Жэнеўева Ас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жэнеўева Ас
фр.: Geneviève Asse
Імя пры нараджэнні фр.: Geneviève Anne Marie Bodin[4]
Род дзейнасці мастачка, ілюстратарка, гравёр, прамысловы дызайнер
Дата нараджэння 24 студзеня 1923(1923-01-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 жніўня 2021(2021-08-11)[3][4][…] (98 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
ваенны крыж 1939—1945 гадоў камандор ордэна Мастацтваў і літаратуры кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жэнеўева Ас (фр.: Geneviève Asse; 24 студзеня 1923, Ван, Марбіян — 11 жніўня 2021) — французская мастачка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася і вырасла ў Брэтані, у доме бабулі. У 1932 годзе пераехала ў Парыж да маці, якая працавала ў выдавецтве. У 1937 годзе адкрыла для сябе Соню і Рабера Дэланэ. У 1940 годзе паступіла ў Нацыянальную школу прыкладных мастацтваў, пачала выстаўляцца. У гады Другой сусветнай вайны добраахвотнікам дапамагала эвакуіраваць вязняў канцлагера Тэрэзін, удастоена Ваеннага Крыжа.

Пасля вайны пазнаёмілася з Бекетам, C. Паляковым, Шаршуном, Нікала дэ Сталем, Брамам ван Вельдэ, Базенам. Першая персанальная выстава адбылася ў 1954 годзе ў Парыжы, у 1968 годзе рэтраспектыва яе работ была прадстаўлена ў Рэймсе, у далейшым падобныя выставы праходзілі ў Рэне, Марселі, Грэноблі, Кемперы, Жэневе, Неўшатэлі, Парыжы, Мілане, Осла, Бергама, Каракасе і інш.

Мастачка падарожнічала па Італіі, Каталоніі, Партугаліі, Вялікабрытаніі (у Лондане адкрыла для сябе Тэрнера). У 1988 годзе вялікая рэтраспектыўная выстава Жэнеўевы Ас была наладжана ў Цэнтры Пампіду. З 1987 года мастачка ў асноўным жыла ў сваім доме ў Брэтані (Іль-о-Муан). Займалася жывапісам, графікай, керамікай, вітражным і габеленым мастацтвам.

У 2013 годзе стала кавалерам Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна. Памерла 11 жніўня 2021 гады.

Зноскі