Жэтысуская вобласць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жэтысуская вобласць
каз.: Жетісу облысы, Jetısu oblysy
Герб
Герб
Краіна  Казахстан
Статус Вобласць
Уваходзіць у Паўднёвы Казахстан
Уключае 2 гарады і 8 раёнаў
Адміністрацыйны цэнтр Талдыкарган
Найбуйнейшыя гарады Талдыкарган, Тэкелі
Дата ўтварэння 8 чэрвеня 2022 г.
Кіраўнік Бейбіт Ісабаеў
Афіцыйныя мовы Казахская
Насельніцтва ≈650 000 (ацэнка)
Канфесійны склад мусульмане, хрысціяне
Плошча
  • 118 500 км²
Жэтысуская вобласць на карце
Часавы пояс UTC+6
Код ISO 3166-2 KZ-33
Код аўтам. нумароў 19 (раней V,B,05)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жэтысуская вобласць (каз.: Жетісу облысы, Jetısu oblysy) — вобласць на паўднёвым усходзе Рэспублікі Казахстан, якая ўтворана 8 чэрвеня 2022 года[1]. Адміністрацыйны цэнтр — горад Талдыкарган.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Вобласць складаецца з 8 раёнаў і 2 гарадоў абласнога падпарадкавання:

Адміністрацыйны падзел вобласці (2022 год)
Нумар Раён альбо горад Адміністрацыйны цэнтр
1 Аксускі Жансугураў
2 Алакольскі Ушарал
3 Эскельдзінскі Карабулак
4 Каратальскі Уштобэ
5 Кэрбулакскі Сарыозек
6 Коксускі Балпык-Бі
7 Панфілаўскі Жаркент
8 Сарканскі Саркан
9 горад Талдыкарган
10 горад Тэкелі

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вобласць створана 8 чэрвеня 2022 года[1] ў адпаведнасці з указам прэзідэнта Казахстана ад 3 мая 2022 года[2]. Жэтысуская вобласць у сваіх межах адпавядае былой Талды-Курганскай вобласці, скасаванай у 1997 годзе.

Зноскі