Перайсці да зместу

ЗША на летніх Алімпійскіх гульнях 2024

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Спартсмены ЗША бралі ўдзел у летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года, якія праходзілі ў Парыжы з 26 ліпеня па 11 жніўня. Па прычыне, што наступныя летнія Алімпійскія гульні 2028 года пройдуць у Лос-Анджэлесе, алімпійская дэлегацыя ЗША з’явілася перадапошняй перад выхадам французскай каманды на плошчу Тракадэро падчас парада нацый на цырымоніі адкрыцця летніх Гульняў 2024 года. Акрамя таго, паказ Лос-Анджэлеса прайшоў падчас цырымоніі закрыцця.

Адзенне для амерыканскіх спартсменаў створана кампаніяй Ralph Lauren. Калекцыя была адшытая на фабрыцы Ferrara Manufacturing, усе атлеты мелі папярэднюю прымерку. Сярод кампаній, якія вырабілі форму для спаборніцтваў — Nike, Speedo, JK Elite.

Зборная ЗША заваявала 126 медалёў, у тым ліку 40 залатых. Зборная Кітая таксама заваявала 40 залатых, ЗША абышлі Кітай у медальным заліку дзякуючы большай колькасці сярэбраных узнагарод (44 супраць 27). Па агульнай колькасці ўзнагарод зборная Кітая адстала на 35 медалёў.

Найбольш паспяхова зборная ЗША выступіла ў лёгкай атлетыцы (14 залатых узнагарод, у два разы больш, чым на Гульнях 2020 года) і плаванні (8 залатых узнагарод, на тры менш, чым у 2020 годзе).

Па тры залатыя медалі ў складзе зборнай ЗША заваявала плыўчыха Торы Хаск, гімнастка Сімона Байлз, лёгкаатлетка Габі Томас. Плаўчыха Кэці Ледэкі выйграла 4 медалі, уключаючы 2 залатыя, і стала другой жанчынай у гісторыі пасля гімнасткі Ларысы Латынінай, якая заваявала за кар’еру 9 залатых узнагарод. Плывец Калеб Дрэсел таксама заваяваў два золаты і давёў агульную колькасць сваіх залатых узнагарод да 9. Стралок Вінсент Хэнкак выйграў золата ў скіце 4-ы раз у кар’еры.