Жэрар Піке
![]() Жэрар Піке ў складзе зборнай Іспаніі | |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Gerard Piqué Bernabéu | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
2 лютага 1987 (33 гады) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 192 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 85 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | цэнтральны абаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 3 | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
Жэра́р Піке́ Бернабе́у (катал.: Gerard Piqué Bernabéu; 2 лютага 1987 года, Барселона, Іспанія) — іспанскі футбаліст каталонскага паходжання, абаронца клуба «Барселона» і нацыянальнай зборнай Іспаніі. Чэмпіён свету ў складзе зборнай Іспаніі 2010 года і чэмпіён Еўропы 2012 года.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Піке з’яўляецца ўнукам знакамітага былога віцэ-прэзідэнта «Барселоны», Амадора Бернабеу. З’яўляецца выхаванцам каталонскага клуба. Жэрар быў набыты «Манчэстэр Юнайтэд» 1 ліпеня 2004 года. Затым у сезоне 2006/07 адправіўся ў арэнду ў «Рэал Сарагоса».
«Манчэстэр Юнайтэд»[правіць | правіць зыходнік]
Дэбют Піке ў стартавым складзе «Манчэстэр Юнайтэд» адбыўся ў матчы 3-га круга кубка Англіі супраць «Экстэра», які скончыўся ўнічыю. Ён таксама рэгулярна выступаў у камандзе рэзервістаў пад кіраўніцтвам Рыкі Сбраджыя.
У лютым 2005 года працягнуў кантракт з клубам да лета 2009 года. Згуляў свой першы матч і забіў першы гол у Лізе чэмпіёнаў 7 лістапада 2007 года ў паядынку супраць кіеўскага «Дынама» (4:0).
27 мая 2008 года Піке, так і не здолеўшы зайграць у «Манчэстэр Юнайтэд», заключыў кантракт з «Барселонай» на чатыры гады з сумай выкупу ў 50 млн еўра. Сума ўгоды паміж клубамі не выдаецца[1][2].
«Барселона»[правіць | правіць зыходнік]
У сваім дэбютным сезоне за «Барселону» першы матч Піке згуляў 13 жніўня 2008 года ў кваліфікацыйным раундзе Лігі чэмпіёнаў УЕФА супраць польскай «Віслы», выйшаўшы на замену на 75 хвіліне замест Дані Алвеса. Той матч каталонцы перамаглі з лікам 4:0. Першы гол быў забіты Жэрарам 26 лістапада 2008 года ў гульні супраць лісабонскага «Спортынга» (2:5).
Зборная[правіць | правіць зыходнік]
Паспяховае выступленне за «Барселону» прыцягнула ўвагу настаўніка зборнай Іспаніі Вісентэ дэль Боске, які выклікаў Піке ў зборную. Піке прыняў удзел у Кубку Канфедэрацыі, дзе Іспанія выступіла не занадта ўдала. На чэмпіянаце свету 2010 разам са сборнай стаў чэмпіёнам свету. На чэмпіянаце Еўропы 2012 года разам са зборнай Іспаніі стаў чэмпіёнам Еўропы.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Клубныя[правіць | правіць зыходнік]
«Манчэстэр Юнайтэд»:
- Чэмпіён Англіі: 2008
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2008
- Уладальнік Суперкубка Англіі: 2007
«Барселона»:
- Чэмпіён Іспаніі (8): 2009, 2010, 2011, 2013, 2015, 2016, 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Іспаніі (6): 2009, 2012, 2015, 2016, 2017, 2018
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі (6): 2009, 2010, 2011, 2013, 2016, 2018
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў (3): 2009, 2011, 2015
- Уладальнік Суперкубка УЕФА (2): 2009, 2015
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету (3): 2009, 2011, 2015
Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]
Іспанія:
- Чэмпіён свету: 2010
- Чэмпіён Еўропы: 2012
- Бронзавы прызёр Кубка канфедэрацый: 2009
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
У лютым 2011 года стала вядома, што футбаліст ужо некалькі месяцаў сустракаецца з вядомай калумбійскай спявачкай Шакірай[3][4][5]. Таксама Жэрар гуляе ў покер. На адным буйным покерным турніры, які праходзіў у Барселоне, Піке заняў 3-е месца і выйграў 40 950 еўра[6]. 20 лютага 2012 года Жэрар быў абраны асобай лініі адзення Mango[7].
Зноскі
- ↑ Piqué comes back home. fcbarcelona.cat
- ↑ Пике близок к возвращению в «Барселону». championat.ru
- ↑ Пике подтвердил, что встречается с Шакирой. Sports.ru
- ↑ Пике и Шакира все-таки вместе. Gazeta.ru
- ↑ Жерар Пике и Шакира объявили дату свадьбы. Pinkfootball.ru
- ↑ Все, что вы хотели бы ўзнать о результатах сайдов EPT. Balaganoff.com
- ↑ Жерар Пике снова стал лицом бренда Mango. Pinkfootball.ru
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жэрар Піке
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Жэрара Піке ў сацыяльнай сетцы «Twitter» афіцыйны twitter
- Жэрара Піке ў сацыяльнай сетцы «Facebook»
- Нарадзіліся 2 лютага
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Барселоне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Карыстальнікі Twitter
- Карыстальнікі Facebook
- Футбалісты Іспаніі
- Ігракі зборнай Іспаніі па футболе
- Ігракі ФК Барселона
- Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд
- Ігракі ФК Рэал Сарагоса
- Чэмпіёны свету па футболе
- Чэмпіёны Еўропы па футболе