Жэшоўскі політэхнічны ўніверсітэт імя Ігнація Лукасевіча

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Жэшоўскі політэхнічны ўніверсітэт імя Ігнація Лукасевіча
польск.: Politechnika Rzeszowska im. Ignacego Łukasiewicza
Rzeszów University of Technology.png
Politechnika Rzeszowska - rektorat.jpg
Арыгінальная назва польск.: Politechnika Rzeszowska im. Ignacego Łukasiewicza
Міжнародная назва Rzeszów University of Technology
Заснаваны 1963
Рэарганізаваны 1974
Тып політэхніка
Рэктар Пётр Кашэльнік
Студэнты 13 000
Размяшчэнне Жэшаў
Юрыдычны адрас вул. Паўстанцаў Варшавы 12,
35-959 г. Жэшаў, Польшча
Сайт w.prz.edu.pl
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Жэшоўскі політэхнічны ўніверсітэт імя Ігнація Лукасевіча (польск.: Politechnika Rzeszowska im. Ignacego Łukasiewicza) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Жэшаве.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1951 годзе ў Жэшаве была створана Вячэрняя інжынерная школа, асноўнай задачай якой было навучанне механікаў. У 1952 годзе у выніку рэформы школа была падпарадкавана Вячэрняй інжынернай школе ў Кракаве. Тры гады празней, у 1955 годзе, пасля рэарганізацыі яе ў Кракаўскі політэхнічны ўніверсітэт, яна ўжо працавала ў якасці Механічнага факультэта Кракаўскага політэхнічнага ўніверсітэта з сядзібай ў Жэшаве.

У 1963 годзе вучэльня ў Жэшаве стала самастойнай ВНУ - было створана Вышэйшае інжынернае вучылішча з агульнатэхнічным факультэтам і механічным факультэтам. З гэтага моманту пачаўся перыяд інтэнсіўнага развіцця вучэльні ў Жэшаве.

У 1965 годзе быў створаны электратэхнічны факультэт, у 1967 годзе - факультэт грамадзянскага будаўніцтва (ператвораны пазней у факультэт будаўніцтва і экалагічнай інжынерыі), а ў 1968 годзе - факультэт хімічнай тэхналогіі. У 1972 годзе на механічным факультэце было створана авіяцыйнае аддзяленне.

Атрыманыя ва ўсіх асноўных напрамках дзейнасці высокія вынікі прывялі да надання вучэльне поўнага акадэмічнага статусу. 1 кастрычніка 1974 года пастановай Савета міністраў ПНР быў створаны Жэшоўскі політэхнічны ўніверсітэт імя Ігнація Лукашэвіча.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт будаўніцтва, экалагічнай інжынерыі і архітэктуры
  • Факультэт машынабудавання і авіацыі
  • Факультэт хіміі
  • Факультэт электратэхнікі і інфарматыкі
  • Факультэт матэматыкі і прыкладной фізікі
  • Факультэт упраўлення
  • Механіка-тэхналагічны факультэт у Сталёвай Воле

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]