Перайсці да зместу

Жэнеўеў Паж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жэнеўеў Паж
фр.: Geneviève Page
Імя пры нараджэнні Geneviève Anne Marguerite Bonjean[3][4]
Род дзейнасці актрыса
Дата нараджэння 13 снежня 1927(1927-12-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 лютага 2025(2025-02-14)[3][4] (97 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Jacques Paul Bonjean[d]
Муж Jean-Claude Bujard[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жэнеўеў Паж (фр.: Geneviève Page; 13 снежня 1927(1927-12-13)[1][2][…], XVI акруга Парыжа[3][4]14 лютага 2025(2025-02-14)[3][4], VI акруга Парыжа[4]) — французская актрыса тэатра, кіно і тэлебачання. Член журы Канскага кінафестывалю 1964 года.

Нарадзілася 13 снежня 1927 года ў Парыжы ў сям’і калекцыянера. Хросная дачка Крысціяна Дыёра. Вучылася ў Вышэйшай нацыянальнай кансерваторыі драматычнага мастацтва.

Дэбютавала на сцэне Камедзі Франсэз. На працягу многіх гадоў выступала на тэатральнай сцэне (Нацыянальны народны тэатр, тэатр Адэон, Тэатр дэ Буф дзю Нор і іншыя). Яе партнёрам па сцэне быў Жэрар Філіп.

З сярэдзіны 1950-х гадоў здымалася ў кіно, сыграла ролі ў больш за 50 італьянскіх, французскіх, брытанскіх і амерыканскіх фільмах.

Была замужам за Жан-Клодам Бужарам з 1959 года. У іх было двое дзяцей.

Памерла 14 лютага 2025 года ў Парыжы.

  1. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. а б Who's Who in FranceParis: 1953. — ISSN 0083-9531; 2275-0908
  3. а б в г д Décès de Geneviève Page, gloire du théâtre, à l’âge de 97 ans // Le Figaro / A. BrézetParis: Société du Figaro, 2025. — 322497 экз. — ISSN 0182-5852; 2496-8994 Праверана 15 лютага 2025.
  4. а б в г д е ё Fichier des personnes décédées Праверана 11 сакавіка 2025.