Жэнеўскі пратакол 1922
Жэнеўскі пратакол ці Пратакол аб аднаўленні Аўстрыі (ням.: Genfer Protokolle) — пагадненне, заключанае 4 кастрычніка 1922 года паміж урадам Аўстрыі (падпісалі Ігнац Зейпель і Альберт фон Менсдорф-Пулі-Дзітрыхштайн) і ўрадамі Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі і Чэхаславакіі. Палажэнні пратакола дзейнічалі да аншлюсу Аўстрыі нацысцкай Германіяй у 1938 годзе.
Аўстрыя атрымала 20-гадовую пазыку Лігі Нацый у памеры 650 мільёнаў залатых крон, каб пакласці канец гіперінфляцыі пасля Першай сусветнай вайны шляхам увядзення шылінга[1]. Жэнеўскі пратакол змяшчаў міжнародную гарантыю суверэнітэту Аўстрыі. Узамен краіна пагадзілася заставацца незалежнай, г.зн. не далучацца да Германіі (забарона на аншлюс).
П выплачваліся рэгулярна да аншлюсу ў 1938 годзе, былі прыпынены падчас Другой сусветнай вайны. Пасля яго заканчэння
Аўстрыя працягвала плацяжы па пагашэнні аблігацый Лігі Нацый і пасля Другой сусветнай вайны, пакуль яны не былі пагашаны ў 1980 годзе[2].
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Жэнеўскія пратаколы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 480. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Suppan, A. Zwischen Staatsbankrott und Genfer Sanierung: 11. Juni 1921 bis 6. November 1922 / Arnold Suppan // Aussenpolitische Dokumente der Republik Österreich 1918-1938. Band 4. Verlag für Geschichte und Politik. — Wien 2002. — S. 8, 446. — ISBN 3-70280-355-6.
- ↑ Peter, Huber. Kredit oder Untergang: Als Österreich vor der Pleite stand (ням.)(недаступная спасылка). Die Presse (28 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2024. Праверана 31 снежня 2024.