Жан-Філіп Рамо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ж. Рамо)
Жан-Філіп Рамо
Jean-Philippe Rameau
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 25 верасня 1683(1683-09-25)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 верасня 1764(1764-09-12)[1][2][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Муж Marie-Louise Mangot[d]
Дзеці Claude-François Rameau[d]
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, харэограф, музыказнавец, тэарэтык музыкі, арганіст, harpsichordist, тэарэтык
Інструменты скрыпка
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Order of Saint Michael
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жан-Філіп Рамо (фр.: Jean-Philippe Rameau; 25 верасня 1683, Дыжон — 12 верасня 1764, Парыж) — французскі кампазітар і тэарэтык музыкі эпохі барока.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын арганіста, ведаў ноты раней, чым навучыўся чытаць. Вучыўся ў езуіцкай школе. У 18 гадоў быў адпраўлены бацькам у Італію ўдасканальваць музычную адукацыю ў Мілане. Пасля вяртання выступаў скрыпачом у аркестры Манпелье, служыў арганістам у Дыжоне, Клермон-Феране, Ліёне. З 1722 пасяліўся ў Парыжы. Пісаў для парыжскіх тэатраў, складаў духоўную і свецкую музыку, з 1745 стаў прыдворным кампазітарам.

Музычная творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Развіваў заснаваны Ж.-Б. Люлі жанр лірычнай трагедыі. У оперы ўзмацніў эмацыянальную выразнасць музыкі, ролю аркестра, увагу да рэчытатыўна-арыёзнай сферы. Аўтар опер, опер-балетаў, балетаў, камедый-балетаў і інш., свецкіх кантат, маготаў, канцэртаў для клавесіна і камернага ансамбля, п’ес для клавесіна, музыкі для спектакляў і інш. У «Трактаце пра гармонію…» (1722) абгрунтаваў тэрцавую будову акордаў, увёў паняцце «гарманічнага цэнтра» (тонікі), дамінантнай і субдамінантнай функцый.

Зноскі

  1. а б Jean-Philippe Rameau // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Jean-Philippe Rameau // Calendrier électronique des spectacles sous l'Ancien Régime et la Révolution — 2001. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рамо // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Lester, Joel. Compositional theory in the eighteenth century. Cambridge (Mass.): Harvard University Press, 1992.
  • Lester J. Rameau and musical thought in the Enlightenment // The Cambridge history of Western music theory, ed. by Thomas Christensen. Cambridge, Mass., 2002, pp. 753-778.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]