Забалоцкі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Забалоцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Буда-Кашалёўскі раён
Уключае 4 населеных пункты
Адміністрацыйны цэнтр Забалоцце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Забало́цкі сельсавет — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Забалоцце.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 8 снежня 1926 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 года да 18 студзеня 1965 года тэрыторыя і населеныя пункты сельсавета былі ў складзе Рагінскага сельсавета.

У склад Забалоцкага сельсавета ўваходзілі да 1939 года хутар Дразды, пасёлак Краспіца, да 1976 года пасёлак Новая Харошаўка, да 1997 года пасёлкі Пахар, Усход, Доўгі і Курган (ужо не існуюць).

24 кастрычніка 2002 года сельсавет быў ліквідаваны і ўсе населеныя пункты — Забалоцце, Кучынск, Мікольск і Харошаўка — былі перададзеныя ў склад Шырокаўскага сельсавета[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]