якія дазваляюць стварыць найлепшыя для чалавека ўмовы жыццядзейнасці.

У працэсе сваёй дзейнасці чалавек знаходзіцца ў сувязі з усімі элементамі свайго асяроддзя пражывання, якую можна падзяліць на бытавую і вытворчую.

У вытворчым асяроддзі пражывання чалавек, узаемадзейнічаючы з машынамі і іншымі людзьмі працай, здабывае сабе сродкі існавання. Фізічная праца адбываецца за кошт цягліцавай дзейнасці. Цягліцавая дзейнасць дзеліцца на

  • дынамічную — пераменны цягліцавы высілак са зменай даўжыні цягліцы і змяненнем становішча цела,
  • статычную — пастаяннае намаганне без змены даўжыні цягліцы.

Пры статычнай нагрузцы цягліцы доўгі час знаходзяцца ў адным стане, і, у параўнанні з дынамічнай нагрузкай, калі адбываецца чаргаванне скарачэнняў і расслабленне цягліц, з’яўляецца больш стомнай. Пры ўзбуджэнні цягліц адбываецца ператварэнне патэнцыйнай энергіі пажыўных рэчываў (вугляводы, тлушчы і бялкі) і кіслароду ў работу з вылучэннем цяпла.

У бытавым асяроддзі можна вылучыць як спецыфічныя для чалавека функцыі (харчаванне і вылучэнне), так і спецыфічныя для некаторых млекакормячых (сон, секс для задавальнення).