Жэрар Ланвен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Жэрар Ланвен
фр.: Gérard Lanvin
Gérard Lanvin Cannes.jpg
Дата нараджэння 21 чэрвеня 1950(1950-06-21)[1][2][3] (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Dominique Quilichini[d] і Jennifer Lanvin[d]
Дзеці Manu Lanvin[d] і Léo Lanvin[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, сцэнарыст, кінаакцёр, тэлеакцёр
Узнагароды
Сезар
IMDb ID 0487254
gerardlanvin.skyrock.com
Commons-logo.svg Жэрар Ланвен на ВікіСховішчы

Жэрар Ланвен (фр.: Gérard Raymond Lanvin; нар. 21 чэрвеня 1950, Булонь-Біянкур, Францыя) — французскі акцёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 17 гадоў кінуў вучобу. Перабіваўся выпадковымі заробкамі, гандляваў джынсамі на парыжскім блышыным рынку. Пазнаёміўся з Міу-Міу і Калюшам, якія запрасілі яго працаваць у тэатр Кафэ дэ ла Гар. У тэатры Ланвен выконваў абавязкі працоўнага сцэны, асвятляльніка. Затым сумесна з Марцінам Ламотам і Крысцін Дэжо заснаваў сваё ўласнае кафэ-тэатр Ла Вэрв’е Пічард. Праз Калюша Ланвен атрымаў ролю ў камедыі «Вы не атрымаеце Эльзаса і Латарынгіі» (1977). Папулярнасць акцёр здабыў пасля «Выбару зброі» і атрымання Прыза Жана Габена за ролю ў фільме «Дзіўная справа». У Ланвене ўбачылі ўвасабленне новай мужнасці французскага кіно. Пасля поспеху «Спецыялістаў» Патрыса Леконта, дзе ён сыграў з Бернарам Жырадо, ён заняў месца ў шэрагу лепшых акцёраў Францыі. Ланвен разам Патрысам Леконтам і Патрыкам Дэвулфам напісаў сцэнарый карціны «Я хачу цябе» (1985). Фільм атрымаў негатыўную крытыку і быў няўдалым ў камерцыйным плане. У 1990-х гадах акцёр здымаўся рэдка, аддаючы перавагу працу ў вядомых рэжысёраў: Клода Лелуша, Ніколь Гарсіі, Бертрана Бліе.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #14373489X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 7 мая 2014.
  2. Gérard Lanvin // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Gérard Lanvin // Roglo — 1997. — 8549233 экз.