Перайсці да зместу

Жыццё-маліна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жыццё-маліна
Жанр інтэрв’ю[d]
Слоган Месца, у якім не перашкаджаюць размаўляць і паказваюць беларусаў для беларусаў
Аўтар(ы) Мікіта Мелказёраў
Вядучы(я) Мікіта Мелказёраў
Краіна вытворчасці Беларусь
Мова беларуская, руская
Колькасць сезонаў 5
Першы выпуск 27 чэрвеня 2020
Апошні выпуск 10 студзеня 2026
Спасылкі
youtube.com/@malina_by

Жыццё-маліна' (руск.: Жизнь-малина) — беларускамоўная грамадска-палітычная інтэрнэт-тэлеперадача ў фармаце інтэрв’ю, якая выходзіла а 11:00 раніцы мінскага часу па суботах на аднайменным YouTube-канале. Першы выпуск з’явіўся на відэахостынгу YouTube 27 чэрвеня 2020 года. Вядучы — Мікіта Мелказёраў, у мінулым журналіст газеты «Всё про футбол», інтэрнэт-парталаў «Трыбуна» і Onliner.by.

Адметная рыса перадачы — элемент інтэрв’ю пра сучасныя падзеі ў Беларусі і суседніх краінах. За час існавання перадачы ў эфіры былі больш за 200 чалавек, у тым ліку палітыкі, эканамісты, журналісты, навукоўцы, пісьменнікі, музыканты, спартсмены і інш.

Станам на красавік 2023 года на ютуб-канале шоў было больш за 111 тысяч падпісчыкаў.

Пасля смерці Мікіты Мелказёрава, якая наступіла 21 снежня 2025 года, каманда канала «Жыццё-маліна» абвясціла пра закрыццё праекта[1].

Палітычны пераслед

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле рашэння суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 25 красавіка 2022 года, YouTube-канал шоу і лагатып прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі і ўнесены ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, які выпускае Міністэрства інфармацыі Беларусі[2].

Таксама асобна прызнаны экстрэмісцкім матэрыялам выпуск праграмы з удзелам ксяндза Вячаслава Барка, рашэнне прынята судом Расонскага раёна 14 кастрычніка 2022 года[3].

У 2025 годзе праект абвясцілі экстрэмісцкім фарміраваннем[4].