Забайкал (парк)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Забайкал
Асноўная інфармацыя
Тыппарк
Размяшчэнне
54°27′44″ пн. ш. 29°54′04″ у. д.HGЯO
Краіна
ВобласцьВіцебская вобласць
Забайкал (парк) (Беларусь)
Забайкал
Забайкал
Забайкал (парк) (Віцебская вобласць)
Забайкал
Забайкал

«Забайкал» — пейзажна-натуралістычны помнік у вёсцы Забайкал Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. З’яўляецца паркам абласнога значэння.

Гісторыя парка[правіць | правіць зыходнік]

Побач з вёскай захаваўся парк часоў эклектыкі ў выглядзе прамавугольніка, які належыў Гардзялкоўскім. Па яго перыметры размешчаны 250-гадовыя ліпы і клён вастралісты. У апошняй чвэрці ХІХ стагоддзя быў закладзены новы парк пейзажнага тыпу. У парку было шмат пасадак лістоўніцы сібірскай.

У глыбіні парку знаходзіўся невялікі двухпавярховы сядзібны дом. Па ўспамінах жонкі апошняга ўладара Альгерда Гардзялкоўскага Ванды Гардзялкоўскай, быў пабудаваны з лістоўніцы дом і падворак з гаспадарчымі пабудовамі. Дом уяўляў сабой падоўжаны будынак з мансардай на высокім падмурку. З боку ўезда ў сядзібу быў уваход у дом з шасцю драўлянымі калонамі. За домам знаходзілася шырокая тэраса.

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

Захавалася 63 дрэвы векавога ўзросту вышынёй больш за 30 метраў. Растуць у парку таксама вольха і елка. Сярод хмызнякоў распаўсюджаны бузіна чырвоная, парэчка каласістая і іншыя[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Где ступала нога Зязюли и Якуба Коласа / подгот. Е. Телятко // Віцебскі рабочы. — 2009. — 9 апр. — С. 15.
  • Забайкал // На главной магистрали: к юбилеям Орши, Друцка, Копыси и Толочина / сост. Г. Ч. Лянькевич. — Минск : Книгосбор, 2008. — С. 170—171.
  • Забайкал // Синеокая Толочинщина: история, экономика, культура, памятные места / А. А. Шнейдер; фото: С. А. Абрамович [и др.]. — Минск : Бизнесофсет, 2009. — С. 49-50.
  • Имение Горделковских // Друцк / О. Н. Левко [и др.]; редкол.: А. А. Коваленя [и др.]. — Минск : Беларуская навука, 2014. — С. 553. — (Древнейшие города Беларуси).
  • Павлов, М. Нужен хозяин / М. Павлов // Наша Талачыншчына. — 2014. — 26 ліп. — С. 5.