Жэнеўскі інстытут міжнародных адносін
Жэнеўскі інстытут міжнародных адносін | |
---|---|
фр.: Institut de hautes études internationales et du développement | |
![]() | |
| |
Арыгінальная назва | фр.: Institut de hautes études internationales et du développement |
Міжнародная назва | англ.: Graduate Institute of International and Development Studies |
Заснаваны | 1927 |
Студэнты | 1 141[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Жэнева |
Сайт | graduateinstitute.ch |
![]() |
Жэнеўскі інстытут міжнародных адносін (фр.: Institut de hautes études internationales et du développement) — адна з самых прэстыжных у Швейцарыі і свеце акадэмічных устаноў, прысвечаных вывучэнню міжнародных адносін, міжнароднай гісторыі, міжнароднай палітыкі, міжнароднай эканомікі і міжнароднага развіцця. У інстытуце магчыма атрыманне толькі ступеняў магістра і доктара.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Інстытут ажыццяўляе набор студэнтаў толькі на вышэйшыя адукацыйна-кваліфікацыйныя ўзроўні навучання, такія як магістратура і дактарантура. У магістратуры існуе адзін міждысцыплінарны кірунак і чатыры профільных напрамкі.
У інстытуце даступныя такія навуковыя ступені для атрымання на ўзроўні магістратуры:
- магістр міжнародных спраў,
- магістр міжнародных навук — палітычная навука,
- магістр міжнародных навук — міжнародныя гісторыя і палітыка,
- магістр міжнародных навук — міжнародная эканоміка,
- магістр міжнародных навук — міжнароднае права,
- магістр навук па міжнародным развіцці.
На ўзроўні дактарантуры прапануюцца напрамкі падрыхтоўкі: палітычная навука, міжнародныя гісторыя і палітыка, міжнародная эканоміка, міжнароднае права.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.graduateinstitute.ch/sites/internet/files/2023-07/IHEID_RA_2022.pdf
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.