Забалацце (заказнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Забалацце, заказнік)

За́балацце — біялагічны заказнік у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі.

Створаны ў 1979 годзе як заказнік-журавіннік рэспубліканскага значэння для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Плошча заказніка складае 1957 га (1997). Размешчаны на вярховым балоце са шматлікімі мінеральнымі ўчасткамі (50 % агульнай плошчы). У складзе балотнай расліннасці рэдкалесныя (хваёва-кусцікава-сфагнавыя і інш.) і бязлесныя фітацэнозы, пашыраны журавіны; лясы хваёвыя, бярозавыя і чорнаальховыя. На мінеральных участках пераважаюць хваёвыя, бярозавыя, яловыя, асінавыя лясы кіслічнага, імшыстага, чарнічнага і даўгамошнага тыпаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]