Жэліўскі кляштар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Манастыр
Жэліўскі кляштар
Želivský klášter
Від на будынак канвента кляштара
Від на будынак канвента кляштара
49°31′43″ пн. ш. 15°12′51″ у. д.HGЯO
Краіна Чэхія
Месцазнаходжанне Жэліў, Пельгржымаў
Канфесія Каталіцтва
Заснавальнік князь Сабеслаў I
Дата заснавання 1139 год
Дата скасавання 1950 год
Будынкі:
Апошні настаяцель Браніслаў Ігнац Крамар
Сайт Афіцыйны сайт

Жэліўскі кляштар (чэшск.: Želivský klášter) — каталіцкі кляштар у чэшскім паселішчы Жэліў акруга Пельгржымаў краі Высачына. Кляштар адносіцца да найстарэйшых кляштараў ордэна манахаў-прэманстрантаў.

Гісторыя кляштара[правіць | правіць зыходнік]

Герб кляштара.

Кляштар быў закладзены ў 1139 годзе князем Чэхіі Сабеславам I, які даў яму біблейскую назву Siloe. Кляштар быў заснаваны як адгалінаванне бенедыкцінскага Сазаўскага кляштара, аднак ужо ў 1149 годзе па ініцыятыве біскупа Оламаўцкага Індржыха Здзіка кляштар быў перададзены манахам-прэманстрантам з рэйнскага кляштара Штэйнфельд. Далейшы росквіт кляштара прывёў да заснавання яго філіяў у Аўстрыі. У 1187 годзе жэліўскімі манахамі быў заснаваны мужчынскі Мілеўскі кляштар, а ў 1183 годзе былі заснаваны жаночыя кляштары ў Лоўнёвіцах і Долні-Коўніцах.

Кляштар некалькі разоў гарэў, пасля чаго рамантаваўся і абнаўляўся. Упершыню кляштар сур'ёзна пагарэў у 1375 годзе і пасля аднаўлення яшчэ двойчы быў спалены гусітамі ў 1420 і 1424 гадах. Пасля гусіцкіх войнаў маёмасць кляштара перайшла ва ўласнасць мясцовых дваран. У 1467 годзе кляштар перайшоў ва ўласнасць Часлаўскага гетмана Бурыяна Трчка з Ліпэ. Яго сям'я ў далейшым перабудавала заходнюю частку кляштара ў т.зв. Трчкоўскі замак (Trčkovský hrad). Манастырскае паселішча было ў 1590 годзе адноўлена страгаўскім абатам Янам Логелам, які ў 1622 годзе выкупіў Желіў у Марыі Трчковэ.

У 1643 годзе Жэліўскі кляштар быў адноўлены як самастойны і незалежны кляштар. У 16451646 гадах ён быў моцна пашкоджаны шведамі, а ў 1680 годзе была распачата маштабная перабудова кляштара.

У 1712 годзе кляштар ізноў выгарэў і ў 17131720 гадах быў рэканструяваны пад кіраўніцтвам вядомага архітэктара Яна Санціні ў барочна-гатычным стылі. Наступны пажар кляштар перажыў у 1907 годзе, пасля чаго быў ізноў адноўлены.

У 1950 годзе кляштар быў зачынены камуністамі і на працягу наступных чатырох гадоў служыў у якасці лагера, у якім утрымлівалася больш за 400 інтэрнаваных чэшскіх святароў, сярод якіх былі будучы кардынал Францішак Томашак, будучы архібіскуп Карал Отчаначак і іншыя. Пасля 1954 года тут быў філіял псіхіятрычнай бальніцы Гаўлічкува-Броду. За ўвесь гэты час будынка кляштара струхлелі. У 1990 годзе кляштар быў адноўлены і адрамантаваны.

8 лютага 2010 года Жэліўскі кляштар быў уключаны ў спіс нацыянальных культурных помнікаў. У 2011 годзе тут быў адкрыты помнік ахвярам камуністычнага рэжыму.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]