Жыццё беларуса
| «Жыццё беларуса» | |
|---|---|
| | |
| Тып | газета |
| Рэдактар | Язэп Туркевіч, Уладзімір Варава |
| Заснавана | 19 жніўня 1925 |
| Спыненне публікацый | 12 лістапада 1925 |
| Палітычная прыналежнасць | Беларуская сялянска-работніцкая грамада |
| Мова | беларуская |
| Галоўны офіс | Вільня, Віленская вул. п. 6 (Wilenska 12, m. 6). |
«Жыццё беларуса» — газета на беларускай мове, якая выдавалася ў Вільні; першы нумар выйшаў 19 жніўня 1925 года. Выходзіла 3 разы на тыдзень, апошні нумар выдадзены 12 лістапада 1925 (агулам выдана 20 нумароў, з іх 5 канфіскаваныя). Газета закрытая з-за ўціску польскіх уладаў[1]. Першая газета, якая выдавалася ад імя Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Рэдактары — Язэп Туркевіч, Уладзімір Варава (з № 8 за 3 кастрычніка 1925).
Выступала ў абарону правоў беларусаў, у тым ліку права на родную мову. Інфармавала пра страйк у Крынках, барацьбу з камуністамі на Беласточчыне, беларускі грамадска-культурніцкі рух у Літве і Латвіі. Сярод змяшчаных у газеце матэрыялаў — прамовы з трыбуны польскага Сойма беларускіх дэпутатаў А. Станкевіча, Ф. Ярэміча, нарыс А. Луцкевіча пра гісторыю нацыянальнага беларускага мастацтва, літаратурныя творы Я. Купалы, Ц. Гартнага, У. Сыча.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Арсень Ліс. «Жыццё беларуса» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 387. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Арсень Ліс. «Жыццё беларуса» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 387. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жыццё беларуса- «Жыцьцё беларуса» (1925) // Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх