Забабскі сельсавет
Выгляд
Забабскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Буда-Кашалёўскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Забаб’е |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 14 снежня 1961 |
Заба́бскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Забаб’е.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Гаўлеўскі сельсавет у складзе Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гаўлі. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Забаб’е, сельсавет перайменаваны ў Забабскі. З 27 кастрычніка 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Буда-Кашалёўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 13 лютага 1958 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Гаўлі[1]. 14 снежня 1961 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Патапаўскага сельсавета[2].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 лютага 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.