Жэкітыньёнья
Выгляд
Жэкітыньёнья | |
---|---|
парт. Rio Jequitinhonha | |
![]() Выток ракі | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1030 км |
Басейн | 73 000 км² |
Расход вады | каля 550 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | хрыбет Сера-ду-Эспіньясу |
• Каардынаты | 18°31′12″ пд. ш. 43°34′57″ з. д.HGЯO |
Вусце | Атлантычны акіян |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 15°51′ пд. ш. 38°51′ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Атлантычны акіян |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Мінас-Жэрайс, Баія |
![]() |
|
![]() ![]() |
|
![]() |
Жэкітыньёнья[1] (парт.: Rio Jequitinhonha) — рака ў Паўднёвай Амерыцы, ва ўсходняй частцы Бразіліі, у штатах Мінас-Жэрайс і Баія.
Даўжыня ракі 1030 км. Плошча вадазбору 73 000 км². Сярэдні расход вады каля 550 м³/с. Выток ракі знаходзіцца на хрыбце Сера-ду-Эспіньсу. Працякае па Бразільскім пласкагор’і, упадае ў Атлантычны акіян. Жыўленне ракі пераважна дажджавое. Паводкі адбываюцца ў снежні — сакавіку. На рацэ маюцца парогі і вадаспады. Суднаходная на адлегласці 100 км ад вусця[1].
На рацэ горад Жэкітыньёнья.
Зноскі
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Жэкітыньёнья // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 478.
- Жекитиньонья (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Жекитиньонья // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.)
- Jequitinhonha River (англ.) // Encyclopaedia Britannica