Заалагічны музей Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Заалагічны музей Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта | |
---|---|
![]() | |
Профіль | прыродазнаўчы |
Заснаваны | 1921 |
Месцазнаходжанне | 220080, Беларусь, г. Мінск, вул. Курчатава, 10. |
Адкрыты | Музей працуе штодня з 9-00 да 17-00, акрамя суботы і нядзелі. Дні для іншых наведвальнікаў: серада і чацвер. |
Заалагічны музей Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — адзіны натуральна-гістарычны музей падобнага профілю ў Беларусі. Тут захаваліся дарэвалюцыйныя заалагічныя аб’екты, маюцца ўнікальныя экспанаты, сабраныя выпускнікамі біялагічнага факультэта і супрацоўнікамі музея ў розных экспедыцыях і паездках.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заалагічны музей біялагічнага факультэта БДУ быў створаны ў 1921 г. па ініцыятыве загадчыка кафедры заалогіі прафесара А. У. Фядзюшына.
Калекцыя
[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час калекцыйны фонд музея з’яўляецца самым буйным у рэспубліцы зборам заалагічных аб’ектаў (чучал, кладак птушак, прэпаратаў, астэалагічных і іншых матэрыялаў як хрыбетнікаў, так і беспазваночных жывёл), агульным лікам больш за 102 тыс. адзінак захоўвання. Навуковыя калекцыі музея захоўваюцца ў спецыяльных сучасных памяшканнях агульнай плошчай 980 м². У складзе заалагічных калекцый знаходзіцца 260 відаў, занесеных у Чырвоныя кнігі краін СНД і свету.
За апошняе дзесяцігоддзе[калі?] экспазіцыйны фонд папоўніўся такімі рэдкімі відамі, як чырвоны воўк, вандроўны альбатрос , страусы, гіяцынтавыя ара , шымпанзэ, а таксама шматлікімі трапічнымі насякомымі і шэрагам іншых экспанатаў, якія ў натуральна-гістарычных музеях Беларусі адсутнічаюць. Акрамя таго, музей мае значную колькасць выкапняў даўно зніклых жывёл, напрыклад, фрагменты шкілета выкапнёвага слана (адзінай знаходкі ў Беларусі), выяўленыя ў 2006 г. пры будаўніцтве Мінскага метрапалітэна. Таксама тут сканцэнтраваны серыі новых для навукі відаў, захоўваюцца ўнікальныя заалагічныя экспанаты XIX—XX ст., а таксама ўнікальныя альбіносы і храмісты з ненатуральнай афарбоўкай покрываў. Асноўны фонд музея штогод папаўняецца новымі паступленнямі, сярэднегадавы тэмп росту складае 1100 адзінак захоўвання.
Папулярызатарская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]На працягу ўсяго перыяду існавання Заалагічны музей праводзіць вялікую працу па папулярызацыі ідэй аховы прыроды, функцыянуе як цэнтр асветы ў экалагічнай сферы. Музей карыстаецца папулярнасцю сярод насельніцтва — жыхароў горада і гасцей сталіцы. Штогод яго наведваюць каля 10 тыс. чалавек. Сярод наведвальнікаў не толькі навучэнцы і студэнты, але і навуковыя супрацоўнікі з шэрагу замежных краін.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Заалагічны музей БДУ. Агульная інфармацыя Архівавана 31 жніўня 2013.
- Буклет пра заамузей Архівавана 14 ліпеня 2014.